Ад прыгажосці радасць, сум ад сцюжы... (54 вершы)

Ад прыгажосці радасць, сум ад сцюжы... (54 вершы)

 

Анатолій Балуценка

http://ab41by.narod.ru

 

 

111     БЕЛАЯ ЗIМА

 

Падаў пух бялюткi за акном,

Малявалiсь дзiўныя карцiнкi,

Прыгажосць здавалась вабным сном,

Першыя паклалiся сняжынкi.

 

Лiст асеннi жоўта-залаты

Фарбаваўся дзеяннем ўрачыстым,

Ўзiмку так здараецца заўжды:

Стаў абшар адразу серабрыстым.

 

Назiраю ўзнёслае кiно:

Ў замецi акруга, як ў тумане,

Хоць праз шкло ўглядаюся ў акно,

Цуд чароўны бачу на экране.

 

Дачакалiсь радаснай пары,

Дакарэнна снег змянiў умовы,

Кроны дрэў, як снежныя шары,

Нiбы цвет на яблынях вясновы.

 

Цуд прыроды – белая зiма,

Коўзка стане, будуць лёду глыбы,

Ды маркоты на душы няма,

Калi назiраць зіму праз шыбы.

 

Бо зiма – пара благiх пагроз,

Хоць красу ад снегу адчуваю,

Будуць i сумёты, i мароз,

Я вясну з надзеяю чакаю.

 

6.09.1993

 

File6     Home Page

 

224     IНЕЙ

 

Зiмовай дачакалiся пары,

Аздобiў iней ў серабро бярозы,

Цудоўныя бялюткiя махры,

Чысцюткiя, нiбы расiнак слёзы.

 

Быццам прыйшлi аблокi на зямлю

Цi ўвесну ў белых кветках вiшнi кроны,

Прыроды цуд я назiраць люблю,

Бо iней прыгажэй, чым лiст зялёны.

 

Падаравала халады зiма,

Яшчэ вясна жаданая далёка,

Ды смутку у душы зусiм няма,

Ад прыгажосцi ў ёй вiруе спёка.

 

На дзiва беласнежнае гляджу,

Бог дараваў цудоўную прыгоду,

Натхняю цудам iнею душу

I стала адчуваю асалоду.

 

Прыгрэла сонца, аслабеў мароз,

I запалалi яркiя iскрынкi,

Ляцелi, нiбы белы пух, з бяроз

Чароўныя прыгожыя сняжынкi.

 

Заўжды на прыгажосць глядзець люблю,

З бяроз звiсае вецце, нiбы стужкi,

Iскрыначкi цудоўныя лаўлю,

Яны ляцяць бясконца, быццам птушкi.

 

9.10.1993

 

File6     Home Page

 

464     ЗIМОВЫЯ СОСНЫ

 

Многа сустракаў з табою вёсен,

Край мой, я далёка ад цябе!

Цуд прыгожых залацiстых сосен

Вельмi часта бачу толькi ў сне.

 

Дзе нi глянь, там лес стаiць зялёны,

Ўзiмку сосны здатны зелянець,

Голыя дубы, бярозы, клёны,

Сосны могуць ў непагадзь шумець.

 

Радуе краса душу i вока,

Лета можна назiраць зiмой,

Сосны падымаюцца высока,

Залатой аздоблены карой.

 

Сосны да спадобы беларусам,

Iх кароны дзiўныя люблю,

Бо зялёным лесам, як абрусам,

Сосны упрыгожваюць зямлю.

 

Мне прыемна быць ў зiмовым лесе,

Дрэвы спяць працяглаю зiмой,

Сосны шаты ўзнялi ў паднябессе

I гамоняць цiха мiж сабой.

 

Нiбы цуд, натхняе выгляд сосен,

Яны здатны жыць i ў халады,

Каб ў душы лунала радасць вёсен,

Яны здольны даць яе заўжды.

 

19.12.1994

 

File6     Home Page

 

1173     ХАЙ ПРОЙДЗЕ ЗIМА

 

Зiма прынесла сцюжу i сумёты,

Спаткалiсь вельмi цяжкiя часы,

Не лепшыя часы жывой прыроды,

Ды радасна ад снежаньскай красы.

 

Мяцелiца пяе шмат калыханак,

Снег пухкi раскiдае па зямлi,

Як казачны, цудоўны зiмнi ранак,

Вакол абрусы белыя ляглi.

 

Прыгожа вельмi, ды лютуе сцюжа,

Як звар'яцелы, уначы мароз,

Старэнькая патрэскалася груша,

Пупышкi цалкам змерзлi у бяроз.

 

Прыгожа надта, ды не да спадобы.

Снег i марозы. Шкодзяць ўсiм яны,

Iх трэба перажыць, як час хваробы,

Краса, але чакаюць ўсе вясны.

 

Хоць прыгажосць ёсць, ды душа астыла,

I ў ёй цяпла нi кропелькi няма,

Аб шчасцi каб душа загаманiла,

Няхай мiне ў ёй лютая зiма.

 

9.11.1995

 

File6     Home Page

 

1175     ПОРЫ ГОДА

 

Вельмi вабiць вока

Колер снегу белы,

Восень хоць далёка,

Ў марах колас спелы.

 

Золата i годзе,

Ў небе ззяе просiнь,

Пры любой пагодзе

Значна лепей восень.

 

Лес люблю зялёны,

Радасць для паэта,

Палка я ўлюбёны

Ў сонечнае лета.

 

Хоць пралескi часам

I зiмой бываюць,

Ды ўсе кветкi разам

Ўвесну расцвiтаюць.

 

Трэба развiтацца

Ўжо з зiмою злою,

Ў думках сустракацца

З радаснай вясною.

 

9.11.1995

 

File6     Home Page

 

1176     ЧАРОЎНАЯ ЗIМА

 

Зiмовы лес, якое дзiва!

Бо непаўторны каларыт,

Ў акне змяняецца iмклiва

За краявiдам краявiд.

 

То сосны крочаць залатыя,

Ў iх шапкi снегу на галлi,

Пасля бярозкi маладыя,

Што лiст яшчэ не аддалi.

 

Снег белы, жоўты лiст бярозы

I зелень летняя сасны

Нiбы паўднёвыя мiмозы

Цi ў колерах вясёлкi сны.

 

Чароўны лес i хвоi слёзы,

Калi глядзець на iх праз шкло,

Як не гнятуць душу марозы,

I снегам як не замяло.

 

Чароўная зiма заўсёды,

Як ранкам праз акно гляджу,

Але яна наробiць шкоды,

Бо ахалоджвае душу.

 

9.11.1995

 

File6     Home Page

 

1317     ЧАКАЮ ЛЕТА

 

Белыя прасторы,

Толькi снег iскрыцца,

Недзе, нiбы ў моры,

Воку супынiцца.

 

Дол накрыты снегам,

Недзе абагрэцца,

Крыкнеш нават рэха

I не адгукнецца.

 

Нi цяпла, нi ласкi,

Снег адзiны бачыш,

I зiмовай казкi

Ў сэрцы не адзначыш.

 

Сцюжа прыгнятае,

Бо мароз пад шубай.

Дзе тут казка тая,

Калi змерзлi губы?

 

Я чакаю лета,

Бо душы прыгожа:

Ў полi мора кветак,

Залатое збожжа.

 

7.01.1996

 

File6     Home Page

 

1335     ПАРАЎНАННЕ

 

Заснежана i коўзка на дарозе,

Сумёты па калена намяло,

Хоць сонца свецiць, ды яно не ў змозе

Даць для душы жаданае цяпло.

 

Бо дакучаюць моцныя марозы,

Адлiгi любай доўгi час няма,

I не бягуць са стрэх капёжу слёзы,

Пачалася сапраўдная зiма.

 

Злуецца вельмi моцна завiруха,

I вецер вые, як у лесе воўк,

Ў сцюдзёны час душу знiшчае скруха,

Хай снег iдзе, ды хоць бы вецер змоўк.

 

Зiма душу у холадзе трымае,

У ёй уздым натхнення цалкам згас,

Душа вясны настойлiва чакае,

Бо ад цяпла пачне спяваць ураз.

 

Вясну ў душы каб болей шанавалi,

Патрэбна зведаць халады зiмы,

Вясну зусiм не абогатваралi,

Бо не маглi б цаны ёй ведаць мы.

 

16.01.1996

 

File6     Home Page

 

1361     НАТХНЕННЕ

 

Гляджу ў акно: снег, холад i мароз,

Жаданую вясну даўно чакаю,

Натхнення моцны холад не прынёс,

Я ад цяпла душою ажываю.

 

Мне радасна ад сонейка заўжды,

Як восень у душы, вясна цi лета.

Душу гнятуць бясконца халады,

Зiма сезон не лепшы для паэта.

 

Калi вiруе радасць у душы,

I песня будзе ўзнёслая прапета,

Лiрычныя складаюцца вершы,

Люблю вясну чароўную за гэта.

 

Натхненне здатна ў рукi лiру даць,

Але яно залежыць ад прыроды,

Каб вершы паэтычныя складаць,

Патрэбен адпаведны стан пагоды.

 

Хоць праз акно прыгожая зiма,

Але на настрой накладае вета,

Калi натхнення у душы няма,

Верш ўзнёслы не складаецца ў паэта.

 

30.01.1996

 

File6     Home Page

 

1409     ЗIМОВАЯ КАЗКА

 

Белым пухам сняжынкi бясконца ляцяць,

А ў душы i пяшчота, i ласка,

Хоць мароз, ды цудоўна цябе цалаваць,

Не зiма, а зiмовая казка.

 

Як каханне ў душы, не зашкодзiць мароз,

Я цяпер – як вясновая краска,

Не iснуе зiмой для кахання пагроз,

Калi прыйдзе зiмовая казка.

 

Мы стаiм, аж сумётамi нас замяло,

Утварылась сапраўдная пастка,

Небяспекi няма, бо ў душы ёсць цяпло,

Сагравае зiмовая казка.

 

Вясна зараз ў душы, хоць навокал зiма,

Хай не поўнасцю, хай яе частка,

Ногi змерзлi, ды сцюжы у сэрцы няма,

Ў iм лунае зiмовая казка.

 

Пакахаць добра нават суровай зiмой,

Бо прыходзяць пяшчота i ласка,

Падарыла цябе, нарачоны ты мой,

Разам з снегам зiмовая казка.

 

16.02.1996

 

File6     Home Page

 

1419     КРУЖАЦЦА СНЯЖЫНКI

 

Кружацца ў танцы сняжынкi,

Нiбы пялёсткi, ляцяць,

Пазамятала сцяжынкi,

Ды нам прыемна гуляць.

 

Вось i да нас прыйшло свята,

Час цяпер наш залаты,

Падае снежная вата,

Нiбы снягурачка, ты.

 

Шчасцем напоўнiлiсь душы,

З iм да нас радасць прыйшла,

Шчокi твае – нiбы ружы,

Ў сэрцы хапае цяпла.

 

Сцюжа занадта злуецца,

Ды не iмкнемся дамоў,

Наша сцяжыначка ўецца,

Грэе нам сэрца любоў.

 

Будзем iсцi без замiнкi,

Шчасце пяшчотна кахаць!

Кружацца ў танцы сняжынкi,

Буду цябе цалаваць.

 

19.02.1996

 

File6     Home Page

 

1923     ЧАРОЎНАЯ КАЗКА

 

На кронах снег, стаяць у шапках сосны,

Цудоўныя зiмовыя лясы!

З красой iх параўнацца могуць вёсны,

Другой такой амаль няма красы.

 

Зялёнае i белае прыгожа,

Зiмовы лес, i сосны, i мароз!

Краса пейзажу хутка дапаможа

Пазбегнуць смутку цi яго пагроз.

 

На сонцы снег вясёлкаю iскрыцца,

Калi злятае, нiбы пух, з галля,

У змозе казка дзiўная прыснiцца,

Але наяве казку бачу я.

 

Хоць змерзлi ногi, рукi, твар i вушы,

I вочы выцiскаюць кроплi слёз,

Ды саграваюць, як агеньчык, душы

Зiмовы лес, i сонца, i мароз.

 

Лес клiча: «Завiтайце, калi ласка!»

Зiмовы лес, што ў свеце лепш яго?

Чароўная, як цуд, чакае казка,

Наяве казка даражэй ўсяго.

 

27.12.1996

 

File6     Home Page

 

1957     ЗIМА

 

Упалi першыя снягi

Ў палях на залатыя пожнi,

Прывёў час на свае кругi:

Настаў асеннi дзень апошнi.

 

Былой красы зусiм няма,

Замест цяпла пякуць марозы,

Прыйшла бялюткая зiма,

Ссыпаюць золата бярозы.

 

I залатыя дываны

Схавалiся пад коўдрай белай,

Цяпер да будучай вясны

Улада снежнай каралевы.

 

Шмат ў белым колеры красы,

Ды снег адзiны пад нагамi,

Прыемней ў летнiя часы

Прайсцi лясамi i лугамi.

 

Каб зведаць добрага цану,

Дае прырода параўнанне,

Чакаю дзiўную вясну,

Ёй аддаю сваё каханне.

 

22.02.1997

 

File6     Home Page

 

2261     ВЫРАТАВАЛЬНЫЯ СНЯГI

 

Сняжынак карагод люблю,

I назiраю за iх рухам,

Накрыў снег брудную зямлю

Бялюткiм лебядзiным пухам.

 

Не адчуваецца пакут,

Ўсё коўдра снежная схавала,

Але не знiк пад ёю бруд,

Хаця яго вакол нямала.

 

Выратавальныя снягi,

Паток вясной ад iх збягае,

Схаваць магчыма i грахi,

Ды час заўжды iх выяўляе.

 

Душэўных каб не мець пакут

З iх болем цяжкiм i няспынным,

Хаваць не трэба чорны бруд

Пад белым пухам лебядзiным.

 

1.10.1997

 

File6     Home Page

 

2343     НЯЎРОКАМ

 

Жоўты лiст толькi скiнулi клёны,

Нечакана прыйшлi халады,

На таполях яшчэ лiст зялёны,

На бярозах пакуль залаты.

 

Ды зiма пачалася няўрокам,

Ў небе чорных дадалася хмар,

Наступае упэўненым крокам,

Як сапраўдны iдзе гаспадар.

 

Быць павiнна яшчэ толькi восень,

Бо правы ў гэты час ёй даны,

Каб у небе паззяць магла просiнь,

Каб лiстота лягла ў дываны.

 

I ў жыццi так здараецца часам,

Што вясновага шчасця няма,

Яшчэ восень магла быць украсай,

Ды няўрокам пачалась зiма.

 

5.11.1997

 

File6     Home Page

 

2590     ПЕРШЫ СНЕГ

 

Як пялёсткi яблыневай кветкi,

На далонь сняжынкi я лаўлю,

Снег накрыў асеннiя палеткi,

Лёг чароўнай коўдрай на зямлю.

 

А сняжынкi весела злятаюць,

Iмi ўвесь запоўнiўся абшар,

На маiх далонях хутка таюць,

Заляпiлi белым пухам твар.

 

Ззяюць ў праменях, як самацветы,

Назбiраць iх можна поўны мех,

Для душы цудоўны момант гэты:

Вабiць цудам самы першы снег.

 

Калi ляжа першы снег на скронях,

Хутка ў госцi з'явiцца зiма,

Але снег не растае ў далонях,

Радасцi ад замецi няма.

 

5.05.1998

 

File6     Home Page

 

2845     СЦЮЖА

 

Прайшлi снягi, вакол лёг белы пух,

Зiма пачалась у адно iмгненне,

I лес ад цiшынi амаль аглух,

Палi убралiсь ў цёплае адзенне.

 

Ды дапякаюць моцна халады,

Таму жыццё зiмой амаль спынiлась,

Няўтульна i нявесела заўжды,

Як пазбаўленне, лета часта снiлась.

 

Але кладуцца i далей снягi,

Трашчыць мароз, знiкае спадзяванне,

Што калi-небудзь прыйдзе час другi,

I што калiсьцi белы пух растане.

 

Калi ў душы халодная зiма,

Нiколi расквiтнець не здатны ружы,

Надзеi шчасце атрымаць няма,

Калi душа сцiскаецца ад сцюжы.

 

20.11.1998

 

File6     Home Page

 

2869     АДЛIГА ДУШЫ

 

Снягi, сумёты, халады,

Зiмовае абрыдне лiха,

Але здараецца заўжды

Сярод любой зiмы адлiга.

 

Хай замець будзе i мароз,

Сцюдзёны вецер хай злуецца,

Але мiне час ўсiх пагроз,

Адлiга прыйдзе, каб сагрэцца.

 

I пойдзе у нябыт бяда,

Мароз з баямi адступае,

Снег знiк, вакол бяжыць вада,

Бо сонейка праз хмары ззяе.

 

Калi душу зацягне лёд

І нават моцнай будзе крыга,

Хоць вельмi цяжка ад нягод,

Час прыйдзе – вызвалiць адлiга.

 

19.12.1998

 

File6     Home Page

 

2877     ЗIМА

 

Мора шчасця прынесла вясна,

Амаль кожны дзень сонейка грэла,

Але скончылась хутка яна,

Бо каханне, як лоўж, прагарэла.

 

Так хацелася пiць вабны мёд!

Ды няма больш цудоўнай крынiцы,

У душы толькi холад i лёд,

На губах брыдкi прысмак гарчыцы.

 

Незнарок пачалася зiма,

Прамiнулi i лета, i восень,

Iх не вернеш, i марыць дарма,

Ў чорных хмарах шукаць трэба просiнь.

 

Калi мала цяпла цi няма,

На вачах блiшчаць горкiя слёзы,

Завiтала у сэрца зiма,

А ў душы гаспадараць марозы.

 

22.12.1998

 

File6     Home Page

 

2985     БЕЗАБАРОННАЯ ПРЫРОДА

 

Iмчацца хмары снегавыя,

Ўдзень цёмна, нiбы уначы,

Як воўк галодны, вецер вые,

Спакой ў душы не зберагчы.

 

Бо раззлавалася прырода,

Мароз трашчыць, iдуць снягi,

Узiмку стрэцiлась нагода

Ёй разлiчыцца за грахi.

 

Бо ёй бясконца моцна шкодзiм,

Знiшчаем рэкi i лясы,

I разумення не знаходзiм,

Што ў свеце лепш няма красы.

 

Безабаронная прырода,

Мы здзекi чынiм ёй заўжды,

Але, як здарыцца нагода,

Як помсту, шле нам халады.

 

12.02.1999

 

File6     Home Page

 

3113     ЗIМА СКАНЧАЕЦЦА

 

Прапахла ўсё вакол вясною,

Бо свежы ветрык пах прынёс,

Была зiма занадта злою,

Ды час прайшоў яе пагроз.

 

Вясной ламаецца на крыгi

Зiмовы самы тоўсты лёд,

Прыходзiць вабны час адлiгi,

Мiнае цяжкi час нягод.

 

Няхай мароз яшчэ злуецца,

Ды смутку на душы няма,

Бо хутка сонца усмiхнецца,

Заўжды сканчаецца зiма.

 

17.04.1999

 

File6     Home Page

 

3428     ЖЫВЕ ВЯСНОЮ

 

Наперадзе марозная зiма,

Хай будзе яна лютаю i злою,

Але тугi ў душы зусiм няма,

Яна жыве ўжо будучай вясною.

 

Лягчэй ператрываю халады,

Ва ўяўленнi маiм ў блакiце неба,

Калi прыходзiць цяжкi час бяды,

Заўжды аб лепшым толькi думаць трэба.

 

I вернецца сапраўдная вясна,

Растане лёд душы, сцячэ вадою,

Цяплом душа напоўнiцца да дна,

Зiма якой бы не здарылась злою.

 

18.10.1999

 

File6     Home Page

 

3466     ЦЯЖКI ЧАС

 

То упадзе, а то растане снег,

Ад халадоў вялiкiя пагрозы,

Сцiшаюць ручаёў вясёлы бег,

I капяжоў нястрыманыя слёзы.

 

Зiма, ды часам проблiскi вясны,

Зямля пяшчотай сонейка сагрэта,

Але надвор'ю не было б цаны,

Каб надышло з цяплом жаданым лета.

 

Таксама i ў каханнi цяжкi час,

Калi зiма ў душы бывае злою,

А хочацца, каб сцюжа знiкла ўраз,

Змянiлася сапраўднаю вясною.

 

23.11.1999

 

File6     Home Page

 

3487     КВЯЦIСТЫЯ ДЫВАНЫ

 

Вакол ляжыць дыван, як цукар, белы,

Трава ператварылася ў гнiллё,

Узiмку ўсе аднолькавыя дрэвы,

Чарнее толькi голае галлё.

 

Але якое разнатраўе ўлетку!

На дрэвах вельмi розныя лiсты,

На лузе кожны вiд расквецiў кветку,

Дыван каб утварыўся залаты.

 

Узiмку безлiч дываноў iскрыстых,

Хаця яны прыгожыя усе,

Ды шчасця больш ад дываноў квяцiстых,

Яны – як гiмн прыродзе i красе.

 

8.12.1999

 

File6     Home Page

 

3526     АДЛIГА Ў ДУШЫ

 

Зiма не ў змозе затрымацца,

Змяняць ёй трэба нораў свой,

Вятрам прыходзiцца здавацца,

Снягi збягаюць, як вясной.

 

Хоць зноў снягi кладуцца часам,

Ды маразоў зусiм няма,

Канец трывогам i абразам,

Што здатна нарабiць зiма.

 

Адчуць прыемна ўдзень адлiгу,

Не мець ў душы глухiх начэй,

Каб растапiць абразы крыгу,

Каб ззяла сонейка ярчэй.

 

5.01.2000

 

File6     Home Page

 

3566     СВОЙ ЧАС

 

Зiма, а голая зямля,

Iдуць дажджу скупыя слёзы,

Тэмпература звыш нуля,

Пара, каб снег быў i марозы.

 

Нарэшце, снег Бог падарыў,

I па зямлi пайшла пазёмка,

Бо вецер снегам закурыў,

Кладзе яго ў лажбiны ёмка.

 

Заўжды ўсяму свой дзень i час,

Узiмку дождж – нiбы навала,

Iдзе хай ўлетку безлiч раз,

Каб глеба не пакутавала.

 

18.01.2000

 

File6     Home Page

 

3567     РАДАСЦЬ АД БЛАКIТУ

 

Сонца нiзка было у кароткiя днi,

Ганарыцца цяпер вышынёю,

Дыск яго нездарма распусцiў прамянi,

У паветры ўжо пахне вясною.

 

Зiма студзiць, але ўжо даволi цяпла,

Хаця сонца яшчэ не ў зенiце,

Ды ка мне нечаканая радасць прыйшла,

Бо нябёсы ў цудоўным блакiце.

 

Праз блакiт ў бездань свету натхнёна гляджу,

Хуткi крок у вясны i выразны,

I узнёсласць хвалюе бясконца душу,

Ад блакiту цудоўнага шчасны.

 

18.01.2000

 

File6     Home Page

 

3600     РАДАСЦЬ

 

Цудоўна снег у дрэў аздобiў кроны,

I сыплецца яшчэ далей згары,

Сняжынкi, нiбы царскiя кароны,

Блiшчаць, бо свецяць ярка лiхтары.

 

Навокал прыгажосць зiмой заўсёды,

Бо кожны закрываецца агрэх,

Шмат цудаў незвычайных у прыроды,

Адно з iх – брыльянцiсты белы снег.

 

Як матылькi, ляцяць з нябёс сняжынкi,

Ляжыць абрус бялюткi без мяжы,

Не бачна, дзе разбеглiся сцяжынкi,

Ды радасць, як вясною, на душы.

 

29.01.2000

 

File6     Home Page

 

3912     СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА

 

Раве бясконцая завея,

I комiн вые, нiбы бас,

Мне печ пяшчотна плечы грэе,

Але ў уяве летнi час.

 

На любай рэчцы плёс шырокi,

Лясоў сасновых дзiўны цуд,

Ў нябёсах белыя аблокi,

Лугоў зялёны iзумруд.

 

Знямог ад снежнай каралевы,

Яе набрыдлi кайданы,

Гняце абсяг, як вата белы,

Чакаю будучай вясны.

 

21.06.2000

 

File6     Home Page

 

4132     НАДВОР'Е ДЛЯ ЗАКАХАНЫХ

 

Кусае, як сабака, злы мароз,

I вецер, як шалёны, нема вые,

Зiмовы час бяду з сабой прынёс,

Днi цяжкiя насталi i благiя.

 

Але калi каханне грэе кроў,

Надвор'е – радасць, а не перашкода,

Мароз i вецер хай лютуюць зноў,

Яны для закаханых – нагарода.

 

28.08.2000

 

File6     Home Page

 

4291     СНЯГI

 

Хай абпякаюць моцна халады,

Шляхi завеi замятуць снягамi,

Надзея ёсць на лепшае заўжды,

Жаданая вясна не за гарамi.

 

Хай сэрца знемагае ад тугi,

Навала не працягнецца бясконца,

Збягуць вадой з душы яшчэ снягi,

Бо усмiхнецца ёй ласкава сонца.

 

8.10.2000

 

File6     Home Page

 

4296     КРОПЕЛЬКА ЦЯПЛА

 

Змярзаюць моцна рукi, вушы, ногi,

I холад выклікае шмат турбот,

Але ў душы зусім няма трывогi,

Бяда, калi яе зацягне лёд.

 

Ад холаду ў душы растуць таросы,

Сапраўдная зiма ў яе прыйшла,

Каб змерзнуць цалкам не было пагрозы,

Ёй трэба даць хоць кропельку цяпла.

 

9.10.2000

 

File6     Home Page

 

4306     ЗIМОВЫ АБРУС

 

Ужо дажджы аплакалi зямлю,

Павысыхалi цалкам цяпер слёзы,

Спакою вецер не дае галлю,

Шумяць дубы, асiны i бярозы.

 

Абрус зiма паклала дарагi,

На поплаве, у лесе, ў чыстым полi,

Яго ўвесь час адбельваюць снягi,

Зiмой не будзе брудным ён нiколi.

 

12.10.2000

 

File6     Home Page

 

4397     ГРОЗНЫ ГАСПАДАР

 

Абрус лёг на зялёную траву,

Дыван зацерушыла белым снегам,

Яна схiлiла нiзка галаву,

Сумёт з яе паздзекаваўся з смехам:

 

«Цяпер я для цябе i бог, i цар,

Не змерзнеш ад марозу пада мною»,

Але растаў ўраз грозны гаспадар,

I ручаём збег хутка ў роў вясною.

 

28.10.2000

 

File6     Home Page

 

4414     ЗIМОВЫЯ ТУРБОТЫ

 

Асеннi час амаль паволi збег,

Пачалiся зiмовыя турботы,

Пляце свае карункi першы снег,

Наперадзе марозы i сумёты.

 

Калi сустрэне у жыццi зiма,

На спёку недарэчна спадзяванне,

Чакаць пачуцце палкае дарма,

Халодным стане, нібы лёд, каханне.

 

30.10.2000

 

File6     Home Page

 

4495     РАННЯЯ ЗIМА

 

Лiстапад, а лiсця ўжо няма,

Восень ставiць свой апошнi клiчнiк,

На парозе белая зiма,

Паскiдаў з крон золата кастрычнiк.

 

Рана на душу ляглi снягi,

Як пялёсткi вiшнi i чарэшнi,

Сэрца у знямозе ад тугi,

Белы пух няхай бы лёг у снежнi.

 

10.11.2000

 

File6     Home Page

 

4564     БЯЛЮТКIЯ АБРУСЫ

 

Ляглi снягi, закрылi гразь i ямы,

Бялюткае накiнулi крыло,

I восеньскай зусiм не бачна драмы,

Як быццам лiстападу не было.

 

Бо ад вяснова-восеньскай спакусы,

Надзейна здатны баранiць снягi,

Як дзiўныя бялюткiя абрусы

I вады захаваюць, i грахi.

 

15.11.2000

 

File6     Home Page

 

4601     МIНУЛАЯ ЖАЛОБА

 

Плакалi асеннiя бярозы

Па сваёй лiстоце залатой,

Ды пачалiсь раннiя марозы,

I журба змянiлась на спакой.

 

Золата бярозам да спадобы,

Але ў бруд пападала дабро,

Ды мiнуў, нарэшце, час жалобы:

Іней убраў вецце ў серабро.

 

19.11.2000

 

File6     Home Page

 

4612     ШЧОДРАЯ РУКА

 

Iней кiнуў серабро на вецце,

I бярозка стала белай сапраўды,

Вельмі вабна жыць на белым свеце,

Пра цябе калi турбуюцца заўжды.

 

Пачалась працяглая завея,

Надта шчодра срэбра сыпала з рукi,

Хаця белы пух цудоўна грэе,

Снег без жалю са ствала сарваў сукi.

 

22.11.2000

 

File6     Home Page

 

4620     МЯЦЕЛIЦА

 

Дождж марзянкаю болей у шыбы не б'е,

Адгуляла ўжо восень дажынкi,

Закружыла мяцелiца танцы свае,

Запрасiў вецер ў скокi сняжынкi.

 

I, здаецца, абрус разаслаў белы пух,

Ляжыць стала i больш не растае,

Не спыняюць сняжынкi цудоўны свой рух,

А мяцелiца песнi спявае.

 

23.11.2000

 

File6     Home Page

 

4621     УПАЛI СНЯГI

 

Раней усходы хвалявалi,

Натхняла золата бяроз,

Снягi ў радкi мае упалi,

Страфу ахутвае мароз.

 

Душа не поўнiцца тугою,

I сэрца холад не гняце,

Бо ў марах я ужо з вясною,

Бо хутка вiшня зацвiце.

 

23.11.2000

 

File6     Home Page

 

4652     ПЯЛЁНКI

 

Дакарэнна ўсё змянiлась звонку,

I, вядома, дзякаваць каму,

Снег паслаў бялюткую пялёнку,

Пачынае калыхаць зiму.

 

Ды зiма, як волат, вырастае,

А трава пад снегам бачыць сны,

Вельмi хутка белы снег растае,

I пялёнка будзе для вясны.

 

27.11.2000

 

File6     Home Page

 

4658     ЛЕС ЗIМОЙ

 

Прыгожы, нiбы волат, лес зiмой,

Бо хвоя зелянiну зберагре,

Душа набудзе ад яе спакой,

Да вершалiн ад радасцi ўзлятае.

 

Снег пакрывае хвою i зямлю,

Ляцiць з галля i ззяе, як сузор'е,

Я з радасцю заўжды iсцi люблю

Зiмовым лесам ў добрае надвор'е.

 

28.11.2000

 

File6     Home Page

 

4747     ПОПЕЛ ПАЧУЦЦЯ

 

Наперадзе халодная зiма,

Вятры, снягi i жудасныя сцюжы,

Але прытулку добрага няма,

I церпяць крыўду стомленыя душы.

 

Зруйнуецца каханне, i мароз

Душу скуе няўмольна ланцугамi,

Нiбы iльдзiнкi, стануць кроплi слёз,

Пачуцця попел занясе снягамi.

 

10.12.2000

 

File6     Home Page

 

4778     ЗIМОВЫ СПАКОЙ

 

Палi, балоты i лугi

Глядзяцца горка i тужлiва,

Абрус накiнулi снягi,

I адразнiць iх немажлiва.

 

Зусiм iнакш было вясной,

Ў час кветак i зялёнай рунi,

Натхненне замянiў спакой:

Зiмой ўсе роўныя красунi.

 

19.12.2000

 

File6     Home Page

 

4830     ЛЯКАРСТВА АД ПАКУТЫ

 

Зiмовы лес у белых шапках снегу,

Ад роспачы былой слядоў няма,

Бо прыгажосць дае душы уцеху,

Калi у ёй суровая зiма.

 

Бо прыгажосць – лякарства ад пакуты,

Хоць снег ахутаў коўдраю зямлю,

Зiмовы лес з душы здымае путы,

Я сосны ў шапках снегавых люблю.

 

30.12.2000

 

File6     Home Page

 

4847     СНЕГАПАД

 

Снег спадае, як пух тапалiны,

Засцiлае абрусам зямлю,

I малюе, як ў казцы, карцiны,

Снегапад назiраць я люблю.

 

Была чорнай, як вугаль, дарога,

Ды сняжынкi пачалi свой рух,

Яны сыплюцца, нiбы з нiчога,

I кладуцца ласкава, як пух.

 

1.01.2001

 

File6     Home Page

 

4875     ВЕРНЕЦЦА ЧАС

 

Зноў сiвер прынёс нечаканы мароз,

Сумёты паклалi завеi,

Трымае ў ляшчотках няўрымслiвы лёс

I даць не жадае надзеi.

 

Але быць адвечна не могуць снягi

I мучыць бясконцай журбою,

Прыйдзе яшчэ час без бяды i тугi,

Бо пахне паветра вясною.

 

5.01.2001

 

File6     Home Page

 

5049     СЦЕЖКА ДА ШЧАСЦЯ

 

Не заўсёды суровай быць можа зiма,

I яна падарыць здатна шчасце,

Там, дзе летам дарогi к каханым няма,

Па вадзе можа сцежку пракласцi.

 

3.02.2001

 

File6     Home Page

 

5110     УЛАДА ЛЁДУ

 

Зiмой ў мароз зрабiўся лёд з вады,

I гаспадарыць стаў вакол упарта,

Але вясна здарылась, як заўжды,

I ўлада лёду апынулась жартам.

 

13.02.2001

 

File6     Home Page

 

5141     РАДАСЦЬ

 

Дапякае марозам i снегам зiма,

Ды душа iншым шчасцем сагрэта,

Яна радасць ў сабе адшукала сама:

Успамiны мiнулага лета.

 

19.02.2001

 

File6     Home Page

 

5152     ЗIМОВАЯ ТУГА

 

Бачу ў мроях белыя рамонкi,

Хоць цяпер вакол ляжаць снягi,

Адчуваю лета голас звонкi,

I зiмовай больш няма тугi.

 

21.02.2001

 

File6     Home Page

 

5166     ПЕРШАЯ ПАРОША

 

Снягамi пакрылiся любыя гонi,

Ўвайшлi у душу халады,

I першай парошай засыпала скронi,

Бо восень пайшла назаўжды.

 

23.02.2001

 

File6     Home Page

 

5715     МАЛЮНКI ВЯСНЫ

 

Зiма сцюдзёная, няйначай,

Ды ў тым яе няма вiны,

Пад снежнай коўдраю я бачу

Малюнкi будучай вясны.

 

8.05.2001

 

Апошні верш     File6     Home Page