Летняя пяшчота -- радасці крыніца! (29 вершаў)

Летняя пяшчота – радасці крыніца! (29 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab41by.narod.ru

 

 

19     СУНIЦЫ

 

Прыроды дзiўны цуд i яркi,

Выток натхнення i красы,

Даруе шчодрыя падаркi,

Але найлепшы з iх – лясы.

 

Ў iх невычэрпныя крынiцы,

Што могуць радасць дараваць,

Прыходзiць чэрвень, i сунiцы

Пачнуць паляны аздабляць.

 

Дзень ясны, сонейка ў зенiце,

Ды зоркi полымем гараць!

Бо на зялёным аксамiце

Сунiцы спелыя ляжаць,

 

Як неба ноччу, без падману,

Ды яно ў лесе, на зямлi,

Сунiцы смела на паляну

Начнымi зоркамi ляглi.

 

Гады ляцяць, як ў коле спiцы,

Ўпляцецца часам лес у сны:

Збiраем спелыя сунiцы,

Кiдаем чырвань у збаны.

 

Ў сваё чароўнае маленства

Не раз у думках завiтаў,

Ў вачах сунiцы – як шаленства,

Цудоўна, што я iх збiраў!

 

4.10.1992

 

File4     Home Page

 

991     ЗАРА НА ЎСХОДЗЕ

 

Запалала зара ўраз на ўсходзе

I шугае, як быццам пажар,

Шмат фарб дзiўных прырода знаходзiць,

Каб аздобiць святлом шэрасць хмар.

 

Ўсё вышэй падымаецца сонца,

Вабiць вока красой краявiд,

I змяняецца колер бясконца,

Памiж хмар ззяе вабны блакiт.

 

Прыгажосць да спадобы мне бачыць,

Ўзнёслы ўплыў ад яе адчуваць,

Радасць ранку прыемна адзначыць,

Лепш красы непатрэбна жадаць.

 

Вельмi моцны уплыў ад прыроды,

I няма яго з чым параўнаць,

Хваляванне ад шчасця заўсёды,

Калi сонейка ўсход назiраць.

 

Прамень золата кiне на неба

Або часам чырвоную медзь,

Для душы лепш натхнення не трэба,

Радасць будзе, як цуд, зiхацець.

 

Бо зара зачаруе на ўсходзе,

Лепш дарунка нама для душы!

Я iмкнуся пры кожнай нагодзе

Бачыць ўсход, каб складалiсь вершы.

 

12.08.1995

 

File4     Home Page

 

1017     АБЛОКI

 

Туман над поплавам раскiнуўся шырока,

I толькi голавы прыкметны у стагоў,

Як быццам малаком, ахутана дарога,

Аблокi хутка падымаюцца з лугоў.

 

Я ў раннi час рукой аблокi мацаць здатны,

Iх нараджае ля мяне вада ракi,

Цiкава назiраць камяк бялявы ватны,

Бо не пабачыш кожны дзень працэс такi.

 

Святлом вясёлкi засвяцiлася далiна,

Бо сонца шчодра раскiдала прамянi,

Адразу скончылась чароўная карцiна,

Ад дзiва вабнага не засталось анi.

 

Як сонца гляне на зямлю, распусцiць косы,

Нiяк прыгожы не утворыцца туман,

I вельмi часта так ў жыццi складуцца лёсы,

Што i цудоўнае прымаюць за падман.

 

Туман павiс вакол, ды лепшага не трэба,

Бо мае права на жыццё працэс такi,

Заўжды блакiтнае абрыдне з часам неба,

Хачу, аблокi каб краналiся рукi.

 

20.08.1995

 

File4     Home Page

 

1069     ЛЕТНI ДЗЕНЬ

 

Радасны i светлы дзень

Зранку разгараўся,

Смелы сонечны прамень

У пакой ўварваўся.

 

Кажа, што пара ўставаць,

Сонейка ўжо ўстала,

Сёння можна пагуляць,

Бура мiнавала.

 

Вельмi сонейка люблю,

Бо ласкава свецiць.

Мама! Хутка я ўстаю,

На двары ўжо дзецi.

 

Пабягу i я гуляць,

Як наемся кашы,

Мяне могуць пачакаць

Трошкi дзецi нашы.

 

Чмель над кветкамi гудзе,

Матылькоў лаўлю я,

Лета звонкае iдзе,

Радасць нам даруе.

 

12.09.1995

 

File4     Home Page

 

1175     ПОРЫ ГОДА

 

Вельмi вабiць вока

Колер снегу белы,

Восень хоць далёка,

Ў марах колас спелы.

 

Золата i годзе,

Ў небе ззяе просiнь,

Пры любой пагодзе

Значна лепей восень.

 

Лес люблю зялёны,

Радасць для паэта,

Палка я ўлюбёны

Ў сонечнае лета.

 

Хоць пралескi часам

I зiмой бываюць,

Ды ўсе кветкi разам

Ўвесну расцвiтаюць.

 

Трэба развiтацца

Ўжо з зiмою злою,

Ў думках сустракацца

З радаснай вясною.

 

9.11.1995

 

File4     Home Page

 

1198     ВЫГЛЯД НЕБА

 

Аблокі на зямлю кідаюць цень

I утвараюць паступова хмары,

Ў душу прыносiць смутак такі дзень,

Хаця i ў смутку ёсць, бясспрэчна, чары.

 

Калi блакiт i сонейка гарыць,

Iх выгляд настрой добры утварае,

Бо радасна ў святле на свеце жыць,

Душа ад захаплення аж спявае.

 

А як збяруцца хмары, грымне гром,

Душа ў трывозе, цiшынi чакае,

Здаецца цiшыня тады дабром,

Душа ад буры ў ёй адпачывае.

 

Цi смутак, або радасць у душы

Заўсёды выклiкае выгляд неба,

Трывогу, сум або спакой ў цiшы,

Душы пачуццi ўсе занадта трэба.

 

Калi ў душы пачуццяў вельмi шмат,

У плынi iх без марнасцi жывецца,

Ды выгляд неба здатны даць зарад,

Душа ад сцюжы каб магла сагрэцца.

 

19.11.1995

 

File4     Home Page

 

1582     НОВАЕ ЛЕТА

 

Так мiнулага лета шкада!

Восень золата кiнула ў кроны,

А ў душы i журба, i бяда,

Да спадобы мне больш лiст зялёны.

 

Хутка звонкае лета прайшло,

I хоць восень стаiць залатая,

Адчування цяпла не было,

Моцны вецер лiст жоўты зрывае.

 

I сумуе аб леце душа,

Ў небе часам з'яўляецца просiнь,

Але пройдзена лета мяжа,

I наперадзе нудная восень.

 

Звыкнуць цяжка да новых умоў,

Холад нiшчыць натхненне паэта,

Таму ў сэрцы палае любоў

Да чароўнага любага лета.

 

Яшчэ лета пайшло назаўжды,

Хоць прыемнасць душа ўспамiнае,

Пройдзе час i журбы, i бяды,

Душа новага лета чакае.

 

9.09.1996

 

File4     Home Page

 

1610     ЛЕПЕЙ ВЯСНА

 

Вераснёвыя днi, часам лета цi восень,

Ў небе цяжкiя хмары i дождж, як з вядра,

Або сонейка ззяе ў бясконцую просiнь,

Павуцiнне ў нябёсах ляцiць з серабра.

 

Пачалiсь вакол змены, вiруе навала,

Цяпло знiшчыць няшчадна дашчэнту зiма,

Заўжды восень ў жыццi нясе болю нямала,

Ад змарнення нiдзе абароны няма.

 

Як ў душы нечакана з'яўляецца холад,

Пэўна, лютую сцюжу патрэбна чакаць,

Калi нават душой надта моцны, як волат,

Вельмi цяжка бяду у жыццi сустракаць.

 

Калi верасень крочыць ў адносiны, шкода,

У прыродзе ён золата сыпле ў лясы,

Але сэрца турбуе благая пагода,

Бо ў душы значна менш застаецца красы.

 

У адносiнах вабiць чароўнае лета,

Ды найлепей вясну ўсё жыццё зберагаць,

Для кахання вясна – найвышэйшая мэта,

Для душы цяжка восень ў жыццi сустракаць.

 

21.09.1996

 

File4     Home Page

 

1635     ЗАКАХАНЫ Ў ЛЕТА

 

Залатая восень,

Ёй зачараваны,

Ў небе толькi просiнь,

Падаюць каштаны.

 

Ветрык налятае,

Сыпляць лiсце клёны,

Восень залатая,

Хаця лiст чырвоны.

 

Чыстае паветра

З водарам духмяным,

Нi дажджу, нi ветру,

I настрой рахманы.

 

Круцiцца планета,

Восень сустракаю,

Ды прыемней лета,

Ўжо яго чакаю.

 

Восень залатая,

Ад яе – як п'яны,

Ды любоў я маю:

Ў лета закаханы.

 

28.09.1996

 

File4     Home Page

 

2071     РАНIШНIЯ ЛУГI

 

З дыяментаў кiлiм пад нагамi,

Сонца ззяе у кроплях расы,

Ранкам добра прайсцiся лугамi,

Каб пазнаць свет сапраўднай красы.

 

Вада ў рэчцы – як быццам люстэрка,

Шэпча цiха аб нечым чарот,

Радасць чэрпаеш поўнаю меркай,

На душы асалода, як мёд.

 

Спеў птушыны лепш музыкi льецца,

Побач бачыць прыемна буслоў,

Ад красы сэрца радасна б'ецца,

Адчуваеш к Радзiме любоў.

 

Толькi добраму вучыць прырода,

Сэрцу быў каб свой край дарагi,

Калi ёсць хоць якая нагода,

Ранкам трэба пайсцi у лугi.

 

15.05.1997

 

File4     Home Page

 

2254     ПРЫВЕТЛIВАЕ ЛЕТА

 

Разлеглiся туманы на лугi,

Да восенi iдзе, адзнака гэта,

Час светлай, але ўсё ж такi тугi,

Бо скончылась прыветлiвае лета.

 

Па летах адзначаюцца гады,

Яны – крынiца вабных успамiнаў,

Бо час, як дапякаюць халады,

След ў памяцi адметны не пакiнуў.

 

Шкада, што лета скончылася ўраз,

Хаця даймала iншы раз спякота,

Ды лета – любы, мiлы сэрцу час,

Яно каб не сканчалася, ахвота.

 

Але спадаюць жоўтыя лiсты,

На час накласцi немагчыма вета,

I, як зязюля, шпаркiя гады

Адлiчвае для нас за летам лета.

 

20.09.1997

 

File4     Home Page

 

2376     ЛЕПШЫ АРГУМЕНТ

 

Як цiкава глядзець ноччу ў неба!

Вабяць зоркi к сабе нездарма,

Ведаў больш мець аб iх ёсць патрэба,

Ды адказаў прыдатных няма.

 

Усё створана вельмi выдатна:

Поўны месяц, пасля малады,

Зямля кола праходзiць дакладна,

Лепш зязюлi адлiчыць гады.

 

Зоркi свецяць бясконца з сусвету,

На пытанне, зрабiць хто так змог,

Прыгажосць даў чароўную свету,

Ёсць адзiны адказ: толькi Бог.

 

Атрымаць каб даверу да Бога,

Яго сiлу бясспрэчна прызнаць,

Аргументаў выдатных ёсць многа,

Лепшы – зоркi ўначы назiраць.

 

6.12.1997

 

File4     Home Page

 

2601     ДА РАНКУ

 

Вечарэла. Птушкi ў гнёзлы селi,

Толькi плёскат чуўся ад ракi,

Вецер гойдаў дрэвы, як арэлi,

Вогнiшча палiлi рыбакi.

 

Месяц на зямлю глядзеў двухрогi,

Зоркi паглядалi з чарнаты,

Але бачыць нас не мелi змогi,

Бо пад дрэвам былi я i ты.

 

Хвалявала першае спатканне,

I пяшчотных не хапала слоў,

Але нас не мучыла пытанне,

Ёсць цi не ўзаемная любоў.

 

Нечакана дачакалiсь ранку,

Бо iмгненна з любай час бяжыць,

На свiтаннi слухаем заранку,

Ветрык лiсце дрэва варушыць.

 

9.05.1998

 

File4     Home Page

 

2656     ЛЕТНIЯ ХАЛАДЫ

 

Дождж, хмары, вецер, халады –

Як быццам восенi прыкмета,

Так ў чэрвенi амаль заўжды,

Цяплом не хоча песцiць лета.

 

Ды зелянее ўсё вакол,

Дзень цягнецца амаль бясконца,

Адсуне вецер хмары, зноў

З нябёс ласкава гляне сонца.

 

I дасць жаданае цяпло,

Адчуць каб радасць ад патолi,

Бо лета шлях свой пачало

I шчасця прынясе даволi.

 

Так i каханне халады

Студзiць няўрокам могуць часам,

Перачакаць iх лепш заўжды,

Бо летам быць прыемна разам.

 

20.06.1998

 

File4     Home Page

 

3605     ЦУДОЎНАЕ ЛЕТА

 

Хоць вабiць снега прыгажосць

Або бярозы пазалота,

Ды лепей цёплы летнi дождж,

А часам нават i спякота.

 

Бо лета лашчыцца заўжды,

Ў душу прыходзiйь асалода,

Ад сонца i рачной вады

У целе дзiўная пяшчота.

 

Ўсе поры года любы мне,

I я удзячны iм за гэта,

Але шкада, калi мiне

Цудоўнае, як мара, лета.

 

31.01.2000

 

File4     Home Page

 

3697     ЛЕТА

 

Адышло лета, мне яго шкода,

Летась шкода таксама было,

Але сёлета лепей пагода,

Меру часу нам лета дало.

 

I гiсторыю лета стварае,

Лета ў годзе – цудоўны сюрпрыз,

Бо яно нам гады адзначае,

Калi пiшуць жыцця летапiс.

 

Лета! Добрае, звонкае лета,

Час, калi не iснуе нягод,

I адлiк для часоў розных гэта,

Бо для лета ёсць тоеснасць – год.

 

13.03.2000

 

File4     Home Page

 

3802     ВЯСНОВЫЯ ПЕСНI

 

Безліч песень вясновых прапета,

Збегла ў рэчкi шмат талай вады,

Пачалося спякотнае лета,

Яно лiчыць упарта гады.

 

Снег нядаўна лавiў на далонi,

Снег пялёстак скiдаюць сады,

Бо сезоны, як хуткiя конi,

Без супынак бягуць. А куды?

 

Хутка восень прыйдзе залатая,

Зiма рэчку скуе ў кайданы,

Зноў сняжынка ў далонях растае,

I чакаць буду новай вясны.

 

29.04.2000

 

File4     Home Page

 

3835     ЗАЛАЦIСТЫ ПРАМЕНЬ

 

Была чорнаю ноч, нiбы сажа,

Ды заззяў залацiсты прамень,

«Добры ранак» – мне сонейка кажа,

Пачынаецца радасны дзень.

 

Ўсё цяплом жыватворным сагрэта:

Птушак спеў, дзiўны бусла палёт,

Праслаўляюць цудоўнае лета

Плынь ракi, плёскат рыб i чарот.

 

Вакол доўжыцца радасць бясконца,

Я прамень залацiсты лаўлю,

Нiбы мацi, чароўнае сонца

Дабрынёй шчодра песцiць Зямлю.

 

18.05.2000

 

File4     Home Page

 

4138     ПАГОЖЫЯ ДЗЯНЬКI

 

Апошнiя пагожыя дзянькi,

I скончыцца прыветлiвае лета,

На поплавах туманы ля ракi,

Але зямля яшчэ цяплом сагрэта.

 

Цудоўных вельмі цёплых дзён шкада,

Прыемна, калi добрая пагода,

Хоць i мароз, не страшная бяда,

Бо ад цябе на сэрцы асалода.

 

31.08.2000

 

File4     Home Page

 

4513     ПАЛКАЕ ЛЕТА

 

Ужо пазалацiў час лiст зялёны,

Ён хутка стане цалкам залаты,

Але я ў лета палкае ўлюбёны,

Любоў сваю аддаў я назаўжды.

 

Хоць восенню багатая прынада,

Як летам, прамень сонечны лаўлю,

Але не па душы зусiм мне здрада,

Я толькi лета палкае люблю.

 

12.11.2000

 

File4     Home Page

 

4846     СIНЬ ВАДЫ

 

Клiчуць сiнявокiя азёры,

Берагi высокiя ракi,

Залаты пясочак, як на моры,

Вабяць з iзумруду мурагi.

 

Як нявеста, цягне к сабе лета,

Спеў яго адвечна малады,

Радасцю заўжды душа сагрэта,

Як глядзець бясконца ў сiнь вады.

 

1.01.2001

 

File4     Home Page

 

5046     ВОДАР КВЕТАК

 

Прыемны, як цуд, водар лiпавых кветак,

Не вабiць цвет яблынi так,

Але, як сканчаецца звонкае лета,

У яблык ёсць водар i смак.

 

3.02.2001

 

File4     Home Page

 

5047     МАРА АБ ЛЕЦЕ

 

З надзеяю мару аб будучым леце,

Натхненне у сэрцы нашу,

Бо сонца ласкава i радасна свецiць

I шчасцем натхняе душу.

 

3.02.2001

 

File4     Home Page

 

5051     ПЕСНI ПРА ЛЮБОЎ

 

Травень. Бярозы спяваюць лiстотай

Для маладзенькiх дубоў,

Песнi напоўнены дзiўнай пяшчотай,

Словы у iх пра любоў.

 

3.02.2001

 

File4     Home Page

 

5383     РАТУНАК

 

Бярозкi бягуць маладыя, як козы,

Шлях доўгi, ды спёка ўвесь дзень,

Я лягу ў траву каля старай бярозы,

Ратунак дае яе цень.

 

28.03.2001

 

File4     Home Page

 

5520      ЧАКАЕ ШЧАСЦЕ

 

Чаруюць малюнкi мiнулага лета,

Ды з часам iх меней цана,

Што шчасце чакае, iснуе прыкмета,

Бо стукае ў сэрца вясна.

 

14.04.2001

 

File4     Home Page

 

5589     РАМОНКI

 

Спеў лета пачаўся узнёслы i звонкi,

I радуе вока абшар,

Як сонейка ў белых аблоках, рамонкi –

Цудоўны зямлi боскi дар.

 

20.04.2001

 

File4     Home Page

 

5604     ЛЕТНЯЕ ШЧАСЦЕ

 

Вясновыя скончылiсь страсцi,

Далёка час зiмнiх акоў,

Мне лета спявае аб шчасцi

I дорыць удосталь любоў.

 

22.04.2001

 

File4     Home Page

 

5729     ЛАСКАВЫ ДЗЕНЬ

 

Вясна прабегла, як алень,

I кветкi адцвiлi iмгненна,

Цяпер ў ласкавы летнi дзень

Грэць будзе сонейка нязменна.

 

9.05.2001

 

Апошні верш     File4     Home Page