Вершы аб залатакудрай красуні восені. (89 вершаў)

Вершы аб залатакудрай красуні восені. (89 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab41by.narod.ru

 

 

15     ВОСЕНЬ

 

Вясна прабегла за iмгненне,

I лета скончылася зноў,

Душа магла адчуць натхненне

I сэрца палкую любоў.

 

I восень стала на парозе,

Прапаў зялёны аксамiт,

Ды золата яна даць ў змозе,

Асеннi вабiць каларыт.

 

Ўжо хутка сцюжа завiтае,

Туманы на зямлю ляглi,

Клiн жураўлiны адлятае,

Цяпло панеслi жураўлi.

 

Асенняй позняю парою,

Калi маркота ад залеў,

Сваё адзенне залатое

Скiдаць не хочуць кроны дрэў.

 

Ды моцна вецер дзьме халодны,

Засыпаў золатам зямлю,

Для лiсця час прыйшоў смяротны,

I смутак у душу маю.

 

Хоць фарбамi чаруе восень,

Але чакаю палка зноў,

Калi вясна падорыць просiнь,

Надзею, веру i любоў.

 

2.10.1992

 

File5     Home Page

 

25     ПРЫРОДА I МЫ

 

Надвор'е рознае бывае,

I стан душы змяняе ўраз,

Прыходзiць восень залатая,

Лiст жоўты – лепшая з украс.

 

Высока ў небе сонца ззяе,

Дае натхненне i дабро,

I павуцiнне праплывае,

Ў блакiт ўплятае серабро.

 

Здараецца другая восень,

Нябёсы чорныя ад хмар,

Не выглядае нават просiнь,

Дажджы знiшчаюць чары мар.

 

I толькi смутак наганяе

Туман цi полагi iмжы,

Ды вецер воўкам завывае,

Трывога тоiцца ў душы.

 

Калi б надвор'е не змянялась,

Ўвесь час аднолькавым было,

Душой нiяк не адчувалась

Дабро дзе чынiцца, дзе зло.

 

Быць можа цудам або шкодай,

Прырода дасць дары свае,

Адзiны чалавек з прыродай,

Бо адчуваем стан яе.

 

10.10.1992

 

File5     Home Page

 

107     ПОЗНЯЯ ВОСЕНЬ

 

Днi позняй восенi бясконца

Ствараюць у душы мiнор,

Нiжэй хадзiць пачала сонца,

Зусiм замоўк птушыны хор.

 

Застацца лета вельмi просiць

Яшчэ зялёная трава,

Халодны вецер ўжо галосiць,

Нiбы няўцешная ўдава.

 

Заўсёды восень выклiкае

Ў душы дваiстасць пачуцця,

Бо процiлегласцi стварае

Час смерцi i пара жыцця.

 

Раслiны згiнулi памалу,

I рэквiем гучыць ў душы,

Але плады даюць падставу

Вясною радаснай ажыць.

 

Па небе вецер носiць хмары,

Па шыбах дождж халодны б'е,

I смутак, як адзнака кары,

Настрой бязлiтасна псуе.

 

У вырай птушкi адляталi,

Панеслi ў шлях з сабой цяпло,

Нiколi б радасць не пазналi,

Каб смутку ў душах не было.

 

4.09.1993

 

File5     Home Page

 

175     ВЕРАСНЁВЫЯ НОЧЫ

 

Якое ў вераснi надвор'е!

Як дзень згасае залаты,

Заззяюць, як агнi, сузўр'i,

Такое неба не заўжды.

 

Як кiнуць позiрк надта зоркi,

Дзiвуе велiчны сусвет,

Натхненне выклiкаюць зоркi,

Iх кожны апiсаў паэт.

 

Чаруе ў яркiх зорках неба!

Хто мог iх дзiўна раскiдаць,

Для вечнай сталасцi як трэба,

I даць магчымасць запалаць?

 

Ды не знайсцi нiяк адказу,

Хаця б ад думак i знямог,

Страчаць не трэба нават часу,

Адказ адзiн: стварыў ўсё Бог.

 

Як цемень вераснёвай ночы

Свой полаг стане накiдаць,

Заззяюць зоркi – Бога вочы,

За намi будуць назiраць.

 

Якое ў верасне надвор'е,

Прыдумаць лепей бы не змог!

Вачамi залатых сузор'яў

На свет глядзiць пяшчотна Бог.

 

24.09.1993

 

File5     Home Page

 

179     АСЕННI ЧАС

 

Фарбуе ярка дрэвы восень,

Ды ўражвае лiстотай клён,

Навокал ззяе неба просiнь,

А ў золаце барвовым ён.

 

Рабiна ў колеры чырвоным,

Спаднiца мiнi у яе,

Яна без сораму прад клёнам

Схiлiлась i яго заве.

 

З'явiлась восенi прыкмета,

Але не скончылась жыццё,

Цудоўная ў рабiны мэта:

Каб клён аддаў ёй пачуццё.

 

Чакае восень на парозе,

Ды прыгажосць даруе лёс,

Дарунак вабны хутка ў змозе

Душу узнесцi да нябёс.

 

Хай надыходзiць паступова

Жыцця асеннi сумны час,

Ды восень дасць абавязкова

Скарбнiцу дзiўную украс:

 

Клён залатое мае ўбранне,

Рабiна чырванню гарыць,

Якое можа быць каханне!

Хоць восень, ды прыемна жыць.

 

25.09.1993

 

File5     Home Page

 

1057     ФАРБЫ ВОСЕНI

 

Колькi радасцi, колькi натхнення,

Калi фарбы змяняе сезон!

Без агню ўраз пачнецца гарэнне,

Як наўкол кiне золата ён.

 

Гаспадарыць упэўнена восень,

Пачынаюць цвiсцi верасы,

Нiбы ў небе, у лесе iх просiнь,

I не меней, чым ўлетку, красы!

 

Летнi колер, усюды зялёны,

Восень хутка iмкнецца змяняць,

Жоўты лiст, залаты цi чырвоны

Здатна, нiбы мастак, маляваць.

 

Як рубiн, ззяюць гронкi рабiны,

Вабiць чырвань асеннiх пладоў,

Быццам ўвесну, пачалi раслiны

Расцвiтаць дзiўным колерам зноў.

 

Калi сталая восень прыходзiць,

Пачынае красой аздабляць,

Яна лепшыя фарбы знаходзiць,

I здзiўленне ад iх не суняць.

 

8.09.1995

 

File5     Home Page

 

1079     ШЛЯХЕТНЫЯ КОЛЕРЫ

 

Ужо пазалацiла восень клёны,

Ды чырванi пакуль яшчэ няма,

Пераважае лiст зусiм зялёны,

Хаця не за гарамi i зiма.

 

Але, калi асеннi час прыходзiць,

Сканчае дрэва цыкл чарговы свой,

Убор святочны для сябе знаходiць,

Сустрэцца ў прыгажосцi каб з зiмой.

 

Людзей, хаця не золатам чырвоным,

Ды аздабляе восень ўсё ж дабром,

Не сыпле рассып золата, як клёнам,

А пасыпае скронi серабром.

 

Па колерам шляхетным бачна восень

I у раслiн цудоўных, i ў людзей,

Ў вачах i ў небе блякне хутка просiнь,

Як восень нежаданая iдзе.

 

Iдзе яна, i нiкуды не дзецца,

Ў жыццё прыходзiць позняя пара,

Каб хораша ў журботны час глядзецца,

Цi золата дае, цi серабра.

 

14.09.1995

 

File5     Home Page

 

1082     АСЕННЯЯ ПАРА

 

Туман павiс, у небе ходзяць хмары,

Да восенi прырода робiць крок,

Гараць вакол асеннiя пажары,

Iх здатны кожны запалiць лiсток.

 

Ад лета засталiся успамiны,

Але аб iм не трэба шкадаваць,

I восень ў сэрцы добры след пакiне,

Бо шчасце яна здатна дараваць.

 

Павее вецер, хмары разыдуцца,

I сонейка засвецiць шчодра зноў,

Хаця не лета, ды яшчэ знайдуцца,

I восенню пяшчота i любоў.

 

Не лета восень, ды цяплом сагрэе,

Бо халадоў пакуль яшчэ няма,

Як лета, восень лашчыцца умее,

Не лета восень, ды i не зiма.

 

Не трэба вельмi шкадаваць нiколi,

Калi пара асенняя прыйшла,

Бо восень шчасця дасць яшчэ даволi,

Як летняя пара ужо дала.

 

16.09.1995

 

File5     Home Page

 

1086     АСЕННIЯ ДАЖДЖЫ

 

Нялёгка на душы ад адзiноты,

Не растрывожыць сэрца каб бядзе,

Не трэба адмаўляцца ад нагоды

Паслухаць, як асеннi дождж iдзе.

 

I пройдуць нечаканыя маркоты,

Уважлiва як слухаць кропель стук,

Ў мелодыю складацца будуць ноты,

Бо ў музыцы дарэчны кожны гук.

 

Чароўна кроплi шамацяць па лiсцях,

I надта звонка ў шыбы вокан б'юць,

Заўсёды з адзiноты будзе выйсце,

Калi паслухаць, як дажджы пяюць.

 

Асеннiя дажджы! Iх вельмi многа,

I здатны ўзапар шмат гадзiн iсцi,

Ды ў радасцi жыццёвая дарога,

Ў дажджы як можаш музыку знайсцi.

 

Няхай iдзе асеннi дождж паволi,

Калi ад кропель музыка гучыць,

Не прыйдзе скруха цяжкая нiколi,

Дождж здольны радасць сэрцу падарыць.

 

18.09.1995

 

File5     Home Page

 

1096     ДАВОЛI  ВОСЕНI

 

Як малако, над поплавам туман,

I восень ужо нават не ў дарозе,

Прырода набыла асеннi стан,

Як гаспадыня, восень на парозе.

 

Хоць лета вабiць, восень ўсё ж прыйшла,

I будзе непадзельна гаспадарыць,

Сумёты з жоўтых лiсцяў намяла,

Марозiк першы хутка ўжо ударыць.

 

Мiж летам i зiмою на мяжы

Хаду спынiла восень залатая,

Хаця туга пануе у душы,

Як вецер з дрэў ў гразь золата скiдае.

 

Але тугу ў душу пускаць дарма,

Хоць восень залатая не заўсёды,

Наперадзе суровая зiма,

Яна падорыць значна болей шкоды.

 

Як вельмi кепскi час сустрэў ў жыццi,

Не трэба надта сумаваць нiколi,

Бо можа яшчэ горшы ўраз прыйсцi,

Зiмы не трэба, восенi даволi.

 

24.09.1995

 

File5     Home Page

 

1097     АСЕННЯЯ РАДАСЦЬ

 

Павольна, нiбы нехаця, ўзыходзiць сонца,

Праз хмары не праходзяць прамянi,

Густы туман кладзецца ранкамi бясконца,

Асеннiя ужо насталi днi.

 

Калi i свецiць сонца, вельмi не сагрэе,

Становiцца халодна, як ўначы,

Ад халадоў ў душы турбота хутка спее,

Але цяпло прыемна зберагчы.

 

Душы зусiм тугi не трэба i турботы,

Заўжды бывае восень залатой,

Хай горкi час мiне, i скончацца маркоты,

Папесцiць суцяшэнне i спакой.

 

Ласкавей значна ў небе сонейка засвецiць,

Дыван пад ногi ляжа залаты,

I стане, як вясной, цудоўна жыць на свеце,

Як ў светлыя юнацкiя гады.

 

Умовы зменяцца, душа да iх звыкае,

Ды пачакаць патрэбна пэўны час,

Яшчэ даць радасць ў змозе восень залатая,

Заўчасна толькi каб запал не згас.

 

24.09.1995

 

File5     Home Page

 

1103     АСЕННI ВЕЦЕР

 

Асеннi вецер моцна зноў злуецца,

Нясе у сэрца холад i тугу,

Нiяк душой збалелай не сагрэцца,

Нiдзе знайсцi прытулку не магу.

 

Душу як растрывожыць удаецца?

Чаму няўмольны ад яе уплыў?

Асеннi вецер вые i смяецца,

I не сцiхае, мае многа сiл.

 

Душа у смутку i глухой трывозе,

Здаецца, выйсця добрага няма,

Лiст жоўты вецер гонiць па дарозе,

Спынiўся каб, прасiць яго дарма.

 

Хто мае сiлу, той заўжды нахабны,

Хоць быў раней ён для мяне кумiр,

Ласкавы быў, чароўны i прывабны,

Яшчэ як ветрык быў, як быў зефiр.

 

Сустрэць былога сябра вельмi рады,

Ў юнацтве весялун i хулiган,

Як дасягае чалавек улады,

Бязлiтасны ён, нiбы ураган.

 

28.09.1995

 

File5     Home Page

 

1104     СУМНАЯ ПАРА

 

Прыемна, калi цiша i спакой,

Нiшто душу занадта не хвалюе,

Бо восенню, вядома, не вясной,

Кроў ў жылах вельмi моцна не вiруе.

 

Ды як пачуццям моцным вiраваць,

Як на вачах жывое памiрае,

Вясной заўжды прыемней назiраць,

Калi прырода радасна кахае.

 

Хоць залаты цуд восень прынясе,

Ды не на доўга: жоўты лiст спадае,

У прадсмяротнай восеньскай красе

Раслiн багата назаўжды знiкае.

 

Лiст залаты пад ногi упадзе,

I на душы ад смутку будзе стома,

Асенняя прырода у бядзе,

Свой настрой як палепшыць, невядома.

 

Бо восень – вельмі сумная пара,

I кожнага яна ў жыццi чакае,

На скронi кiне нiцi серабра,

А потым вецер рэквiем спявае.

 

29.09.1995

 

File5     Home Page

 

1108     НЕ ЗАЎЖДЫ ПРЫЕМНА

 

Бясконца ў небе толькi шэрасць, знiкла просiнь,

Ў душу прыносяць смутак халады,

Занадта хутка набiрае хаду восень,

Нясе журбы багата i нуды.

 

Вясна ў душы каханнем светлым адгукнецца,

Адчуць уздым прыемна малады,

Асенняю парой душою не сагрэцца,

Ды восень для жыцця дае плады.

 

Дзiвосна кветкi ў час вясновы выглядаюць,

I шмат вясна нясе ў душу цяпла,

Ды толькi восень з нецярпеннем ўсе чакаюць,

Цудоўныя плады каб нам дала.

 

Вакол бясконца быць не можа ўсё прыемна,

Ўвесь час мы балансуем на мяжы,

Для цела трэба як што-небудзь неад'емна,

То не заўжды прыдатна для душы.

 

Каб што прыдбаць, патрэбна ў iншым адступiцца,

Не ў змозе толькi добра быць заўжды,

Ўсё роўна, прыйдзецца, хоць крыху, замачыцца,

Каб рыбку ўдала выцягнуць з вады.

 

2.10.1995

 

File5     Home Page

 

1122     БАБIНА ЛЕТА

 

Мець лета добра восенню заўсёды,

Калi пранеслiсь птушкай халады,

Чароўны падарунак ад прыроды

Даецца позняй восенню заўжды.

 

Завецца лета бабiным чагосьцi,

Яно нiбы другая маладосць,

З'яўляецца на час кароткi ў госцi,

На восень трохi каб паменьшыць злосць.

 

Ды ноччу халады, хоць ўдзень i лета,

Кладзецца ранкам ў поплавах туман,

Але цяплом яшчэ душа сагрэта,

Хоць лета неапраўданы падман.

 

Да восенi хутчэй каб прывыкалi,

Хоць непагадзь дадасць душэўных ран,

Ды восень крочыць, бо яе чакалi,

I холад будзе, як звычайны стан.

 

Ўраз лета, сэрцу любае, праходзiць,

Цяпла у лета бабiна няма,

Хаця цяпло яно на час прыводзiць,

Няўмольна наблiжаецца зiма.

 

11.10.1995

 

File5     Home Page

 

1135     РОЗНЫ ШЛЯХ

 

Туман над поплавам, як вата,

Не бачны нават i стагi,

I на душы халаднавата,

Бо на яе лёг цень тугi.

 

Тугi ўжо аб мiнулым леце,

Бо хутка, ўраз яно прайшло,

Як добра, калi сонца свецiць,

Душы кранаецца цяпло.

 

Было дзён радасных багата,

Ды ўсё мiнае у жыццi,

Ёсць буднi, а не толькi свята,

Патрэбна розны шлях прайсцi.

 

На iм не раскiданы ружы,

Хоць яны здатны укалоць,

Але, калi душою дужы,

Нягоды вытрымае плоць.

 

Туман над поплавам, ды годзе,

Ў душу пускаць не трэба слёз,

Не выключыць, што пры нагодзе

Спаткае холад i мароз.

 

19.10.1995

 

File5     Home Page

 

1159     ЗАЛАТОЕ I ЗЯЛЁНАЕ

 

Стаяць бярозкi залатыя,

Бо восень позняя прыйшла,

Часы ужо мiнулi тыя,

Зялёнай крона як была.

 

Жыццё магутна вiравала,

Ад буйнай маладой красы,

Ды восень позняя чакала,

Убрала ў золата лясы.

 

Прыгожыя, ды не жывыя

Увосень жоўтыя лiсты,

Бо лепш зялёныя, прастыя,

Лiст не жыццёвы залаты.

 

Так i ў жыццi, калi зялёны,

Нiколi золата няма,

Затое у жыццё ўлюбёны,

Жыццё без золата дарма.

 

А калi золата ўжо маеш,

Амаль няма жыццёвых сiл,

Зялёны час свой ўспамiнаеш,

Бо золата шлях да магiл.

 

30.10.1995

 

File5     Home Page

 

1161     АБАВЯЗКОВАЯ ЎМОВА

 

Асеннiя якiя краявiды!

Лiсты у кронах золатам гараць,

Ды кубак шчасця поўнасцю дапiты,

Пара прыйшла ўжо хутка памiраць.

 

Але цяпер яшчэ краса якая!

Ды ёй зусiм нядоўга зiхацець,

Бо вецер кроны хутка агаляе,

I цяжка мне на галiзну глядзець.

 

Аб лiтасцi прасiць не хочуць дрэвы,

Хоць выклiкаюць смутак у душы,

У кронах iх раней жыццё кiпела,

Цяпер яны на могiлках крыжы.

 

Увосень лiст пажоўклы ападае,

I надыходзiць час зiмовы сну,

Ды лiст сябе ў пупышках паўтарае,

Каб зелянець ў наступную вясну.

 

Жыццё бясконца замкнутае кола,

Жыццёвы шлях праз смерць заўжды ляжыць,

Бо смерць абавязковая умова,

Нашчадкi каб маглi жыццё здабыць.

 

1.11.1995

 

File5     Home Page

 

1175     ПОРЫ ГОДА

 

Вельмi вабiць вока

Колер снегу белы,

Восень хоць далёка,

Ў марах колас спелы.

 

Золата i годзе,

Ў небе ззяе просiнь,

Пры любой пагодзе

Значна лепей восень.

 

Лес люблю зялёны,

Радасць для паэта,

Палка я ўлюбёны

Ў сонечнае лета.

 

Хоць пралескi часам

I зiмой бываюць,

Ды ўсе кветкi разам

Ўвесну расцвiтаюць.

 

Трэба развiтацца

Ўжо з зiмою злою,

Ў думках сустракацца

З радаснай вясною.

 

9.11.1995

 

File5     Home Page

 

1490     ЦВIЦЕННЕ ВЕРАСОЎ

 

Чаруюць вераснёвыя лясы,

Праз iх як няспяшаючысь праходзiш,

Кладуцца пад нагамi верасы,

Баравiкi дзябёлыя знаходзiш.

 

Лёг на зямлю блакiт, блакiт ўгары,

Хаця даўно ўжо скончылась цвiценне,

Ды верасы цвiтуць да той пары,

Снягi як пачынаюць зiхаценне.

 

Прыгожы з верасоў дыван вакол,

Вось у кусты прабег руплiвы вожык,

Сустрэўся баравiк, i пара зноў,

Глядзiш – i назбiраўся поўны кошык.

 

Чаруюць беларускiя лясы,

Бываць у iх мне хочацца заўсёды,

Няма нiчога лепш лясной красы,

Магчыма, у ласкавай рэчкi воды.

 

Зямля была б пустыннай без лясоў,

Лясы – яе прываблiвае ўбранне,

Цудоўны час цвiцення верасоў,

Час позняга асенняга кахання.

 

17.07.1996

 

File5     Home Page

 

1570     ВОСЕНЬ У СЭРЦЫ

 

На палях засталась толькi пожня,

Дагарае агонь у рабiн,

Залаты лiст спадае апошнi,

На душы кепска, бо я адзiн.

 

Разбурылась няшчадна каханне,

Сум нястрымны бушуе ў душы

I асенняй пары адчуванне,

Вельмi шкода вясны без мяжы.

 

Збажына паднялась i рунела,

Напаўнялась надзеяй зямля,

I каханне ў душы зiхацела,

Ты сказала, што будзеш мая.

 

А цяпер недарэчным ўсё стала,

Быццам любай вясны не было,

Толькi пожнi ў каханнi мне мала,

Хоць калоссе нядрэнным расло.

 

Час iдзе, ўсё няшчадна руйнуе,

Так кахаць мне хацелась адну!

Восень ў сэрцы. Калi ўжо адчую

Я другога кахання вясну?

 

3.09.1996

 

File5     Home Page

 

1579     АСЕННЯЕ ШЧАСЦЕ

 

Перагарнуў жыццёвую старонку,

Бо восень залатая ўжо прыйшла,

Хаця яна ўсё памяняла звонку,

Але журбу ў душу не прывяла.

 

Сабрана цалкам збожжа залатое,

Прынеслi ураджай мае сады,

Сваю я восень дзякую за тое,

Што маю ўсё, як меў i малады.

 

Хоць дзень кароткi, сонца ходзiць нiзка,

Бо маладыя скончылiсь гады,

Але зiма яшчэ не вельмi блiзка,

I радасць маю ад жыцця заўжды.

 

I што, як жоўтым стаў ўжо лiст зялёны?

Час пройдзе, яшчэ чырвань прынясе,

Ў жыццё таксама, як вясной, ўлюбёны,

Шмат добрага i ў восеньскай красе.

 

Хоць ведаю, зiма настане з часам,

Чырвоны лiст пад ногi упадзе,

Мы па жыццю iдзем з каханай разам,

Таму да шчасця восень нас вядзе.

 

8.09.1996

 

File5     Home Page

 

1580     АСЕННI ДОЖДЖ

 

Моцны дождж сячэ па шыбах,

На душы маркота,

Дождж прыемны, толькi хiба,

Як стаiць спякота.

 

Калi восень залатая

Ўжо за паваротам,

Музыка дажджу благая,

Слухаць не ахвота.

 

Кроплi стукаюць бясконца,

Грукат трываць мушу,

Нудна, бо схавалась сонца,

Дождж тывожыць душу.

 

Хмары чорныя густыя

Насувае восень,

Мяне вабяць часы тыя,

Калi ў небе просiнь.

 

Зараз неба ў цьмяных хмарах,

Нiкуды не дзецца,

I магчыма толькi ў марах

Сонейкам сагрэцца.

 

8.09.1996

 

File5     Home Page

 

1610     ЛЕПЕЙ ВЯСНА

 

Вераснёвыя днi, часам лета цi восень,

Ў небе цяжкiя хмары i дождж, як з вядра,

Або сонейка ззяе ў бясконцую просiнь,

Павуцiнне ў нябёсах ляцiць з серабра.

 

Пачалiсь вакол змены, вiруе навала,

Цяпло знiшчыць няшчадна дашчэнту зiма,

Заўжды восень ў жыццi нясе болю нямала,

Ад змарнення нiдзе абароны няма.

 

Як ў душы нечакана з'яўляецца холад,

Пэўна, лютую сцюжу патрэбна чакаць,

Калi нават душой надта моцны, як волат,

Вельмi цяжка бяду у жыццi сустракаць.

 

Калi верасень крочыць ў адносiны, шкода,

У прыродзе ён золата сыпле ў лясы,

Але сэрца турбуе благая пагода,

Бо ў душы значна менш застаецца красы.

 

У адносiнах вабiць чароўнае лета,

Ды найлепей вясну ўсё жыццё зберагаць,

Для кахання вясна – найвышэйшая мэта,

Для душы цяжка восень ў жыццi сустракаць.

 

21.09.1996

 

File5     Home Page

 

1618     АСЕННIЯ ДАЖДЖЫ

 

Няўтульна на душы: дажджы iдуць

I стукаюць па шыбах i па даху,

Трывожную няўпэўненасць нясуць

I часам нават наганяюць страху.

 

Прырода адчуваецца душой,

I быць iначай нават не павiнна,

Бо створана жыццё на свеце ёй,

А мы – яе маленькая часцiна.

 

Ўсё звязана ў адзiнстве на Зямлi,

Мы гэту сувязь адчуваем значна:

Як компас, рэагуем на палi,

Хоць простым вокам iх зусiм не бачна.

 

Барометр асабiсты у душы,

Працуе без памылак ён нязгасна,

Паказвае надвор'е у мяжы

Памiж адзнакай «пахмурна» i «ясна».

 

Асеннiя працяглыя дажджы,

I настрой ад iх пахмурны бясконца,

Было каб ясна, хочацца душы,

Каб дождж прайшоў, заззяла ярка сонца.

 

25.09.1996

 

File5     Home Page

 

1738     АПОШНЯЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Асыпае клён свой лiст чырвоны,

Летнюю скiдае ўсю iржу,

Голыя, амаль што, стаяць клёны,

Выгляд iх нясе тугу ў душу.

 

Адзвiнела радаснае лета,

Шчасце падымала на крыло,

Ды жыццё пранеслась, як ракета,

Ўсё было, ды з часам адцвiло.

 

А цяпер асеннi лiст спадае,

Сум няўмольны селiцца ў душы,

Хоць чаруе восень залатая,

Ды галлё на кронах, як крыжы.

 

Дзiўнаю красой чаруе восень,

Бо яшчэ гарыць пажарам клён,

Але хмары нiзка, знiкла просiнь,

Застаецца крыху цёплых дзён.

 

Пакуль крочыць восень залатая,

Сумна, ды далёка да бяды,

Прыгажосць апошняя злятае,

Сыпляцца чырвоныя лiсты.

 

20.10.1996

 

File5     Home Page

 

1740     ДУША ЧАКАЕ

 

Ветрык налятае,

Нiбы незнарок,

Восень пачынае

Свой рашучы крок.

 

Сцiхлi птушак спевы,

Iх зусiм не чуць,

Агалiлiсь дрэвы

I душу гнятуць.

 

Восень залатая,

Сумна на душы,

Вецер лiст зрывае,

Дрэвы – як крыжы.

 

Дзень зусiм кароткi,

I цяпла няма,

Час прайшоў салодкi,

Хутка ўжо зiма.

 

Бура лiст змятае,

Сцелiць дываны,

А душа чакае

Радаснай вясны.

 

20.10.1996

 

File5     Home Page

 

1775     ХУТКА ВЯСНА

 

Ў жахлiвы стан прыйшла прырода:

Лiст залаты ужо апаў,

Сырая хмарная пагода,

Дыван цудоўны чорным стаў.

 

Няма дзе супынiцца воку,

Галлё як могiлак крыжы,

Ўжо да зiмы не болей кроку,

I сум бясконцы на душы.

 

Зiма абрусам бруд закрые,

Схавае ўвесь асеннi грэх,

Але пакуль што сэрца ные,

Дасць радасць толькi першы снег.

 

Маю душу гняце нудота,

Былой красы зусiм няма,

Абрыдла восень, i ахвота,

Каб надыходзiла зiма.

 

Хаця зiма душу не грэе,

Затое радасць ёсць адна,

Душа знайсцi яе умее:

Зноў хутка вернецца вясна.

 

31.10.1996

 

File5     Home Page

 

1816     БЯСКОНЦАЯ ВЯСНА

 

Была халоднаю вясна,

Пасля халаднаватым лета,

Ды восень, як ў чароўных снах,

Занадта цёплая за гэта.

 

Ўжо лета бабiна прайшло,

I з дрэў зляцела пазалота,

Ды разлiваецца цяпло,

Для сэрца мець яго ахвота.

 

Хай хутка замятуць снягi,

Бо час няўмольны ды iмклiвы,

Але ў душы няма тугi,

Хоць восень вырастаюць крылы.

 

I надта цёпла, як вясной,

Для шчасця добрая прыкмета,

Прыемна мне заўжды з табой,

Бо сагравае рэха лета.

 

Каханне песцiць мне душу,

Вясна ў ёй доўжыцца бясконца,

Адсуне восенi мяжу,

Хоць вельмi нiзка ходзiць сонца.

 

13.11.1996

 

File5     Home Page

 

2230     IМКЛIВАЯ ВОСЕНЬ

 

Восень свае крылы распусцiла,

Хмары зацягнулi небасхiл,

Дожджыкам халодным памачыла,

Залаты дыван зямлю накрыў.

 

Iснаванне восенi чароўна,

Хоць яна жыццю раслiн – мяжа,

Вабiць прыгажосць яе ўсё роўна,

I спявае, як вясной, душа.

 

Восень мае жорсткiя законы,

Глянуць трэба ранкам у акно,

Жоўты лiст, а ўчора быў зялёны,

Змены iдуць хутка, як ў кiно.

 

Кожны дзень прыносiць асалоду,

Новых фарб iдзе iмклiвы бег,

Восень дае дзiўную нагоду

Бачыць iх, пакуль не пойдзе снег.

 

18.08.1997

 

File5     Home Page

 

2257     ХОЦЬ ВОСЕНЬ

 

Пазалацiла восень дрэваў кроны,

Але не ўсiм прынесла смерць яна,

У iншых лiст яшчэ зусiм зялёны,

Нiбы не восень крочыць, а вясна.

 

Яшчэ зялёным будзе досыць часу,

На многiх дрэвах лiсця ўжо няма,

Зялёны лiст жаўцее не адразу,

Яго загубiць жорсткая зiма.

 

Так i ў людзей, як восень надыходзiць,

Пазнаць адзнакi старасцi прыйшлось,

З узростам старасць iншых не знаходзiць,

I восенню ў душы iх – маладосць.

 

Iдуць па небе снегавыя хмары,

Хоць восень, ды час летнi не прайшоў,

Як у юнацтве, ёсць аб шчасцi мары,

Як ў сталасцi, ў душы гарыць любоў.

 

30.09.1997

 

File5     Home Page

 

2274     ХУТЧЭЙ ВЯСНА

 

З дрэваў жоўты лiст злятае,

Восень на двары,

Дзень малы прыкметна тае,

Дождж, гудуць вятры.

 

Зрэдку бачна ў небе просiнь,

Хмары цэлы час,

Вельмi шпарка крочыць восень,

Светлы настрой згас.

 

Сонца ззяе, нiбы ўлетку,

Ды цяпла няма,

Восень клiча ўжо суседку,

Каб iшла зiма.

 

Перажыць час цяжкi трэба,

Хай iдзе хутчэй,

Каб было блакiтным неба,

Сонейка ярчэй.

 

6.10.1997

 

File5     Home Page

 

2289     ЗАЛАТЫЯ КЛЁНЫ

 

Да спадобы былi мне заўсёды клёны,

Ў кучаравых шатах лiст разны зялёны,

Цень густы кiдаюць, калi прыйдзе лета,

Па душы мне клёны, iх цаню за гэта.

 

Золата увосень лiст ўплятае ў кроны,

Зачаруюць вока залатыя клёны,

Але, як мiнае восень залатая,

Смутак клён прыносiць, лiст з яго злятае.

 

Ўзiмку клён не бачны, ён – як шараговы,

Ды вясною значны, лiст раскiне новы,

Да спадобы былi мне заўсёды клёны,

Дрэвы ўсiм падобны, але ў iх ўлюбёны.

 

Больш люблю iх ўвосень, жоўты лiст спадае,

Клёны далi назву: «Восень залатая»,

Залатыя клёны – нiбы ў казцы дзiва,

Лiст зляцiць, i казка прападзе iмклiва.

 

9.10.1997

 

File5     Home Page

 

2309     ПРАХОДЗIЦЬ ВОСЕНЬ

 

Шыбуюць хмары над зямлёй,

I сонца iх не рассувае,

Ў душы туга i неспакой,

Праходзiць восень залатая.

 

Бо скончыўся прыгожы час,

Хаця яго было даволi,

Але ён паступова згас,

I больш не вернецца нiколi.

 

Прыносiць восень безлiч дум,

I для тугi дае прычыны,

Так i ў жыццi: бясконцы сум,

Як восень прыйдзе да жанчыны.

 

I ўвосень можа быць цяпло,

Аж павуцiнне узлятае,

Ды лета бабiна прайшло,

Праходзiць восень залатая.

 

16.10.1997

 

File5     Home Page

 

2344     ВЯРНУЛАСЯ ЛЕТА

 

Зноў вярнулася бабiна лета,

Бо няўчасна пачалась зiма,

Песня радасцi цалкам не спета,

Лета бабiна ёсць нездарма.

 

Лета бабiна – восень, не лета,

Снег прайшоў i былi халады,

Ды, калi не дасягнута мэта,

Цёплы час дапаможа заўжды.

 

Ён стварае на шчасце надзею,

Цяжка, як спадзявання няма,

Душу летняе сонца сагрэе,

Хоць здавалась трывалай зiма.

 

Ды вярнулася бабiна лета,

I заззялi дабром мiражы,

Час кароткi, ды радасны гэта,

Шчасце здатны прынесцi душы.

 

8.11.1997

 

File5     Home Page

 

2576     ВОСЕНЬ

 

Скончыўся iмгненна час вясновы,

Што лiстоту дараваў галлю,

Вось ужо i першы лiст кляновы

Лёг яшчэ на цёплую зямлю.

 

Крона пышна расквiтнела летам,

Цешылась, што лiст яе разны,

Любавалась дзiўным Боскiм светам,

Бачыла аб светлым шчасцi сны.

 

Але крочыць восень залатая,

I гатуе непаметна скон,

Лiст упарта на зямлю злятае,

Вельмi жорсткi у жыцця закон.

 

Не паспееш нават аглянуцца,

Шлях асеннi клiча ў небыццё,

Восень трэба працягнуць iмкнуцца,

Люба i асенняе жыццё.

 

28.04.1998

 

File5     Home Page

 

2624     ДАЛЁКА ДА СНЯГОЎ

 

Вясна прабегла, як у сне,

Стралою прамiльгнула лета,

Ды восень паказала мне,

Што песня цалкам не дапета.

 

Зрывае вецер з дрэў лiсты,

Ссыпае золата пад ногi,

Саспелi добрыя плады,

Хоць восень крочыць рана трохi.

 

Ды ззяе сонейка ўвесь час,

Яшчэ не надышлi марозы,

Запал вясны ў душы не згас,

Пакуль няма такой пагрозы.

 

Яшчэ далёка да снягоў,

Падобна восень на прадвесне,

Таму бясконца зноў i зноў

Складаю аб каханнi песнi.

 

18.05.1998

 

File5     Home Page

 

2806     ВЯСНОВАЕ ХВАЛЯВАННЕ

 

Днi лета бабіна стаяць,

Яны гатуюць лету здраду,

Хоць здатна восень хваляваць,

Туга ў душы ад лiстападу.

 

Iмклiва падаюць лiсты,

Гуляе iмi ветрык смелы,

Дыван кладзецца залаты,

Ды голыя бянтэжаць дрэвы.

 

Галлё пужае чарнатой,

Зялёныя прыемней шаты,

Гняце увосень неспакой,

Таму я восенi не рады.

 

Яшчэ ўдалечынi зiма,

Але вясну ужо чакаю,

Яе жадаю нездарма,

Бо хваляванне адчуваю.

 

9.10.1998

 

File5     Home Page

 

2829     ЛЕПШ ВЕЧНАЗЯЛЁНЫ

 

Кладуцца залатыя дываны,

Iх восень сцеле шчодраю рукою,

Калi былi зялёнымi яны,

Iх доля жорсткай не была такою.

 

Здавалась, што абрыдла зелянець,

Бо колькi часу можна быць зялёным?

Было жаданне хутка пасталець,

Цi жоўтым стаць, цi, лепш яшчэ, чырвоным.

 

I вось прыйшла жаданая пара,

Ды прыгажосць з галiн у бруд злятае,

А вецер гонiць лiсце са двара,

Ад родных дрэў ўсё далей адмятае.

 

Хоць золата, бясспрэчна, даражэй,

Лiст залаты – украса кожнай кроны,

Пазалацеў, i падае нiжэй,

Найлепей, калi лiст вечназялёны.

 

31.10.1998

 

File5     Home Page

 

2839     ВIШНЁВЫ СНЕГ

 

Кружацца сняжынкi за акном,

Час прыйшоў халодны i суровы,

Хочацца, каб ява стала сном:

З дрэваў падаў белы цвет вiшнёвы.

 

Лiсце амаль ссыпалася з крон,

Адыходзiць залатая восень,

Але крочыць ява, а не сон,

Бо зiма чакае на парозе.

 

Будуць дзьмуць сцюдзёныя вятры,

Будуць i сумёты, i марозы,

Ды душа чакае той пары,

Калi пройдуць зімнія пагрозы.

 

Хоць зiма, ды мары аб вясне,

З'явяцца для радасцi умовы,

Вабiць казка прыгажэй, чым ў сне,

Бо кружыцца будзе снег вiшнёвы.

 

8.11.1998

 

File5     Home Page

 

3324     НЕ ПАРА

 

Змяняць прырода пачынае стан,

I календар сезон перагартае,

Паклаўся моцны жнiвеньскi туман,

Бо на парозе восень залатая.

 

Ўжо з поўначы дыхнулi халады,

I сонца часта затуляюць хмары,

У чырвань убiраюцца лiсты,

Каб пачынаць асеннiя пажары.

 

Ды лета лiчыць – не прыйшла пара,

I спёка, як раней, яшчэ трывае,

Хаця туман вiсiць, як дым кастра,

I жоўты лiст паволi ападае.

 

10.08.1999

 

File5     Home Page

 

3332     ЗВОН ЛЕТА

 

Вельмi хутка лета адзвiнела,

Бо ўсяму калiсьцi прыйдзе скон,

Восень у туман зямлю адзела,

Ды дасюль я чую лета звон.

 

Не зусiм ласкава свецiць сонца,

Як улетку цэлы час было,

Хмары ходзяць шэрыя бясконца,

Жоўтым лiсцем сцежкi замяло.

 

Надыходзiць восень залатая,

Як яе, красуню, не любiць,

Хоць любоў ужо зусiм не тая,

Лета у маёй душы звiнiць.

 

18.08.1999

 

File5     Home Page

 

3333     СПЕЛАСЦЬ

 

Агеньчыкi рабiна запалiла,

Гараць, як залатыя лiхтары,

Святлом чырвоным свету абвясцiла,

Што восень зачакалась на двары.

 

Вясна цвiценнем радасным буяла,

I кветкi былi добрай ўкрасай крон,

Ды ягада паволi саспявала,

А спеласць – вельмi недалёкi скон.

 

Прыемна бачыць чырвань гронак спелых,

Iх прыгажосць – бясспрэчная мана,

Няма на свеце лепей кветак белых,

Калi цвiце чароўная вясна.

 

19.08.1999

 

File5     Home Page

 

3357     ЗАЛАТЫ БАЛЬ

 

Туман на поплавы паклаўся,

Здарылась так не ў першы раз,

Туманы сведчаць, што сабраўся

Спраўляць свой баль асеннi час.

 

Вясной i летам – баль зялёны,

Баль белы – ўзiмку, ў халады,

Пазалацiла восень кроны,

Яе баль лепшы – залаты.

 

Даўно асеннi баль люблю я,

Дае ён радасць i спакой,

Бо восень золата даруе

Удосталь шчодраю рукой.

 

28.08.1999

 

File5     Home Page

 

3402     АПОШНI КЛIЧНIК

 

Прайшло жнiво, паклалiся туманы,

Цяпер кладуцца жоўтыя лiсты,

Час цiхi надышоў i час рахманы,

Такое лета бабскае заўжды.

 

Стаiць цяпло, як быццам яшчэ лета,

Хоць жнiвень крочыць у календары,

Ды кажуць за прыкметаю прыкмета,

Што восень – гаспадыня на двары.

 

Бо запалiў свае кастры кастрычнiк,

Яны гараць у кронах дрэў вакол,

Ды лета ставiць свой апошнi клiчнiк,

Хоць блiзкi час асеннiх халадоў.

 

2.10.1999

 

File5     Home Page

 

3415     ЧАС РОЗДУМАЎ

 

Асеннi лес стаў задуменны,

Бо сумна восенню заўжды,

Цяпла апошнiя iмгненнi,

Пачнуцца хутка халады.

 

Пазалацiлiсь цалкам кроны,

Лiст вецер сцеле ў дываны,

I толькi колер хвой зялёны

Без змены будзе да вясны.

 

I настрой восенню паганы,

Лясы сумуюць i лугi,

Бо час асеннi нежаданы,

Час роздумаў i час тугi.

 

6.10.1999

 

File5     Home Page

 

3439     ЗАЛАТЫ ЧАС

 

Час скончыўся чырвона-залаты,

Папаляваць мароз зрабiў ўжо спробу,

Абсыпалiсь апошнiя лiсты,

I золата сваю змянiла пробу.

 

Лiстота утварае дываны,

Але iх разганяе моцны вецер,

Красой душу не радуюць яны,

Бо золата было, а стала смецце.

 

Заўжды ўсё залаты свой мае час,

Калi краса кiдаецца у вочы,

Ды прыгажосць знiкае хутка ўраз,

Нiхто глядзець на смецце не ахвочы.

 

2.11.1999

 

File5     Home Page

 

3613     АСЕННЯЕ ЗОЛАТА

 

Адрунела вясною ралля,

Адзвiнела калоссямi лета,

Зерне восенню дорыць зямля,

Песня нiвы амаль што прапета.

 

Прыгажосцю былой даражу,

Ды iсцi нецiкава па пожнi,

Яе золата цешыць душу,

Ды, вядома, шлях шчасця апошнi.

 

Пойдзе дождж, знiкне золата ўраз,

Пачарнее паволi iржышча,

Бо зiмовы наблiзiўся час,

Вецер з поўначы рэквiем свiшча.

 

7.02.2000

 

File5     Home Page

 

3642     АСЕННI ЧАС

 

Высокi ў сонца шлях вясною,

Гуллiвы сонечны прамень,

Пупышкам больш няма спакою,

Гусцее крона кожны дзень.

 

Прыходзяць летнiя турботы,

Хоць лiст зялёны малады,

Ды паступова ад спякоты

Ён стане ссохлы i руды.

 

Дзiвосна вабiць лiст зялёны,

Ды надыдзе асеннi час,

I вецер набяжыць шалёны,

Каб знiшчыць лепшую з украс.

 

19.02.2000

 

File5     Home Page

 

3895     ЧАС СУМУ

 

Спадзе лiсток, пасля другi,

I крочыць па дарозе восень,

Хоць залаты, ды час тугi,

Яго ў душы з трывогай носiм.

 

Ўсё менш блакiту, болей хмар,

Чарнее золата на пожнi,

Згарае ў шатах дрэў пажар,

Скiдае вецер лiст апошнi.

 

Жыццёвы цыкл паволi згас,

Лiст залаты ў руках трымаю,

Заўсёды восень – сумны час,

Вясновай радасцi чакаю.

 

11.06.2000

 

File5     Home Page

 

3939     ВЯСНА Ў ДУШЫ

 

Восень красой вабiць неадменна,

Золатам малюе, як мастак,

Клiча водар жнiвеньскага сена,

Яблыка антонаўскага смак.

 

Настрой прыгажосць дае рахманы,

Сонейка чырвонае ўзышло,

Паплылi асеннiя туманы,

Неба стала чыстае, як шкло.

 

Шчодра асалоду дорыць восень,

Ад натхнення п'яны без вiна,

Як над галавою ззяе просiнь,

А ў душы – бясконцая вясна.

 

5.07.2000

 

File5     Home Page

 

3945     ШЧАСЛIВЫЯ ДНI

 

Больш цяплом не песцiць летняя пагода,

Толькi моцны вецер нема завываў,

Ўжо адшапацела жоўтая лiстота,

Бо пад ногi вецер ўсю яе паклаў.

 

Зорачак не бачна праз густыя хмары,

Непагадзь адбiлась сумам у душы,

I на клёнах згаслi дзiўныя пажары,

Золка i няўтульна ўвосень ад iмжы.

 

Восень залатая адышла паволi,

Хай бы бруд асеннi замяла зiма,

Многа дзён шчаслiвых ёсць у кожнай долi,

Ды нiколi шчасця поўнага няма.

 

7.07.2000

 

File5     Home Page

 

4045     ПРОБА ЗОЛАТА

 

Залатое лета красавала,

Шчодра даючы свае дары,

Ды яго, як быццам, не бывала:

Восень прытаiлась на двары.

 

Хаця крочыць восень залатая,

Ды цудоўны настрой цалкам знiк,

Бо ўжо проба золата не тая,

Бо жыццё прабегла, як цягнiк.

 

3.08.2000

 

File5     Home Page

 

4046     ПРЫКМЕТА

 

Гады змяняюць месяцы iмклiва,

Як кошкiн крок, нягучны iхнi бег,

Агеньчыкi рабiна запалiла,

Наперадзе дажджы, мароз i снег.

 

Заўсёды на рабiнах ёсць прыкмета,

Як кроны снегам кветак замяло:

Падорыць ўдосталь ззяння сонца лета,

Блакiт у небе будзе i цяпло.

 

3.08.2000

 

File5     Home Page

 

4047     СОНЕЙКА Ў ДУШЫ

 

Блiзка восень з нуднымi дажджамi,

Хутка непаметны час цячэ,

Хмары ў небе ходзяць табунамi,

А мне сонца хочацца яшчэ.

 

Няхай сонца затуляюць хмары,

Восень хай з дажджамi на мяжы,

Як вясной, ляцяць на крылах мары,

Калi ззяе сонейка ў душы.

 

4.08.2000

 

File5     Home Page

 

4051     РАННЯЯ ВОСЕНЬ

 

Адзнакi восенi прыйшлi,

Яны ўзнiкаюць без падману,

Стагi плывуць, як караблi,

У моры дзiўнага туману.

 

Як сядзе на душу туман,

У наваколлi знiкне просiнь,

Заные сэрца – як ад ран,

Калi раней прыходзiць восень.

 

5.08.2000

 

File5     Home Page

 

4100     КРОКI ВОСЕНI

 

Вецер хмары прыганяў здалёк,

Каб яны грымелi перунамi,

I зрабiла восень першы крок:

Пралiлась халоднымi дажджамi.

 

I ў жыццё прыходзiць сумны час,

Бо гады збягаюць, як аблокi,

Летняю парой адчуеш ўраз,

Што упарта восень робiць крокi.

 

18.08.2000

 

File5     Home Page

 

4122     АСЕННIЯ КВЕТКI

 

Няма ужо слядоў былой багемы,

Па кветках сэрца ные ад тугi,

Бялюткiя квiтнеюць хрызантэмы,

Не замiнаюць нават iм снягi.

 

Прапалi гладыёлусы i ружы,

Вяргiнi сэрца больш не будуць грэць,

Хто у каханнi, як вясною, дужы,

Той здатны позняй восенню квiтнець.

 

24.08.2000

 

File5     Home Page

 

4136     БЕЛЫ ТУМАН

 

Зямля ўтапiлася ў тумане,

Вакол шмат восеньскiх прыкмет,

Але хлусiць вясна не стане:

Бялее поруч вiшнi цвет.

 

Калi ў жыццё прыходзiць восень,

Адразу бачны сумны стан,

Хоць на душы, як летам, просiнь,

На скронi белы лёг туман.

 

30.08.2000

 

File5     Home Page

 

4141     НАХАБНАЯ ВОСЕНЬ

 

Прыйшла восень, стала на парозе,

Можа яе ў хату запрасiць?

Развiтацца з летам я не ў змозе,

Бо адразу нельга дзвюх любiць.

 

Лета для мяне яшчэ прывабна,

Да спадобы мне яго цяпло,

Але восень сунецца нахабна,

Як бы нават лета не было.

 

2.09.2000

 

File5     Home Page

 

4148     АСЕННI ВЭЛЮМ

 

Туман павiс навокал, як вэлюм,

Чамусьцi восень твар у iм хавае,

Не бачна твару, але лёгкi сум

Такая таямнiчасць выклiкае.

 

Напэўна, трохi сорамна заўжды,

Таму вэлюм i надзявае восень,

Бо прынясе дажджы i халады,

Ў нябёсах не парадуе больш просiнь.

 

4.09.2000

 

File5     Home Page

 

4158     ЗАЛАТЫ ЧАС

 

Дачакалiсь залатой пары,

Нiбы ў апельсiнах, ў зроках неба,

Яны свецяць, быццам лiхтары,

Залатога ззяння ўдзень не трэба.

 

Бо чырвона-жоўтыя лiсты

Прыгажосцю дзiўнай вабяць вока,

Час асеннi ярка-залаты,

Серабро зiмы яшчэ далёка.

 

7.09.2000

 

File5     Home Page

 

4191     ВОСЕНЬ У ЖЫЦЦI

 

Карункi аблакоў над галавою,

Але вакол вiсiць туман густы,

Бо восень крочыць хуткаю хадою,

На дрэвах лiст чырвона-залаты.

 

I прыгажосць становiцца былою,

Адзнак яе амаль што не знайсцi,

Прыходзiць сум асенняю парою,

Заўжды такая восень у жыццi.

 

13.09.2000

 

File5     Home Page

 

4195     ПЛАЧ ДАЖДЖЭЙ

 

Лета плача радасна i шчыра,

Шчодра вiльгаць аддае зямлi,

Дождж пяе, як залатая лiра,

Ды часы асеннiя прыйшлi.

 

Сумнымi дажджамi восень плача,

I прыходзiць ў сэрца боль тугi,

Б'е у шыбы барабан, няйначай,

Хай хутчэй пайшлi б ужо снягi.

 

14.09.2000

 

File5     Home Page

 

4197     АСЕННI СМУТАК

 

Шэрым стала восеньскае неба,

Вецер нема ў кронах дрэў гудзе,

Болей хоць дажджу зусiм не трэба,

Ён, як госць няпрошаны, iдзе.

 

Смутак ў душу непагадзь прыносiць,

Шэрым ўсё становiцца вакол,

А душа святла i ласкi просiць,

Сонейка папесцiла каб зноў.

 

15.09.2000

 

File5     Home Page

 

4215     АСЕННI СУМ

 

Гнеўны вецер, хмурыя аблокi,

На душы ад iх асеннi сум,

Далягляд наблiзiўся далёкi,

Дождж накiнуў на яго вэлюм.

 

Хоць яшчэ лiстота залатая,

Ды дзiвосны, непаўторны цуд

Вецер з дрэў бязлiтасна зрывае,

Золата кладзецца ў чорны бруд.

 

20.09.2000

 

File5     Home Page

 

4219     АПОШНIЯ ПАЦАЛУНКI

 

Апошнiя ад лета пацалункi,

Надоўга развiтацца трэба з iм,

Цудоўныя асеннiя малюнкi:

Блакiт у небе, залаты кiлiм.

 

I павуцiнне – лепшая прыкмета,

Што час ужо мiнае залаты,

Што бабскае шыбуе ў вырай лета,

Наперадзе чакаюць халады.

 

21.09.2000

 

File5     Home Page

 

4220     ЖУРАЎЛIНЫ КЛIН

 

Туманы паднiмаюцца з далiн,

I сонейка заззяла над зямлёю,

Прыемна бачыць жураўлiны клiн,

Што выцягнуў шнуры над галавою.

 

Ды на душы трывога ад тугi,

Што лета адспявала звонкай лiрай,

I час цудоўны, сэрцу дарагi

На крылах жураўлi нясуць у вырай.

 

21.09.2000

 

File5     Home Page

 

4233     АСЕННI IНЕЙ

 

Мiнуў час летнi, сэрцу дарагi,

Надоўга ўжо цяпло зямлю пакiне,

Хоць верасень, ды на траве снягi,

Пафарбаваў яе у срэбра iней.

 

Заўсёды вельмi хочацца цяпла,

Але яго не схопiш у далонi,

Калi пара халодная прыйшла,

I восень iней кінула на скронi.

 

25.09.2000

 

File5     Home Page

 

4245     ЖУРБА

 

Туманы на лугi вэлюм паклалi,

Не бачна хмызнякоў анi травы,

На рэчцы вецер падымае хвалi,

Курлычаць ў шэрым небе журавы.

 

Не будзе больш ад сонейка пяшчоты,

I рэчка не палашчыцца вадой,

Хоць лета i вяртаецца заўсёды,

Ды сэрца напаўняецца журбой.

 

27.09.2000

 

File5     Home Page

 

4270     ЧАКАЮ ВЯСНУ

 

Сум ў душы i смутак у прыродзе,

Будзе так да будучай вясны,

Лiст асеннi скача ў карагодзе,

Сцеле залатыя дываны.

 

Золата, але нiжэшай пробы,

Мае вельмi малую цану,

Лiст зялёны больш мне да спадобы,

Зноў чакаю любую вясну.

 

2.10.2000

 

File5     Home Page

 

4277     АСЕННЯЕ ПАВЕТРА

 

Паветра п'ю, як добрае вiно,

Што восенню чысцейшае, чым росы,

Узнёсласць для душы дае яно,

I месца не знаходзiцца для прозы.

 

Апошнiя пагожыя дзянькi,

Даўно ўжо восень стала залатою,

Ды настрой яшчэ радасны такi,

Як быццам сустракаюся з вясною.

 

4.10.2000

 

File5     Home Page

 

4333     ДАБРЫНЯ

 

Была добрай восень залатая,

Шчодра разаслала кiлiмы,

Час свой календар перагартае,

Толькi крок застаўся да зiмы.

 

Хутка прыйдзе белая красуня,

Але дабрынi ў яе няма,

Восень ад сябе далей адсуне,

Быць няздатна добраю зiма.

 

16.10.2000

 

File5     Home Page

 

4356     ВОСЕНЬСКI ЛЕС

 

Сярод пажоўклай восеньскай лiстоты

Цi ў дзiўных кветках познiх верасоў

Прыемна я здзiўляюсь ад нагоды,

Калi знайду сям'ю баравiкоў.

 

Вялiкая i мудрая прырода!

Ад прыгажосцi восеньскiх лясоў

Прыходзяць i здзiўленне, i пяшчота,

А ў сэрцы да яе Тварца любоў.

 

20.10.2000

 

File5     Home Page

 

4380     ЧОРНАЯ ВОСЕНЬ

 

Была ласкавай, ўзнёслаю прырода,

Цяпер у вокны з роспаччу гляджу,

Малюнак недарэчны антыпода

Кранае сумам сэрца i душу.

 

Днi восенi не здатны даць натхненне,

Як пачарнее залаты кiлiм,

Чакаецца цудоўнае iмгненне,

Як нацярушыць снег абрус над iм.

 

24.10.2000

 

File5     Home Page

 

4730     АСЕННI СМУТАК

 

Не пладаносiць болей сад,

Не каласуе болей нiва,

Не вернеш маладосць назад,

Яна пранеслася iмклiва.

 

Сукi на дрэвах – як крыжы,

Не ззяе золата на пожнi,

Асеннi смутак на душы

Пануе сталы i апошнi.

 

7.12.2000

 

File5     Home Page

 

4732     АСЕННЯЯ ТУГА

 

Змянiлась зелянiна жаўцiзной,

Ўгары спяваў тут жаваранак звонкi,

Знайшла трава на лузе супакой,

Дзiвосна ў мураве цвiлi рамонкi.

 

Ды луг адчуў асеннюю тугу,

Прайшла пара цудоўнай прыгажосцi,

I я у марах аднавiць магу

Чароўны час мiнулай маладосцi.

 

7.12.2000

 

File5     Home Page

 

4741     ВОСЕНЬ I ДУША

 

Ўспамiнаю мiнулае лета,

Яго ласку, цяпло, дабрыню,

Душа iмi была абагрэта

I пазнала палёт ўвышыню.

 

Ды цяпер восень баль свой спраўляе,

Спакваля час узнёслы прайшоў,

Ад тугi душа крылы складае,

Апускаецца хутка на дол.

 

9.12.2000

 

File5     Home Page

 

4749     АСЕННIЯ МАТЫВЫ

 

Гнiе iржышча, дзе квiтнелi нiвы,

Счарнелi залатыя дываны,

Тужлiвыя асеннiя матывы,

I сум душы перадаюць яны.

 

Быў небасхiл блакiтны i высокi,

Абсяг стаў шэрым ад бясконцых хмар,

У марах толькi белыя аблокi,

Вясны чароўнай залацiсты твар.

 

10.12.2000

 

File5     Home Page

 

5050     ЛЮБАЯ ВОСЕНЬ

 

Бабскае лета, ляцiць павуцiнне,

Лепш не бывае красы!

Любая восень душу не пакiне

Ўзiмку ў благiя часы.

 

3.02.2001

 

File5     Home Page

 

5094     ПЛАКУЧЫЯ БЯРОЗЫ

 

Уносiць плынь лiсток апошнi з дуба,

Яшчэ шмат лiсця залатога у бяроз,

К дубам заўжды раней прыходзiць згуба,

Бярозы робяцца плакучымi ад слёз.

 

9.02.2001

 

File5     Home Page

 

5145     ЗАКОН ПРЫГАЖОСЦI

 

Цудоўна квiтнела чырвоная ружа,

Штодня распускаўся бутон,

Знявечыла кветкi асенняя сцюжа,

Такi прыгажосцi закон.

 

20.02.2001

 

File5     Home Page

 

5146     АСЕННЯЯ СЛОТА

 

Прабегла вясна, i асенняя слота

Сустрэлася мне на шляху,

Сцяжыначка лёсу забегла ў балота,

I выйсця знайсцi не магу.

 

20.02.2001

 

File5     Home Page

 

5203     АСЕННЯЯ ЦАНА

 

Плыла ў блакiтным небе аблачынка,

I сонца ззяла, бо была вясна,

Ды стала з яе шэрая хмурынка,

Iнакшая асенняя цана.

 

28.02.2001

 

File5     Home Page

 

5403     ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ

 

Ужо зiму халодную чакалi,

Яна не ў змозе ўзяць правы спаўна,

I восень залатая крочыць далей,

Ды цёплая такая, як вясна.

 

31.03.2001

 

File5     Home Page

 

5477     АСЕННI НЕСПАКОЙ

 

Асеннiя туманы над ракой,

I лiсце залатое пад нагамi,

Гняце душу няшчадна неспакой,

Iдзе зiма са сцюжай i снягамi.

 

8.04.2001

 

File5     Home Page

 

5510     СУМНЫ ПАЛЁТ

 

Лiсце у золаце, радасны стан,

Ўзнёслы, чароўны i шумны,

Ветрык iх кружыць, кладзе у дыван,

Ды палёт горкі і сумны.

 

13.04.2001

 

File5     Home Page

 

5757     СУМНАЯ ВОСЕНЬ

 

Вясной квiтнела яблынька, як цуд,

Налiць улетку яблыкi iмкнулась,

Увосень яны падалi у бруд,

Бо кожнае чарвiвым апынулась.

 

14.05.2001

 

File5     Home Page

 

5884     АДНОЛЬКАВАЯ ВОСЕНЬ

 

Спадае восенню з галля любы лiсток,

Цi сумаваў ў жыццi ў цянi бясконца,

Цi ветру свежаму не раз падставiў бок,

Цi меў пяшчоту ад дажджу i сонца.

 

1.06.2001

 

Апошні верш     File5     Home Page