Анатолій Балуценка
1856 КАМЕРТОН ПРЫГАЖОСЦI
Калi сустрэць удасца позiрк хцiвы,
А кожнаму сустрэцца з iм прыйшлось,
У сталасцi ён сэрцу вельмi мiлы,
Бо сведчыць, што не знiкла маладосць.
Краса чаруе, i няма прычыны
Сябе нiяк бабуляю лiчыць,
Калi цiкавасць вабiць да жанчыны,
Ў яе душы каханне здатна жыць.
Хай позiрк, i працягу хай не будзе,
Жаданы позiрк люба адчуваць,
Як у юнацтве, ён хвалюе грудзi,
Як ў маладосцi, хочацца кахаць.
Заўжды быць ўдзячны позiрку павiнны,
Для маладога сэрца важны ён,
Вачэй не могуць адарваць мужчыны,
Iх позiрк – прыгажосцi камертон.
Красуням позiрк адчуваць цiкава,
Бо ў сталасцi не звяла прыгажосць,
Бо позiрк сведчыць: старасць не настала,
Калi бушуе ў сэрцы маладосць.
29.11.1996
1857 ЧАС I ПРЫГАЖОСЦЬ
Прыйшла зiма, наўкол краса якая!
Зямлю пушыстым снегам замяло,
Шкада, бо паступова ён растае,
Час пройдзе, i красы – як не было.
Вясной сады прыгожа расквiтнеюць,
Але мiне зусiм кароткi час,
I знiкнуць кветкi, толькi фрукты спеюць,
Вясновых болей не знайсцi украс.
А летам колер па душы злёны,
Ды назаўжды не зберагчы красы,
Скiдаюць жоўты лiст дубы i клёны,
Бо надышлi асеннiя часы.
Запалiць восень дзiўныя пажары,
Гарыць лiст дрэў чырвона-залаты,
Ды пройдзе дождж, зацягнуць неба хмары,
I стануць на зямлi, яе бруд, лiсты.
Страчае з часам прыгажосць жанчына,
Змагацца ўпарта за яе дарма,
Бо час руйнуе прыгажосць няспынна,
Ды абароны ад яго няма.
30.11.1996
1941 ЛЮБАЯ
КРЫНIЦА
Душа спявае ад красы,
Мне Сож магутны да спадобы,
Ў асеннем лесе верасы,
Духмяныя у лузе копы.
Любiў пах чэрвеньскiх сунiц,
Дыван лугоў з вясновых кветак,
Перад крынiчкай падаў нiц,
Свет пазнаваў, як быў падлетак.
Ў душы бясконцы ўзнёслы стан,
Калi жывеш сярод прыроды,
Натхненне здатны даць туман
I ручаёў вясновых воды.
Або пушыстыя снягi,
Ў марозны дзень гор снежных схiлы,
Ўспамiн дзяцiнства дарагi,
I ў сталасцi дае мне крылы.
Прабеглi хуткiя гады,
Але маленства часта снiцца,
Час слаўны, ўзнёслы, дарагi,
Натхнення любая крынiца.
2.02.1997
1986 КРАСА I
ПЛАДАНОСНАСЦЬ
Прыгожы вельмi залаты пясок,
Не утварае гразi, нiбы глiна,
Калi глядзець на прыгажосць здалёк,
Чароўная пясчаная далiна.
Ды ў золаце не утрымаць вады,
Каб нават дождж праходзiў без супынкi,
Пясок прыгожы, ды сухi заўжды,
На iм не вырастае нi травiнкi.
На глiне шмат ўтвараецца гразi,
Калi iдуць вялiкiя залевы,
Ды вецер ёй супутны ў ветразi,
Бо вырастаюць i кусты, i дрэвы.
I ззяе, нiбы iзумруд, трава,
Бо для яе цудоўная умова,
Яна на глiне з радасцю расла,
Бо вiльгацi жаданай дастаткова.
Блiшчыць на дрэвах i траве раса,
I кроплi ззяюць, нiбы журавiны,
Заўжды у залатым пяску краса,
Ды пладаноснасць ў непрыгожай глiны.
17.03.1997
2066 КРАСА I
СIЛА
Няма ад грубай сiлы абарон,
I жорсткасць яе ўсiм даўно вядома,
Адным заўжды няпiсаны закон,
Што для другiх гучыць, як аксiёма.
Адны ў замiлаваннi ад красы,
Яна дае душы пяшчоты крылы,
Iх вабiць ружа ў кропельках расы,
Другiя вызнаюць уладу сiлы.
Тады краса уратавала б свет,
I скончылiсь ад жорсткасцi пагрозы,
Каб кожны быў заўжды ў душы паэт,
I не было вакол жыццёвай прозы.
Краса не здольна свет уратаваць,
Ў бяспецы толькi сiла свет трымала,
Калi б красу змаглi ўсе адчуваць,
Жыць стала б i прыемна, i цiкава.
10.05.1997
2093 КВЕТКI
I ПЛАДЫ
Кветкi сцiплыя мае сунiца,
Сваё кожнаму доля дае,
Ды чаму нават ў снах дзiўных снiцца
Смак i водар духмяны яе?
Красой казачнай вабiлi ружы,
Асаблiва бутон малады,
Хаця куст быў прыгожы i дужы,
На iм ўвосень калючкi заўжды.
Вясной кветкi – сапраўднае дзiва,
Ды змяняе уражанне час,
Бо вясна прабягае iмклiва,
Дае восень дакладны адказ.
Кветкi! Лепей няма прыгажосцi,
Ад iх радасцi шмат i бяды,
На любоў злом адклiкнецца хтосьцi,
Бо атрутай быць здатны плады.
7.06.1997
2103 БЯДА АД
КРАСЫ
Расцвiтае асот пры дарозе,
I яго не жадаюць чапаць,
Ды мiнуць цуд чароўны не ў змозе:
Ружу кожны жадае зламаць.
Красу ружы прыемна пабачыць,
Яе чырвань гарыць, як пажар,
На загiбель як ружу прызначыць,
Яна звяне, i ссохне нектар.
Прападзе яе водар духмяны,
Стане смеццем, ёй шлях – ў небыццё,
Быў раней ад красы нiбы п'яны,
За яе мог аддаць i жыццё.
Ружы рвуць, цi яны вiнаваты,
Што краса надта вабiць заўжды?
Слёзы льюць прыгажунi-дзяўчаты,
Бо краса iх вядзе да бяды.
20.06.1997
2129 ЗДАЛЁК
Як вабiць сонца i як клiчуць зоры!
Але па iм не зробiш нават крок.
А ноччу след ад месяца на моры!
Краса заўжды бяспечная здалёк.
Нiколi сэрца радасць не пакiне,
Бо выгляд прыгажосцi дарагi,
Здалёк цудоўны айсбергаў вяршынi,
На горных схiлах вечныя снягi.
Ў душы ад прыгажосцi ўздым няспынны,
Ды побач здатна даць краса урок,
Ўсяго мiлей прыгожыя жанчыны,
Але, калi на iх глядзець здалёк.
Краса заўсёды зблiзку небяспечна,
Няўтульна яе побач адчуваць,
Душу краса хоць моцна вабiць вечна,
Яе здалёк прыемней назiраць.
11.07.1997
2130 ПРЫГАЖОСЦЬ ЖАНЧЫН
Прыгажосць жанчынам робiм мы, мужчыны,
Iм прыемна позiрк хцiвы адчуваць,
Як сланечнiк к сонцу, голавы павiнны
Паварочваць хутка, каб красу ствараць.
Было б вельмi сумна, каб не памячалi
Як iдзе красуня ў лепшыя часы,
Прыгажосць жанчыны каб не адзначалi,
У жанчын, напэўна, менш было красы.
I жанчыны многа
пацярпелi б лiха,
Зброя iх паблякла б, боль бы быў ў душы,
Ёсць як хцiвы позiрк, з'явiцца i пыха,
Прыгажосць ствараем, нiбы мiражы.
Нiкуды не дзецца, але ёсць рэальнасць,
Прыгажосць чаруе, нібы маг,
мужчын,
Прыгажосць жанчыны – толькi секуальнасць,
Позiркi ствараюць прыгажосць жанчын.
11.07.1997
2147 УСЯМУ
СВОЙ ЧАС
Перастаялi травы на лугах,
Касца свайго даўно ўжо зачакалiсь,
Iх выгляд выклiкае толькi жах,
Мо i на свет дарэмна нараджалiсь.
Не зрэзалi дзябёлыя грыбы,
Яны сябе у нетрах баранiлi,
Ды толькi сэрца ные ад журбы,
На коранi баравiкi пагнiлi.
Свой усяму прыходзiць зорны час,
Калi ўздымаюць крылы на вяршынi,
Падаркам трэба скарыстацца ўраз,
Бо зорны час пабудзе i пакiне.
У час зрабiць патрэбна выбар свой,
I скарыстацца вабнаю красою,
Каб мець заўсёды шчасце i спакой
I не спаткацца з жахам i журбою.
19.07.1997
2149 СВАЯ
ПРЫГАЖОСЦЬ
Хоць цiкава фламiнга пабачыць,
Ды не кожнаму бачыць прыйшлось,
Яшчэ лепей душою адзначыць
У Айчыне сваёй прыгажосць.
Прыглядзецца к сваёй прыгажосцi,
Эфект дасць i яна немалы,
Мо фламiнга i бачыў з нас хтосьцi,
Ды натхненне прыносяць буслы.
Не спяшацца, прайсцi цiхiм крокам
Праз балоты, лясы i лугi,
I на свет паглядзець iншым вокам,
Сэрцу будзе свой край дарагi.
Прыгажосць, што ёсць поруч, не бачна,
Ды уважлiва як назiраць,
Лепш заморскай красы яна значна,
I душу здатна лепей натхняць.
20.07.1997
2150
НЯБАЧНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ
Пялёсткi вельмi вабныя у ружы,
Але калючак сцерагчыся след,
Ўсё бачна звонку, ды не бачны душы,
Надзейна ў iх схаваны цэлы свет.
Нялёгка разабрацца з тайным светам,
Ён радасцi выток або тугi,
Душа цвiце вясновым вабным цветам
Цi ў ёй заўжды зiмовыя снягi.
Краса душы – падстава для патолi,
Ды мiж красой i некрасой – мяжа,
Не здатна бачыць прыгажосць нiколi
Ў другой душы халодная душа.
Дае для сэрца прыгажосць натхненне,
Але iснуе у яе сакрэт:
Яна не бачна у адно iмгненне,
Яе пабачыць, хто ў душы паэт.
20.07.1997
2152 АДВЕЧНА
ЖЫЦЬ
Шчодра зямлю сонца абпякала,
Хмары далi ёй даволi пiць,
Каб адвечна жыта красавала,
Бо нiяк iначай не пражыць.
Дзень i ноч змяняюцца бясконца,
Каб рабiць, пасля адпачываць,
I зямлi святло даруе сонца,
Каб змаглi раслiны вырастаць.
Кожны дзень змяняецца надвор'е,
Сумаваць душы каб не прыйшлось,
Ноччу ярка свецяцца сузор'i,
Каб адчулась свету прыгажосць.
У аблiчча дзьме ласкавы ветрык,
I аблокi гонiць над зямлёй,
Нам зямля свае аддала нетры,
Каб адвечна жыць маглi на ёй.
20.07.1997
2227 ЗДАЛЁК
I ЗБЛIЗКУ
Заўжды прыемна адшукаць элiту
Ў гарах высокiх, ў шырынi далiн,
Мох зелянее, нiбы з аксамiту,
У зорачках чырвоных журавiн.
Мох мяккi i ласкавы, нiбы дзiва,
I ў журавiн якая смаката!
Але, калi наблiзiўся iмклiва,
Пад дываном – смярдзючая вада.
Краса! Няма, напэўна, лепш прынады,
Яна занадта вабная здалёк,
Ды пачынаюць агаляцца вады,
Калi зрабiць насустрач першы крок.
Здалёк здаецца: нiбы казка з мары,
Ды зблiзку выяўляецца – не так,
I на душы чарнеюць толькi хмары,
Што быў раней зашораны прасцяк.
16.08.1997
2249
ТВАРЭННЕ БОГА
Якi цудоўны i прыгожы свет!
Ўсё зроблена выключна «на выдатна»,
Не здольны апiсаць яго паэт,
Мастак не здатны змаляваць дакладна.
Але мастацтва захапляе нас,
Век на парозе хутка дваццаць першы,
Малююцца карцiны цэлы час,
I пiшуцца узвышаныя вершы.
Хоць многа працавалi мастакi,
Няма ўсё ж дасканалага нiчога,
Дзiвосны маляўнiчы свет такi,
Няма сумнення: ён тварэнне Бога.
Красу хоць нельга цалкам перадаць,
Малююць, вершы пiшуць, тым не меней,
Дакладна прыгажосць адлюстраваць
Не здатны нават самы першы генiй.
11.09.1997
2298
ВЯСНОВАЯ КРАСА
Радуюць белыя кветкi красою,
Вабiць iмпэт малады,
Дзiўнае шчасце прыходзiць вясною,
Ды адцвiтаюць сады.
Спала пялёсткаў бялюткая вата,
Ператварылася ў бруд,
Хутка сканчаецца дзiўнае свята,
Буднямi робiцца цуд.
Знiкла узнёсласць, пачалася праца,
Каб саспявалi плады,
Сокi аддаць свае трэба старацца,
Каб быў iх лёс залаты.
Сад адбiвае лёс ўзнёслы дзявочы
Дзiўнай вясновай красы,
Ды у жанчын вельмi сумныя вочы,
Ў марах цвiцення часы.
11.10.1997
2307 ПАЛIТРА
ГОДА
Чорна-белая зiма,
Нiбы вугаль – дрэвы,
Iншых колераў няма,
Снег, як вата, белы.
Каляровая вясна,
Вабныя палеткi,
Зелянее ярына,
Ярка ззяюць кветкi.
Лета сцiплая рука
Кладзе фарбы хiтра,
Нiбы пэндзаль мастака,
Ёсць уся палiтра.
Пачынае лiст злятаць,
К сцюжы падрыхтоўка,
Дрэвы золатам гараць,
Ззяюць, як вясёлка.
16.10.1997
2321
ЧАРОЎНЫЯ РУСАЛКI
Гляджу я не на кожную жанчыну,
Але, калi ўжо паглядзець прыйшлось,
То атрымаю радасцi данiну,
Бо бачу прыгажосць яе наскрозь.
Не замiнае позiрку адзенне,
Як нават ў шубу ўхутала зiма,
Няма зусiм нiякага значэння,
Адзенне ёсць, або зусiм няма.
З'яўляецца чароўная русалка,
Выходзiць, нiбы здань, з марской вады,
Брыльянту не патрэбная апраўка,
Ад бляску ў сэрцы грукат малады.
Не памячаць красу няма прычыны,
Бо позiркам не перайсцi мяжу,
Цудоўныя анёльскiя жанчыны
Даюць уздым i ўзнятасць у душу.
24.10.1997
2353 ЧУЖАЯ
ПРЫГАЖОСЦЬ
Пры дарозе расце кветка,
Нарадзiлась дзе, там i жыве.
Крапiва яе суседка,
Але хто ў букет яе сарве?
Ды пячэ заўжды трывога,
Што заўчасна згiне прыгажосць,
I вiной ў тым не дарога,
Проста сэрца жорсткае знайшлось.
Гэта сэрца ўсё руйнуе,
Так было спрадвек ва ўсе часы,
Знiшчыць прыгажосць чужую,
Бо не здатна ацанiць красы.
Чаму зло ляцiць над светам,
I няма нi кропелькi дабра?
Можа ў жорсткiм сэрцы гэтым
Мяккасць ад красы набыць пара?
16.11.1997
2364 АБЫСЦI
НАГАМI
Хадзiў лясамi i лугамi,
Прайшоў прасёлак i бальшак,
Хто абышоў зямлю нагамi,
Той зведаў солi горкi смак.
Пазнаў узнёсласцi усходу,
Як першы сонечны прамень
Будзiў заснуўшую прыроду,
I пачынаўся новы дзень.
Той чуў цудоўны спеў птушыны,
I цiхi голас ручая,
Як у вясновы хор няспынны
Ўплятаўся голас салаўя.
Каб мець на сэрцы асалоду
I шчасце атрымаць ў жыццi,
Не трэба упускаць нагоду
Зямлю нагамi абысцi.
30.11.1997
2377
ХАЛОДНАЯ КРАСА
Абрусам белым снег зямлю пакрыў,
Чысцютка, белiзною слепiць вочы,
Ён прыгажость прыродзе падарыў,
Але не кожны да яе ахвочы.
Насталi непрыемныя часы,
Узiмку птушкам кепска i жывёлам,
I церпяць яны цяжка ад красы,
Складана вельмi ў сцюжу выжыць кволым.
Абрус таўшчэзны i пячэ мароз,
Няма душу чым саграваць зiмою,
I для жыцця ўзнiкае шмат пагроз,
Турботы мучаць i няма спакою.
Краса для вока любая заўжды,
Ды прыгажосць душу не сагравае,
Наадварот, прыносiць шмат бяды,
Калi яна халоднаю бывае.
7.12.1997
2388 АДЗЕННЕ
Адзенне шчыльна затуляе
Красу жанчын – цудоўны дар,
У шубе позiрк заблукае,
Бо бачны толькi мiлы твар.
Калi сукенка на жанчыне,
Хвалюе ўжо грудзей абрыс,
Ахвяру позiрк не пакiне,
Бяжыць па сцёгнах хутка ўнiз.
Прыемна бачыць ножкi ў мiнi,
На ўсю iх даўжыню амаль,
Цудоўней назiраць ў бiкiнi,
Ды iх не носяць скрозь, на жаль.
Адзенне не дае спакою,
Бо вельмi хочацца заўжды
Жанчыну уявiць такою,
Як Афрадзiту ля вады.
22.01.1998
2396
ПРЫГАЖОСЦЬ
Прыгажосць – прыкмета маладосцi,
Апiсаць яе не хопiць слоў,
К маладым яна прыходзiць ў госцi,
Малады заўсёды – як анёл.
Але госць не хоча затрымацца
Ў целе гасцяваць на ўсё жыццё,
I хутчэй стараецца збiрацца,
Назаўжды пайсцi каб ў небыццё.
Бо такi закон жыцця суровы,
Маладым даецца прыгажосць,
Хоць яны – цудоўныя анёлы,
Ды не будзе вечнай маладосць.
Прыгажосць i маладосць у пары,
Разам яны будуць i знiкаць,
Зберагчыся могуць толькi ў мары,
Каб аб iх часамi ўспамiнаць.
31.01.1998
2419 МУЗЫКА
ЦIШЫНI
Мне да спадобы слухаць цiшыню
Цi ветлiвы чароўны гук прыроды,
Высока ўзнёслы момант я цаню,
Не падабаўся грукат мне заўсёды.
Шум лесу i ласкавы пляск вады,
I звонкi гоман конiкаў у лузе,
Я палюбiў ў дзiцячыя гады
Цудоўную прыроду Беларусi.
Мяне натхняюць птушак галасы,
Ад iх душа пяшчотаю сагрэта,
Крынiца гукаў казачнай красы,
Я п'ю усё жыццё з крынiцы гэтай.
Мне вельмi да спадобы цiшыня,
Таму заўжды шукаю я нагоды,
Каб слухаць яе музыку штодня
І радасць мець ад галасоў прыроды.
19.02.1998
2440 МАЛАЯ
РАДЗIМА
Дзе ёсць яшчэ кавалачак Зямлi,
Што лепш душы, чым узбярэжжа Крыма?
Куды б шляхi жыцця не прывялi,
Малая ўспамiнаецца Радзiма.
Прыемна легчы ў лузе на траву,
I назiраць блакiт i бездань неба,
Ўспамiнамi маленства я жыву,
Яны мне для натхнення надта трэба.
Я ад Радзiмы быў ўдалечынi,
Яна мне засталася дарагою,
Лiчыў гады, i месяцы, i днi,
Калi павек зноў буду толькi з ёю.
Радзiма, нiбы мацi, у людзей,
Яна адна, другой нiдзе не будзе,
Яе згадаеш ў шэразе падзей –
Натхненне шчодра напаўняе грудзi.
1.03.1998
2511 ЛЮБАЯ
РАДЗIМА
Прыемна песцiцца на моры
Сярод вялiкiх валуноў,
Нiбы каханка, вабяць горы,
Вяршынi з шапкамi снягоў.
Цудоўна узбярэжжа Крыма,
Яго марскiя берагi,
Але мiлей ўсяго Радзiма,
Яе балоты i лугi.
I рэчак гоман адмысловы,
Мурог на пляжах цi пясок,
I стогадовыя дубровы,
Лясы, што бачацца здалёк.
Ў жыццi усё праходзiць мiма,
Ды не забыць красу сваю,
Для сэрца любая Радзiма,
I я таму яе люблю.
2.04.1998
2518 КРАСА
ЖАНЧЫН
Няма сяброў на густ i колер,
Яшчэ на водар i на смак,
Каму мiлей лугi i поле,
Каму дубровы i сасняк.
Каму бландзiнка цi брунетка,
Каму чароўная кума,
Або прыгожая суседка,
Адзiных поглядаў няма.
Хто лезе на вяршынi ў горы,
Хто хоча паглядзець здалёк,
Каму мiлей купацца ў моры,
Бо вабiць залаты пясок.
Як на мяне, то ўсё цудоўна,
Перабiраць няма прычын,
Шмат прыгажосцi, безумоўна,
Але люблю красу жанчын.
3.04.1998
2520 БЛАКIТ
У ДУШЫ
Блакiт у небе, сонейка смяецца,
I на зямлю кiдае прамянi,
Не кожны дзень смех звонкi удаецца,
Часцей бываюць пахмурныя днi.
Дождж пойдзе цi бушуе навальнiца,
I вецер хмары над зямлёй нясе,
Цi ураган бязлiтасны здарыцца,
Спакою робiць шкоду i красе.
То, нiбы вата, сцелюцца туманы,
Цi снег зямлi падораць маразы,
Або капёж пачнецца нечаканы
I зблытае прыродныя часы.
I на душы таксама, як ў прыродзе,
Блакiт часамi, а часцей – iмжа,
Таму удзячным трэба быць нагодзе,
Калi пяе ад радасцi душа.
4.04.1998
2522
ЗАЛАЦIСТЫ ПРАМЕНЬ
Душу распесцiла любоў,
Салодкая, як ў дзiўнай мары,
Нарэшце, ўзнёслы час прыйшоў
Пазнаць нязведаныя чары.
Ў душы прыемны неспакой,
Як у анёла, маю крылы,
Лячу iмклiва над зямлёй,
Палёт цудоўны i шчаслiвы.
Лячу сярод лясоў i вод
I чую радасныя гукi,
Хачу бясконцы мець палёт,
Каб не прыходзiў боль разлукi.
Каб не сустрэлася iмжа,
I небасхiл заўжды быў чысты,
Пяе ад радасцi душа,
Прамень ў ёй ззяе залацiсты.
5.04.1998
2546
ПРЫЦЯЖЭННЕ МIНI
Ад прыгажосцi сэрца не астыне,
Хоць скронi снегам густа замяло.
О мiнi, мiнi! Прыцяжэнне мiнi,
Вас у маiм юнацтве не было.
Калi вясна з жанчын адзенне скiне,
I сэрца палыном не зарасло,
Ў любым узросце расхвалююць мiнi,
Цудоўна, як натхненне не прайшло.
I радасць, як паводка, ўраз нахлыне,
Як быццам паднiмаюсь на крыло,
Глядзець бясконца хочацца на мiнi,
Да iх жаданне позiрк прывяло.
Хай мода цуд чароўны не пакiне,
Каб сэрца ад красы заўжды гуло.
О мiнi, мiнi! Прыцяжэнне мiнi,
Вас у маiм юнацтве не было.
18.04.1998
2550
КАЗАЧНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ
Глядзiш – як прыгажуня з казкi,
Вачэй нiяк не адарваць,
Няма такой нiводнай краскi,
Красу з чым можна параўнаць.
Ў душу закралася трывога,
Яе няпроста ўтаймаваць,
Краса прызначана ад Бога.
Як мне такую пакахаць?
Няма мяжы майму адчаю,
Але вагацца не прыйшлось,
Здаецца, я ужо кахаю,
Чакаць не здатна маладосць.
Занадта казачны пачатак,
Далей сумленнасць цi мана?
Шмат ў казцы чараў i загадак,
Чым можа скончыцца яна?
19.04.1998
2574 ГОЛАС
РАСЛIН
Я голас кветак бездакорна чую,
I дрэвы здатны гаманiць са мной,
Ў зялёную пару цi залатую,
Як лiсце ўжо цалуецца з зямлёй.
Чарот мне песню радасцi спявае,
Яна не горш, чым трэлi салаўя,
Трава са мной гамонiць маладая,
Выразна, як журчанне ручая.
Я голас жалю здатны чуць нясмелы,
Як кветкi без патрэбы жорстка рвуць,
Як плачуць пад сякерай вострай дрэвы,
Як косы травы у пракос кладуць.
Бяру i боль, i радасць ад прыроды,
Мне голас падае раслiнны свет,
Спявае цi гамонiць ён заўсёды,
Яго я адчуваю, бо паэт.
28.04.1998
2589 ЗЕНIТ
ПРЫГАЖОСЦI
Як цягнiкi, бягуць жыцця гады,
Змяняюць ўсё грунтоўна i iмклiва,
Прыемна вабiць выгляд малады,
Бо чалавек – прыроды мудрай дзiва.
I сумаваць зусiм няма прычын,
Бо непрывабных нават не трапляе,
Ад позiрку на маладых жанчын
У сэрцы грукат, дух перахапляе.
Ды завiтаюць iншыя часы,
I тыя ж даўганогiя жанчыны
Не маюць нi фiгуры, нi красы,
Цудоўны твар знявечваюць маршчыны.
Калi ў зенiце ззяе прыгажосць,
Ёй ў лепшы час патрэбна скарыстацца,
Каб шкадаваць нiколi не прыйшлось,
Як грымне час з красою развiтацца.
4.05.1998
2610 ЗОРКI
Яркае сонца, аж чорным стаў цень,
Ды не адно яно свецiць,
Сцiплыя зоркi не бачныя ўдзень,
Шмат iх ў далёкiм сусвеце.
Ды трэба цемра працяглых начэй,
Каб iх пабачылi вочы,
Зоркi магутней i значна ярчэй,
Але кароткiя ночы.
Зоркi не бачныя, ды да пары,
Лёс калi стрэнецца чорны,
Любыя зоркi заззяюць ўгары,
Каб адшукаўся шлях зорны.
Сонца кахання ўсяго даражэй,
Нават няма i гаворкi,
Але як сонца садзiцца нiжэй,
Ў небе з'яўляюцца зоркi.
12.05.1998
2693 ЧАРОЎНЫ
РАНАК
Люблю рабiць насустрач сонцу крокi,
Калi яно абвесцiць новы дзень,
Калi зрабiў пунсовымi аблокi
Не бачны воку сонечны прамень.
Як серабро, раса ляжыць на травах,
I, нiбы сцежка, першыя сляды,
Чароўны ранак назiраць цiкава,
Хвалюе моцна сэрца ён заўжды.
На небе безлiч колераў ад сонца,
Удзень ужо няма такой красы,
Змяняе выгляд далягляд бясконца,
Гараць вясёлкi ў кропельках расы.
Люблю рабiць насустрач сонцу крокi,
Багата ранкаў мне сустрэць прыйшлось,
Зусiм не трэба ехаць ў край далёкi,
Цудоўную каб бачыць прыгажосць.
22.07.1998
2704 ВЕТРАЗI
ЮНАЦТВА
Пунсовыя юнацтва ветразi!
Хай потым ветру будзе недаволi,
I карабля не будзе хай зусiм,
I мора не сустрэнецца нiколi.
Але, хто бачыў iх ў сваiм жыццi,
Той зведаў штыль i штормы без падману,
На ветразях праз акiян прайсцi
Ўдалося маладому капiтану.
Няхай не мае рэчкi родны кут,
Ды ветразi юнацтва – цуд вялiкi,
Хай больш не паўтарыцца дзiўны цуд:
Ветразь пунсовы, сонечныя блiкi.
Юнацтва – светлых мрой цудоўны час,
Дзе шчасця закладаюцца асновы,
Iмпэт магутны у таго не згас,
Ў юнацтве хто сустрэў ветразь пунсовы.
27.07.1998
2713 НЕ
ТРЭБА ЧАПАЦЬ
На кветках, як рубiн, раса,
Калючак дробненькiх не бачна,
Шыпчыны вабiла краса,
Крануў яе, хаця нязначна.
Калючка малая была,
Руку паранiла не дужа,
Ды болю б болей надала,
Прывабная каб стрэлась ружа.
Бясконца вабiць прыгажосць,
Ды ў ёй схавана шмат падману,
Каму яе чапаць прыйшлось,
Той атрымаў на сэрцы рану.
Калючкi там, дзе i краса,
Таму, паквапiцца як хтосьцi,
Калючкi джаляць, як аса,
Чапаць не трэба прыгажосцi.
1.09.1998
2734
ГЛЯДЗЕЦЬ НА СВЕТ
Свет назiраць i цэлы час здзiўляцца –
Цудоўны i прыемны Боскi дар,
Душой да прыгажосцi дакранацца,
Глядзець заўжды ў яе чароўны твар.
Вакол ляжаць дзiвосныя карцiны:
Лес, рэчка, далеч неба, сенажаць,
Мiж белых аблакоў палёт буслiны,
Краса у змозе сэрцу радасць даць.
Чаруюць гронкi спеючай рабiны,
На iх глядзець прыемна шмат разоў,
Заранак спеў i цёхкат салаўiны
Даюць натхненне сэрцу зноў i зноў.
Каб радасць мець, не трэба вельмi многа,
Грунтоўна каб палепшыць настрой свой,
Не трэба надзвычайнага нiчога:
Глядзець на свет з паднятай галавой.
14.08.1998
2785 СКАРЫСТАЦЦА Ў ПАРУ
Як зорачка, як ягадка
была,
I каб яе красу хвалiлi, звыкла,
Ды час iдзе, туга ў душу прыйшла,
Бо прыгажосць, як снег вясновы, знiкла.
А прыгажосць – найлепшая з украс,
Таму ў пару ёй трэба скарыстацца,
Яе не зберажэ няўмольны час,
Як ёсць яна, патрэбна закахацца.
Калi ў каханнi шмат перабiраць,
Спаткаюць з часам i туга, i скруха.
Бо хто захоча палка пакахаць,
Калi не дзеўка ўжо, а векавуха?
Як пераспее ягадка – згнiе,
Згарыць iмгненна ў цёмным небе знiчка,
Краса на ўзлёце вабны шанц дае,
Ёй карыстацца быць павiнна звычка.
29.09.1998
2796
СНЯЖЫНКА НА ДАЛОНI
Сняжынка. Колкi прыгажосцi ў ёй!
Не меней, чым ў брыльянтавай кароне,
Але яна становiцца вадой,
Як пападзе на цёплыя далонi.
Час здатны ўсё на свеце разбураць,
Закон прыроды вечны i суровы,
Каб прыгажосць працягла зберагаць,
Ствараць патрэбна добрыя умовы.
Краса безабаронная заўжды,
Хоць зберагчысь ёсць у яе жаданне,
Наперадзе чакае шмат бяды,
Руйнуецца прыгожае каханне.
Таму, як першы снег зазiхацiць,
Разляжыцца сумётамi на скронi,
Красу пачуццяў лёгка разбурыць,
Каханне – як сняжынка на далонi.
3.10.1998
2955 ДЗIЎНЫЯ
МАЛЮНКI
Якiя дзiўныя малюнкi!
Заззяе сонейка ўгары,
Вясна, каханне, пацалункi,
Прыемней не знайсцi пары.
Цудоўны настрой не пакiне,
I закiпае ў жылах кроў,
Бо растрывожаць сэрца мiнi,
Таму каханне прыйдзе зноў.
Хвалюе безлiч ног бясконца,
I усмiхнешся без прычын.
Вясну прыносiць мо не сонца,
А вабны выгляд у жанчын?
Якiя дзiўныя малюнкi!
Вясна адлiчвае гады,
Каханне зноў i пацалункi,
Было i будзе так заўжды.
26.01.1999
3010
ПРЫВАБНАЯ РАДЗIМА
Нават i на Чорным моры
Не знайсцi такой красы:
Сiнявокiя азёры
I зялёныя лясы.
Вабiць нiва залатая,
Што ляжыць без берагоў,
I стагоў духмяных зграя
Мiж рамонкавых лугоў.
Прыгажосць ў абшарах Крыма,
Сонца песцiць там зямлю,
Ды прывабней мне Радзiма,
Я яе адну люблю.
21.02.1999
3038 БЛЯСК
БРЫЛЬЯНТАЎ
На ружы, як брыльянт, раса,
Пялёсткi – нiбы заранiца,
Цудоўная яе краса,
Час пройдзе, i бяда здарыцца.
У свежай ружы ёсць цана,
Ды вельмi хутка ружа звяне,
Як пройдзе, нiбы дым, вясна,
На ружу ўжо нiхто не гляне.
Калi мiне цудоўны час,
Зрываць не стане ружу хтосьцi,
Бо бляск брыльянтаў цалкам згас,
Ўсё прыгажэй у маладосцi.
1.03.1999
3112 ВЕРНЫЯ
СЫНЫ
Хто хадзiў за плугам па разоры,
Зведаў той i пах, i густ зямлi,
Клалiся пласты, як хвалi ў моры,
Што ад ветру лёгкага прайшлi.
Па пракосу хто хадзiў з касою,
Ведае красу i водар траў,
Клаў траву высокую з расою,
Меў натхненне ад сялянскiх спраў.
Перамацаў хто зямлю рукамi,
I сказаў ёй шмат пяшчотных слоў,
Будуць яе вернымi сынамi:
Да Радзiмы ў сэрцах iх любоў.
17.04.1999
3123 БЫЛОЕ
Схiл гары, як ў зорачках, ў малiне
Жоўтых i чырвоных каляроў,
Успамiн нiколi не пакiне
Высечкi ад букавых лясоў.
А лясы з ажынай i чарнiцай!
Беразняк, з травою ў пояс луг,
I рыбалка, дзе вада iскрыцца,
Невялiкi хоць Заходнi Буг.
Трыццаць год пражыў на Украiне,
Ўспамiнаю старажытны Львоў,
Успамiн былое не пакiне,
Бо ў душы засталася любоў.
19.04.1999
3137
ЗАХАПЛЕННЕ
Гляджу я ў захапленнi на жанчын,
«Пралюбадзей» – сказаць мне можа хтосьцi,
Зусiм няма для вываду прычын,
Бо проста я – аматар прыгажосцi.
Прыгожыя i рэчкi, i лясы,
Але пачуццi ўсё ж ад iх не тыя,
Бо лепей ў свеце не знайсцi красы,
Чым стройныя жанчыны маладыя.
Знiшчае кветкi руж заўжды зiма,
Iх прыгажосць праходзiць у iмгненнi,
Сезону для красы жанчын няма,
Гляджу на iх ў цудоўным захапленнi.
25.04.1999
3141 ЯБЛЫНЕВАЕ ЦВIЦЕННЕ
Iдзе прыгожы i бясконцы рух,
Яго спынiць ужо нiшто не ў змозе,
Спадае з дрэў пялёстак белы пух,
Ляжаць ужо сумёты на дарозе.
Сумётаў намяло навокал шмат,
Такi закон жыцця раслiн суровы,
Кiпiць ад цвету яблыневы сад,
Спадае пух ў цудоўны дзень вясновы.
Напэўна, не iснуе лепш красы,
Хаця яна праходзiць у iмгненне,
Ды сэрцу вельмi любыя часы,
Як крочыць яблыневае цвiценне.
28.04.1999
3147 ХВIЛIНЫ
ШЧАСЦЯ
Сонца свецiць, i ў небе блакiтны абсяг,
Парасходзiлiсь чорныя хмары,
Бо прырода, як добры i казачны маг,
Раскрывае цудоўныя чары.
Сонца ў кроплях расы на травiнках гарыць,
Пад нагамi iскрыцца дарога,
Ў сэрцы радасны час, трэба iм даражыць
I за шчасце падзякаваць Бога.
Даюць ўзнёсласць зялёныя шаты Зямлi
I прастора блакітнага
неба,
Як прыемна, што шчасця хвiлiны прыйшлi,
Для душы прыгажосць заўжды трэба.
2.05.1999
3165 НАЙЛЕПШЫЯ ЧАСЫ
Як сонейка пашле свае падаркi,
Чароўныя, бы казка, прамянi,
Аблокi аздабляе колер яркi,
Нiбы на iх запалены агнi.
I рэчка дыяментамi iскрыцца,
I, нiбы жэмчуг, на траве раса,
Бо ззянне сонца – любая крынiца,
Заўжды з яе ў душу цячэ краса.
Калi няма на небе анi хмаркi,
Лугi, палi смяюцца i лясы,
Бо сонца дорыць добрыя падаркi,
Для ўсiх дае найлепшыя часы.
6.05.1999
3168 ДЗIЎНЫ
СВЕТ
Дзiўны свет! Пагляджу – не магу наглядзецца,
Нiбы мёд, прыгажосць яго кубкамi п'ю,
Ад красы ў цяжкi час душа можа сагрэцца,
I таму я прыроду аддана люблю.
Люблю лесу прастору i плынь цiхай рэчкi,
Смак цудоўны халоднай крынiчнай вады,
Ды згарае жыццё, як васковыя свечкi,
Час прымусiць пакiнуць яго назаўжды.
Зашумяць, як раней, над зямлёю бярозы,
Прамень сонца аблокi пяшчотай кране,
I заззяюць брыльянтам ранковыя росы,
Ды на свеце тады ўжо не будзе мяне.
7.05.1999
3173 БЕЛЫ
ЦВЕТ
Белы колер цвiцення вясной
Для душы i для вока жаданы,
Цвiтуць кветкi адна за адной:
Вiшнi, яблынi, грушы, каштаны.
Лiст не бачны, цвет толькi бялеў,
Як нявеста, на дрэвах чароўны,
Бо цвiценне – каханне для дрэў,
Час прыемны i вельмi цудоўны.
Не замiнка каханню гады,
Бо вясною цвет белы зноў будзе,
Дрэвы здатны кахаць назаўжды.
А цi здольны зрабiць гэтак людзi?
8.05.1999
3184 АПОШНЯЯ
ДАРОГА
Лагодна песцiць ветрык каласы,
Ды жыта песнi сумныя спявае,
Мiнорныя гучаць ў iх галасы,
Бо зерне вельмi хутка саспявае.
Лепш песнi пра вясновыя часы,
Пару ў жыццi найлепшую, вядома.
Рунь маладая, колькi ў ёй красы!
А зараз толькi жоўтая салома.
У песнях сум, бо хутка ўжо жнiво,
Не радуе цяпер амаль нiчога,
Юнацтва, нiбы дым, даўно прайшло,
Пачалася апошняя дарога.
14.05.1999
3213
ПРЫГАЖОСЦЬ УРАТУЕ
Нiхто не зразумеў iдэй вялiкiх,
Што толькi прыгажосць ўратуе свет,
Не прышчапiць нахiльнасцей каб дзiкiх,
Iмкнецца i пiсьменнiк, i паэт.
Хай будзе чалавек занадта дужы,
Як ад красы яго душа пяе,
Ён не сарве з куста нiколi ружы,
I iншага нiколi не заб'е.
Незразумелы Дастаеўскi людзям,
Бо кажуць: сiла здатна ўратаваць,
Але ад сiлы толькi злоснасць будзе,
А дабрынi ў душы не адшукаць.
5.06.1999
3214 ЗАХАД
Неба край – як ягады калiны,
Дзiўныя прыгожыя дары,
Захад сонца доўжыцца няспынна,
Па прыкмеце будуць дзьмуць вятры.
Воблакi – як казачнае дзiва,
Iх фарбуе сонечны прамень,
Ды чырвоны шар бяжыць iмклiва,
I згасае, нiбы свечка, дзень.
Назiраю прыгажосць удзячна,
Бо не кожны з захадаў такi,
Сонейка зусiм амаль не бачна,
Толькi ружавеюць воблакi.
6.06.1999
3234
ЖУРАЎЛIНЫ КЛIН
Хоць восень, але сонца яшчэ ззяе,
У небе павуцiнне з серабра,
Вядома, восень доўга не чакае,
У вырай птушкам адлятаць пара.
Але гусей i жураўлёў не бачна,
Здавалась, будзе iхнi клiн павек,
Ды ў iх жыццё ўмяшаўся вельмi значна
Прыроды цар – бяздумны чалавек.
Жураўлiкаў я бачыў ў зжатым жыце,
Але не бачыць iх ужо мой сын,
Шкада, ды не ляцiць больш у блакiце,
Як цуд прыроды, жураўлiны клiн.
13.06.1999
3304
НАТХНЕННЕ
Натхненне для сябе заўжды знайду,
Каб моцным быў мой паэтычны голас,
Гляджу на тую самую ваду,
Раней глядзеў ў якую Якуб Колас.
Над Прыпяццю цудоўныя лугi,
I, як раней, на iх ляжаць пракосы,
Хоць час цяпер iдзе зусiм другi,
Але «iдуць касцы, звiняць iх косы».
I, як раней, вакол стаяць лясы,
Блакiтнае такое ж паднябессе,
Заўжды натхненне прыйдзе ад красы,
Яго дае чароўнае Палессе.
21.07.1999
3317
ХРЫЗАНТЭМЫ КВIТНЕЮЦЬ
Мой ураджай прынеслi ўжо палеткi,
Нi пошукаў няма, анi дылем,
Асеннiя цяпер збiраю кветкi,
Прыйшла пара цудоўных хрызантэм.
Больш не сустрэну колер руж пунсовы,
Ды белы колер, колер хараства,
Яшчэ даць здатны падарунак новы,
Закруцiцца ад шчасця галава.
Хоць ззаду хваляваннi i праблемы,
Наперадзе зiмовы толькi час,
Але, пакуль квiтнеюць хрызантэмы,
Запал ў маёй душы яшчэ не згас.
3.08.1999
3318 ПЯШЧОТЫ
На усходзе неба пашарэла,
Зоркi, нiбы свечкi на вятры,
Непрыкметна гаснуць, ранак смела
Гаспадарыць у сваёй пары.
Ранак ветла расчынiў абдымкi,
Хутка выйдзе сонечны прамень,
Абвясцiць каб свету без затрымкi,
Што ужо пачаўся новы дзень.
Сонца шар чырвоны, як малiна,
Неба у блакiт пафарбаваў,
I пяшчоты доўжацца няспынна,
Дзень свет навакольны абдымаў.
4.08.1999
3320 ЖАНОЧАЯ
КРАСА
Глядзець на прыгажосць заўжды ахвочы,
Прыгожым нават можа быць палын,
Але блiшчаць ад захаплення вочы,
Калi гляджу на прыгажосць жанчын.
Зрабiла шмат прывабнага прырода,
Ды радасць ад сустрэч ў душы нясу,
Як нечакана здарыцца нагода
Адзначыць незвычайную красу.
Прыгожыя i рэчкi, i азёры,
Палi, далiны, горы i лясы,
Але душа ўсё роўна будзе ў зморы,
Жаночай як вакол няма красы.
5.08.1999
3331
ПУНСОВЫЯ ВЕТРАЗI
За прыгажосць чаго не аддасi,
Прыемна быць на ранiшнiх пажарах,
Калi аблокi, нiбы ветразi,
Пунсовыя, як у жаданых марах.
Цiкава ранак летнi сустракаць,
Пабачыць каб цудоўнае iмгненне,
Як ветразi пунсовыя гараць,
Каб ад красы мець радасць i натхненне.
Я назiраць люблю ў ранковы час,
Як ветразi раскiнулiсь ў абшары,
Пакуль пунсовы колер iх не згас,
Наяве казка, як ў цудоўнай мары.
16.08.1999
3343 ПАЛЕСКI
КРАЙ
Зямля мая! Люблю твае абшары,
Пяшчотны гоман рэчак i лясоў,
Такога цуду не уявiш ў мары,
Як дзiўны цуд птушыных галасоў.
Люблю красу цудоўнага Палесся,
I падымаць не трэба галавы,
Бо поруч, не ў абсягах паднябесся,
Прыветна машуць крыламi буслы.
Мне нават падабаюцца балоты,
Жывёльны свет там мае сталы рай,
I сэрца замiрае ад пяшчоты,
Яе дае душы палескi край.
22.08.1999
3364 РОССЫП
ЦЫТРУСАЎ
Туман паклаўся у лагчыны,
I месяц рог свой запалiў,
А зоркi, нiбы апельсiны,
Пазалацiлi небасхiл.
Вакол прыгожа, як у мары,
Краса – не перадасць паэт,
Калi ўначы не ходзяць хмары,
I на далонi ўвесь сусвет.
Як назiраць красу ахвочы,
Найлепшай не знайсцi пары,
Глядзець прыемна ў цемру ночы
На россып цытрусаў ўгары.
5.09.1999
3366
ПРАДВОСЕНЬ
Хоць жоўты лiст не сыплецца яшчэ,
Ўсё роўна лета стала часам згадак,
Бо сонейка больш моцна не пячэ,
Прадвосень свой ужо бярэ пачатак.
Прыходзяць ноччу ў госцi халады,
Не ззяе прамянямi болей золак,
Працяглыя дажджы iдуць заўжды,
Няма прыгожых радасных вясёлак.
У небе шэра ад свiнцовых хмар,
Як згадка лета, усмiхнецца просiнь,
Гатуе паступова хмуры твар,
Як каралева казачная, восень.
7.09.1999
3383 СIТА
Як сiта, позiрк адсявае,
I што праходзiць праз яго,
Нiколi ён не памячае,
Бо нецiкава ад таго.
Але, што ў сiце застаецца,
Ён пачынае разглядаць,
Iмпэтна мара ў неба рвецца,
Каб асалоду атрымаць.
Вакол красу бясконца бачу,
Але маленькi ёсць сакрэт,
Бо не магу глядзець iначай:
Праз сiта назiраю свет.
19.09.1999
3432 ПЕРШЫЯ
Рыбачыў я на Бузе i Днястры,
Цяпер лаўлю на Прыпяцi i Пiне,
Але з другою рэчкай мы сябры,
Павек мяне сяброўства не пакiне.
Шмат рэк пабачыць у жыццi прыйшлось,
Яшчэ i парыбачу дзесьцi, можа,
Але забыць не ў сiлах прыгажосць
Ракi маленства – дарагога Сожа.
Ва ўяўленнi – пяшчота без мяжы,
Даўно хоць адбылося развiтанне,
Ды першая рака жыве ў душы,
Як першае юнацкае каханне.
23.10.1999
3464 ЯК
ВОБЛАКI
Бягуць аблокi над зямлёй,
Заўсёды вольныя, як вецер,
Душа не поўнiцца журбой,
Хоць шмат бяды iснуе ў свеце.
Таму жадаю я ўсмактаць
Урокi мудрасцi прыроды,
Каб толькi радасць атрымаць
Ад неабмежанай свабоды.
Як воблакi, не мець мяжы,
I лёсам толькi ганарыцца,
Мець асалоду для душы,
I ўрэшце рэшт дажджом пралiцца.
21.11.1999
3482 МАТЫЛЁК
Калi фарбы аздобiлi крылы,
Цi ляцiць, цi сядзiць матылёк,
Для душы ён жаданы i мiлы,
Прыгажосць добра бачна здалёк.
Хай у iншых i болей памеры,
Ды прывабнасць шукаць там дарма,
Калi колер аднолькава шэры,
Iх, як быццам, наогул няма.
Так мужчынскае зроблена вока,
Прыгажосць адзначае што крок,
Калi нават занадта высока
У нябёсах ляцiць матылёк.
7.12.1999
3500 ЛЕПШАЯ
ЎКРАСА
Шкада, што кветкi адцвiтаюць,
Пялёсткi сыплюць на зямлю,
Ды як заўчасна iх зрываюць,
Глядзець на кветкi не люблю.
Бо церпiць нi за што прырода,
У кветках – цэлы боскi свет,
Ды вельмi хутка асалода
Завяне, нiбы з руж букет.
Зрыванне кветак – як абраза
Пачуццяў ўзвышаных маiх,
Бо кветкi – лепшая украса,
Ды мы не вельмi цэнiм iх.
12.12.1999
3533 ЛЮБЛЮ
Люблю мазолiстыя рукi,
I стравы смак з дымком кастра,
Спатканнi лепей, чым разлукi,
Мне любы росы з серабра.
Люблю глядзець на ўсходы сонца
I слухаць дружны птушак спеў,
Прывабна мне жыццё бясконца,
Як золата спадае з дрэў.
Люблю цудоўны свежы вецер,
Калi спяваюць каласы,
Люблю жыццё на белым свеце,
Люблю заўжды, ва ўсе часы.
7.01.2000
3557 НЕКТАР
ПРЫРОДЫ
Дождж iдзе, хоць свецiць сонца
Сярод грозных чорных хмар,
Хай бы ён iшоў бясконца,
Дождж – сапраўдны гаспадар.
Серабро збягае з неба,
Ў прамянях гарыць пажар,
Зсумавалась моцна глеба,
Травы мыюць пыльны твар.
Весялiцца ёсць нагода
Ад цудоўных боскiх чар,
Смокча вiльгаць ўся прырода,
Нiбы пчолы п'юць нектар.
14.01.2000
3574
ПРЫГАЖОСЦЬ
Я люблю, як спяваюць бярозы,
Калi вецер трапеча карой,
Цi да долу схiляюцца лозы,
Каб ў люстэрка глядзець над вадой.
Назiраць мне прыемна аблокi,
Лёгкi iх i свабодны палёт,
Цi пабачыць цiкавыя крокi,
Ходзяць буслы калi ля балот.
Я мiлуюсь стварэннем прыроды
Ў спёку, холад, ў снягi цi iмжу,
Анi смутку няма, нi маркоты:
Прыгажосць узвышае душу.
20.01.2000
3585 ДВА ГАI
Арэхавыя два гаi былi,
Даўно аб iх не чутна нават рэха,
Краса жыла на крычаўскай зямлi,
Нiводнага цяпер няма арэха.
Не руйнавалi твар зямлi паны,
Ды ўсё змянiлась вельмi крута з часам,
Бо два гаi былi, як кайданы,
Што замiналi хлеб расцiць калгасам.
Пушкаршчыны, Красоўшчыны няма,
Бо гегемону прыгажосць не трэба,
Бульдозеры прайшлi па iм дарма,
Бо арахоў няма, няма i хлеба.
23.01.2000
3606 ЁСЦЬ
НАДЗЕЯ
Люблю я водар лесу i раллi,
Iх з iншымi паблытаць немагчыма,
Ляцяць у край далёкi жураўлi,
А мне мiлей любiмая Радзiма.
Цудоўная, прыгожая зямля,
Краса блакiту велiчнага неба,
Ад шчасця асалоду маю я,
Нiколi iншай долi мне не трэба.
Няхай ляцяць у вырай жураўлi,
Ды я услед за iмi не шыбую,
Зiма цяпер лютуе на зямлi,
Надзея ёсць, што я перазiмую.
1.02.2000
3618 УСПАМIН
ПРА КВЕТКI
Да кветак вабiць прыгажосць заўжды,
Як iм кахаць дапамагае вецер,
Ды могуць быць атрутаю плады,
Хоць кветкi былi лепшыя на свеце.
Цвiценне – для душы дзiвосны час,
Калi нектару хочацца напiцца,
Хоць кветка i найлепшая з украс,
Ад прыгажосцi можна памылiцца.
Каб у жыццi не зведаць перашкод,
I далi добры ураджай палеткi,
Глядзець патрэбна, будзе якi плод,
Бо не сагрэе успамiн пра кветкi.
8.02.2000
3620 РАДАСЦЬ
НАТХНЕННЯ
Разгарэўся вячэрнi пажар,
Сонца чырванню неба залiла,
Сакавiтасць яе памiж хмар
Выглядае, як боскае дзiва.
Сонца села, гарыць яго след,
I аблокi палаюць ў пажары,
Збудаваны цудоўна сусвет,
Не уявiш такога i ў мары.
Я за захадам пiльна сачу,
Непрацяглы ён, толькi iмгненне,
Мне цiкава, бо вельмi хачу
Атрымаць зноўку радасць натхнення.
8.02.2000
3629 ЗМЕНЫ
Заўсёды абнаўляецца зямля,
Сачыць цiкава за бясконцым рухам,
То зарунее восенню ралля,
Пасля зiма накрые снежным пухам.
То вецер загайдае колас ўраз,
I золатам цудоўным нiва ззяе,
Зямля красой прывабна ў кожны час,
Бо дакарэнна выгляд свой змяняе.
Калi усё дакладна паўтараць,
Яно набрыдне, стане як навала,
Калi хоць нешта у жыццi змяняць,
Жыць будзе i цудоўна, i цiкава.
12.02.2000
3644
ДЗIВОСНАЯ КАЗКА
Поўны месяц блукае высока,
Супынiцца не робiць ён спроб,
Праз аблокi адзiнае вока
Пазiрае, як быццам цыклоп.
Пахавалiсь маленькiя зоры,
Толькi месяц адзiн сярод хмар,
Па аблоках плыве, як па моры,
Паўнапраўны нябёс гаспадар.
Падарожнiку дорыць ён ласку,
Каб вакол добра бачна было,
Робiць з ночы дзiвосную казку,
Адбiвае ад сонца святло.
20.02.2000
3655 СIНЬ У
ЗОЛАЦЕ
Спее колас, жыта налiвае,
Хутка надыходзiць час жнiва,
Ў золаце валошка расцвiтае,
Аж ад сiнi кругам галава.
Каб калоссе не страчала зерне,
Жыта зрэжа хуткая каса,
Сiнь сваю валошка ўжо не верне,
Прападзе дзiвосная краса.
З золатам валошка сябравала,
Але разам згiнула дарма,
Хай бы лепш прытулак выбiрала
Там, дзе поруч золата няма.
23.02.2000
3657 РАДАСЦЬ
Бываў не раз ў далёкiм турпаходзе,
Дзе летам можна лёд узяць ў руку,
За радасць вельмi дзякую прыродзе,
Прынёс i снег, i сонца ў рукзаку.
Люблю прыроду велiчную змалку,
I да яе не скончыцца любоў,
Я з рукзаком выходжу на рыбалку,
Прыношу грук дажджу i пах вятроў.
Рукзак пазнаў рыбалкi i паходы,
Бяру яго з сабой заўсёды зноў,
Прыношу, хаця крышачку, прыроды,
Каб радасць мець, у рукзаку дамоў.
23.02.2000
3675
ТАПАЛIНЫ ПУХ
З дрэў спадае тапалiны пух,
Белым стаў ужо асфальт ад снегу,
А ў паветры завiрухi рух,
Стан, падобны снежаньскаму рэху.
Сонца свецiць, ў сэрцы цеплыня,
I таму зусiм няма маркоты,
Тапалiны пух ляцiць штодня,
Намяло вялiкiя сумёты.
Лёгкi пух пакрыў вакол зямлю,
Так бывае ў чэрвенi заўсёды,
Назiраць я з радасцю люблю
Летам зiму снежную ў прыроды.
5.03.2000
3676
БАРАВIКI
Па лесу часта я блукаю,
Але да радасцi не звык,
Як пад ялiнкай адшукаю
Дзябёлы моцны баравiк.
Заўсёды маю асалоду,
Яе, як мёд духмяны, п'еш,
Бо бачыш дзiўную прыроду,
Як ранкам па грыбы iдзеш.
Грыбоў няшмат на самай справе
У кошыку ляжыць на дне,
Дзесяткi бачу iх ва ўяве,
I сотнi мрояцца у сне.
5.03.2000
3680 НА
ЗОЛКУ
Люблю я ў час чароўны раннi
Сядзець у хмызе над ракой,
Спяваюць птушкi аб каханнi,
На сэрцы радасць i спакой.
Вада ў рацэ не зварухнецца,
Напэўна, ветрык яшчэ спiць,
А клёў такi, аж вуда гнецца,
Лешч бераг бокам залацiць.
Спяваюць птушкi мне без змоўку,
Iх спеў – лякарства ад маркот,
Люблю рыбачыць я на золку,
Каб бачыць сонейка усход.
7.03.2000
3705 РОСНЫЯ
ЛУГI
Апусцiўся ранiцай туман,
Што вiсеў упарта над лугамi,
Хоць вядома, што вакол падман,
Ды ляжаць брыльянты пад нагамi.
Я выходжу ў росныя лугi:
Травы i блакiт у паднябессi.
На душы нi скрухi, нi тугi,
Птушкi для мяне спяваюць песнi.
Ранкам луг закруцiць галаву,
I душа ад радасцi ўзлятае,
Калi сонца росную траву
У брыльянты шчодра адзявае.
14.03.2000
3706
НЕКРАНУТАЯ КРАСА
Не шкадую нi аб чым,
Што ёсць, люба тое,
Начных вогнiшч бачыў дым,
Неба залатое,
Хваль магутных карагод
На блакiтным моры,
Сонца радасны усход,
Ў шапках снегу горы,
Плынi рэчак i лясы,
Вадаспадаў воды,
Некранутай ёсць красы
Безлiч у прыроды.
14.03.2000
3714 ЗАКОН
ЖЫЦЦЯ
Вясновыя пранеслiсь халады,
I сонейка прыветлiва ўсмiхнулась,
Пакрылiсь белай пенаю сады,
I шчасце ў кволай завязi адчулась.
А летам гадавалiся плады,
I не было нi смутку, нi трывогi,
Ды шчасце не бывае назаўжды,
Бо мроiлiсь пладам свае дарогi.
Асеннi сад сумуе без пладоў,
Дзе для яго знайсцi уцехi словы?
Час прыйдзе, i пазбавiцца лiстоў,
Закон жыцця i жорсткi, i суровы.
21.03.2000
3720 ЗАЛАТОЕ
МАЛЕНСТВА
Ў лясы дзяцiнства ў думках я прыходжу,
Цi рыбу вудай у Сажы лаўлю,
I на душы становiцца прыгожа,
Я родны край усё жыццё люблю.
Цi па малiну часам завiтаю,
Люблю збiраць сунiцы i грыбы,
Ад успамiнаў ўзнёсласць адчуваю,
Яны душу ратуюць ад журбы.
Даўно прайшло маленства залатое,
Ды не забыць нiяк яго красы,
Бясконца думцы ўдзячны я за тое,
На рэчку што прыводзiць i ў лясы.
23.03.2000
3724 ЗАЛАТЫ
ПЛЯЖ
Пустэльны бераг, толькi хваля лiжа,
Як шкло, раўнюткi залаты пясок,
Вакол навiсла жудасная цiша,
У ёй цудоўна чутны кожны крок.
Пляж залаты, калiсьцi вельмi людны,
За прыгажосць быў сэрцу дарагi,
Пустэльны бераг стаў для сэрца нудны,
Няма пачуццяў, акрамя тугi.
Пляж залаты, у халады забыты,
Калiсьцi любавацца iм прыйшлось,
Красунi ля вады, як Афрадыты,
Дарылі шчодра свету прыгажосць.
25.03.2000
3739 РАДАСЦЬ
Бясконца мне прыемна назiраць
Цудоўны i чароўны свет прыроды,
Каб незвычайны цуд яе спаткаць,
Бо нельга упускаць такой нагоды.
З пупышкi як распусцiцца лiсток,
I як з бутона кветка ружы гляне,
Як зерне здатна даць жыцця расток,
I ранкам блiн чырвоны сонца ўстане.
Люблю, калi навокал цiшыня,
Або ў траве хор конiкаў спявае,
Прыроду назiраю я штодня,
I радасць мне душу перапаўняе.
29.03.2000
3784 УПЛЫЎ
Калi бясконца побач прыгажосць,
Дае уплыў вялiкi яе дзiва,
Красу спаткаць каму ў жыццi прыйшлось,
Самому прыгажэйшым стаць мажлiва.
Чаруе, нiбы казка, маладосць,
Хоць скронi сталi ўжо даўно сiвыя,
Ды сiвiзна – зусiм нязваны госць,
Бо зноў душа i сэрца маладыя.
Калi прыйдзе прыгожая вясна,
I маладое прынясе жаданне,
То закранае i душу яна,
Каб ў сэрцы разгарэлася каханне.
22.04.2000
3792 ПУНСОВЫ
РАНАК
Дае заўсёды ранак радасць мне,
Бо вабiць летнi ўсход сваiм вiтаннем,
Пяшчота шчасцем за душу кране,
Пунсовым, як агонь кастра, свiтаннем.
Плыве з-за гарызонта сонца шар,
Рашучыя адразу робiць крокi,
Ў нябёсах разгараецца пажар,
Становяцца пунсовымi аблокi.
Цудоўна у ранковы час не спаць,
А сустракаць яшчэ адзiн дзень новы,
I цуд натхнення шчодра атрымаць,
Бо ранак здатны даць яго пунсовы.
25.04.2000
3794 ХУТКА
Мне рэчка вясновыя песнi пяе,
I ветрык казыча ласкава,
Ды сонейка ў рукi праменьчык дае,
Душа каб вясну адчувала.
Зялёнаю стала, нарэшце, трава,
I белаю пенаю кветкi,
Ад радасцi кругам iдзе галава,
Вясна – час дзiвосны i рэдкi.
Ды хутка схаваецца рэчка пад лёд,
I вецер журботна завые,
Зiма прынясе з сабой безлiч нягод,
Красу коўдрай снежнай пакрые.
26.04.2000
3808 МАЕ
СЦЕЖКI
Успамiн ў душы песнi пяе,
I блiшчаць дыяментамi росы,
Запаветныя сцежкi мае,
Па якiх крочыў ў ягады босы.
Пляжаў Сожа пясок залаты
Мяне вабiў пяшчотнасцю змалку,
Любiў сцежкi мае ля вады,
Па якiх ранкам бег на рыбалку.
Сцежкi ў лесе вялi ў верасы,
Дзе увосень грыбы быць павiнны,
Не мiнулi маленства часы,
Iх вяртаюць ка мне успамiны.
2.05.2000
3814
ДЗIВОСНЫЯ ЛЯСЫ
Прыемна, калi ў летнi час
Праз сосны сонейка загляне,
Прамень агнём запалiць ўраз
Сунiцы на лясной паляне.
Цудоўна у асеннi дзень
Убачыць баравiк дзябёлы,
Хоць знiкне сонечны прамень,
Ды настрой ўзнёслы i вясёлы.
Заўжды дзiвосныя лясы,
Яны – чароўны цуд прыроды,
Ад невыказнай iх красы
Душа пяе ад асалоды.
6.05.2000
3836 ЧАСЫ
ЗОЛКУ
Са мной сонейка ўраз развiталась,
Паказаўшы у чырванi бок,
На зямлю цiха ноч апускалась,
Кожны мiг ўсё гусцей рабiў змрок.
Як агеньчыкi, зоркi заззялi,
Залаты месяц высунуў рог,
Нiбы ў казцы, красу паказалi,
Ад святла iх сагрэцца не змог.
З нецярпеннем чакаю усходу,
Мне не трэба халоднай красы,
Прамень сонца прыйдзе ў нагароду,
Сэрцу любыя золку часы.
18.05.2000
3841 БОСКI
ДАР
Ад крыл буслiных посвiсты лаўлю,
I вельмi мiлы сэрцу шум бярозы,
Я слухаю уважлiва зямлю
I назiраю з радасцю нябёсы.
Люблю глядзець на сiнь празрыстых вод
I слухаць птушак з конiкамi разам,
Сачыць, аблокi як вядуць палёт,
Душа пяе ад шчасця летнiм часам.
Ўсё для душы празмерным можа быць,
Ёсць выключэнне – дзiўная прырода,
Дар боскi немагчыма не любiць,
Бо шчасце ад яго i асалода.
20.05.2000
3854 ПУНСОВЫ
ПАЖАР
Цудоўна ззяюць зорачак агнi,
За мной iдзе упарта месяц збоку,
Уважлiва ён сочыць з вышынi
I не жадае адставаць нi кроку.
Пад ногi коўдра сцелiцца з расы,
Прыемна мець цудоўную нагоду:
У цiхiя ранковыя часы
Чакаць красу чароўнага усходу.
Усход прыгожы бачыў не адзiн,
Заўжды, як сябра, сустракаў дзень новы,
Нарэшце, выйшаў сонца апельсiн,
I запалаў вакол пажар пунсовы.
25.05.2000
3860 ЛЕТНI
ДОЖДЖ
Я кроплi дожджыку лаўлю,
I змокнуць цалкам мне не шкода,
Бо цёплы летнi дождж люблю,
Ён для мяне – як нагарода.
Ужо працяглы вельмi час,
Горш печы, дапякае спёка,
Збiраўся дождж пайсцi не раз,
Ды хмары праплылi далёка.
Дождж, як з вядра, а я стаю,
Камусьцi кепская пагода,
Я летнi цёплы дождж люблю,
Бо ад яго мне асалода.
27.05.2000
3900 ЦУДОЎНЫ
РАНАК
Люблю сустрэць цудоўны летнi ранак,
Каб бачыць сонца радасны усход,
Пачуць дзiвосны дружны хор заранак,
Прыгожы бусла назiраць палёт.
Глядзець ў раку на гладзь магутнай плынi,
I слухаць песню, што пяе чарот,
Зялёны бачыць аксамiт ў далiне,
I хваль рачных вясёлы карагод.
Шмат для душы чароўных абяцанак,
Як з вудаю сядзiш каля вады,
Дае цудоўны, нiбы казка, ранак,
Калi прамень заззяе залаты.
15.06.2000
3906
ВIШАНЬКI
Падлесак малады на ўзгорку рос,
Сасоннiк пападаўся вельмi рэдкi,
Мiж беластвольных прыгажунь-бяроз
I вiшня распусцiла свае кветкi.
Вясной на вiшню не было атак,
Ды вiшанькi, як зорачкi, заззялi,
За iх красу i за цудоўны смак
Галiнкi ўсе бязлiтасна зламалi.
Стаiць ў падлеску ствол, як дзiўны госць,
Пакрыўджаны, знявечаны, шурпаты,
Заўсёды церпяць здзек за прыгажосць
I вiшанькi, i ягадкi-дзяўчаты.
18.06.2000
3913 ДЗIЎНЫ
РАНАК
Нiбы цуд, прыветлiвае ранне,
Свецiць месяц, як лiхтар, ўгары,
З вудамi iду на паляванне,
З рэчкай мы цудоўныя сябры.
Загарэўся кругавiд далёкi,
I вясёлы выглянуў прамень,
Па расе рабiць прыемна крокi,
Пэўна, што дажджу не будзе ўдзень.
На рыбалцы я чакаю цуду,
Хай зусiм не будзе лешч кляваць,
Закiдаю ў вiр глыбокi вуду,
Дзiўны ранак буду сустракаць.
21.06.2000