3. Прырода -- вечная крыніца прыгажосці! (56 вершаў)

3. Прырода – вечная крыніца прыгажосці! (56 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab41by.narod.ru

 

 

3924     ХОВАНКI

 

Ноччу месяц вострарогi

Са мной ў хованкi гуляе,

То сыдзе з сваёй дарогi,

То з-за хмарак выглядае.

 

Прыгажосць – як быццам ў мары,

Я ў знямозе ад трывогi,

Бо ў вялiкай чорнай хмары

Яго бачыць няма змогi.

 

Было, нiбы ў казцы, дзiва,

Ў хованкi згулялi трохi,

Ранак блiзiцца iмклiва,

Схаваў месяц свае рогi.

 

26.06.2000

 

File2     Home Page

 

3925     НЕБА

 

Кожны ранак – новая карцiна,

Вельмi добры пэндзаль мае Бог,

Неба размалёўвае няспынна,

Чалавек каб радавацца мог.

 

На Зямлю прыходзiць дзень чарговы,

Вецер цалкам разагнаў iмжу,

I усход прыветлiва-ружовы

Дорыць радасць, каб сагрэць душу.

 

Усмiхнуўся небасхiл высокi,

Калi першы выглянуў прамень.

У блакiце белыя аблокi,

Лепш любой карцiны неба ўдзень.

 

27.06.2000

 

File2     Home Page

 

3933     ТАЯМНIЦЫ НОЧЫ

 

Прыгажосць такая не прыснiцца:

Цытрусаў мiльёны ўвышынi!

Ноч свае адкрыла таямнiцы,

Хоць руку да зорак працягнi.

 

Ды няўмольна гасiць ранак зоркi,

Як заззяе сонечны прамень,

Пра красу ужо няма гаворкi,

Бо зусiм не бачны зоркi ўдзень.

 

Ад красы заўсёды хваляванне,

Назаўжды яго каб зберагчы,

Каб не згасла палкае каханне,

Няхай ззяюць зорачкi ўначы.

 

3.07.2000

 

File2     Home Page

 

3946     ЗАЛАТЫЯ СВIТАННI

 

Павароты рэчышча крутыя,

Глядзiць месяц пiльна на Зямлю,

Сустракаць свiтаннi залатыя

Я на любай Прыпяцi люблю.

 

Усход ззяе золатам чырвоным,

На аблоках водблiск залаты,

Ён падобны вераснёвым клёнам,

Што гараць пажарамi заўжды.

 

Мне не трэба рэчы залатыя,

Лепей на усходы паглядзець,

Я удзячны за свiтаннi тыя,

Што даў Бог на Прыпяцi сустрэць.

 

7.07.2000

 

File2     Home Page

 

3949     ТРАВЫ

 

Няскошаных траў прыгажосць,

Якiя саспелi iмклiва,

Ўсяго шмат пабачыць прыйшлось,

Ды травы – сапраўднае дзiва.

 

Садзiся на iх або ляж,

Заўжды адчуваецца ласка,

Хаця невыразны пейзаж,

Ды – нiбы дзiвосная казка.

 

На травы з натхненнем гляджу,

Як быццам iх бачу раз першы,

I радасць ўздымае душу,

Таму нараджаюцца вершы.

 

7.07.2000

 

File2     Home Page

 

3958     ЯК ЗОРАЧКI

 

На скронях ўжо садоў вясновых пена,

Ды вочы – як ў мiнулыя гады,

Бо з радасцю адзначаць неадменна

Красуню доўганогую заўжды.

 

Чаму красы прырода не дадала?

Сярод прыгожых кветак дрэў i траў

Красы жаночай незвычайна мала,

Таму яе мой позiрк адзначаў.

 

Каб прыгажосць звычайнаю не стала,

Каб быў прыкметны ад яе уплыў,

Яе таму прырода раскiдала,

Як зорачкi на чорны небасхiл.

 

13.07.2000

 

File2     Home Page

 

3963     РАДАСНЫ  СПАКОЙ

 

Прыемна мне ад сонных берагоў,

Што песцяцца, калi ў блакiце неба,

Ад цiшынi прыветлiвых лугоў,

Больш шчасця для душы амаль не трэба.

 

Люблю аблокаў вабных лёгкi бег,

Калi яны не затуляюць сонца,

Вiхрастыя, бялюткiя, як снег,

Вiруе радасць ад красы бясконца.

 

Прыемна слухаць цiшу над ракой,

Калi не ходзяць хмары вельмi нiзка,

Хоць да спадобы радасны спакой,

Ды я турбуюсь, бура недзе блiзка.

 

13.07.2000

 

File2     Home Page

 

3966     СХАВАНАЯ КРАСА

 

Як прыгажосць нябёс затуляць хмары,

Шыбуе iх бясконцы карагод,

Не бачны анi захадаў пажары,

Нi сонейка прыветлiвы усход.

 

Краса на небе – нiбы таямнiца,

Не свецяць зоркi, месяц схаваў рог,

I позiрку няма дзе супынiцца,

Ад хмар бясконцых я душой знямог.

 

Калi прамень заззяе на iмгненне,

Ўсмiхнецца сонца праз акенца хмар,

Iснуе, каб красу схаваць адзенне,

Яно баронiць ад жаночых чар.

 

14.07.2000

 

File2     Home Page

 

3968     ВЫХАВАННЕ ЖОРСТКАСЦI

 

Ўраз кветка распусцiлась каля дома,

Каб прыгажосцю любавалiсь ўсе,

Але дакладна i даўно вядома:

Пакрасавацца не дадуць красе.

 

Смерць кветка нечаканую спаткала,

Красе перад нахабствам не ўстаяць,

Рука яе бязлiтасна зламала:

Дзяўчынцы захацелась пагуляць.

 

Нiчога мацi не сказала, шкода,

Бо ўчынак са злачынствам на мяжы,

Як пакутуе ад рукi прырода,

То жорсткасць спее змалку у душы.

 

14.07.2000

 

File2     Home Page

 

3971     СХIЛЯЮ ГАЛАВУ

 

Схiляю галаву перад красой,

Мне да спадобы краявід айчыны,

Ды сэрца напаткае неспакой

I асалоду ад красы жанчыны.

 

Цудоўнае адрозненне палоў,

На iм пабудавана ўся прырода,

Прыгожае бясконца клiча зноў,

Не можа на яго праходзiць мода.

 

Заўжды з настроем радасным жыву,

Бо прыгажосць дае мне асалоду,

Перад красой схiляю галаву,

Як бачу цi жанчыну, цi прыроду.

 

15.07.2000

 

File2     Home Page

 

3995     ПАЭЗIЯ Ў ПРОЗЕ

 

Закiнуў лёс мяне ў той самы край,

Дзе тыя ж рэйкi на пуцях сышлiся,

Дзе Лабановiч зведаў зямны рай,

Як закахалась у яго Ядвiся.

 

Праходзiлi тут Коласа шляхi,

Як ў сне, i зараз Прыпяць нясе воды,

А перад ёй – прыгожыя лугi,

Як жыў тут Якуб, бачыў iх заўсёды.

 

Прыходзiла натхненне ад красы,

Што на жыццёвай трапiлась дарозе,

Пра Прыпяць i палескiя лясы

Паэзiю ён напiсаў у прозе.

 

21.07.2000

 

File2     Home Page

 

4012     КАРУНКI ВОБЛАКАЎ

 

Воблакаў цудоўныя карункi

I блакiту цуд ўдалечынi,

Для душы такiя падарункi,

Што не трэба iншых анi-нi.

 

Кожны ўзор бясконца адмысловы,

Памiж iмi сцёртая мяжа,

За iмгненне зноў малюнак новы,

I пяе ад радасцi душа.

 

25.07.2000

 

File2     Home Page

 

4015     НАДВЯЧОРКI

 

Прыгожа надвячоркам над ракой,

На захадзе палоса залатая,

Цудоўны зачароўвае спакой,

Былiнкi нават ветрык не гайдае.

 

Душы спакой патрэбны – нiбы хлеб,

Дзень можа быць пакутлiвы i горкi,

Ды для яе найлепшая з патрэб –

Салодкiя, як цукар, надвячоркi.

 

26.07.2000

 

File2     Home Page

 

4038     АРЫГIНАЛЬНАЯ КРАСА

 

Прыемна прыгажосцю любавацца,

Снягамi гор i зеленню далiн,

Ды лепшае, што можа спадабацца

Краса арыгiнальная жанчын.

 

Але красы ёсць вельмi небагата,

За рэдкасць значна больш яе цана,

Ад ўзнёсласцi ў душу прыходзiць свята,

Удзячны, што спаткалася яна.

 

1.08.2000

 

File2     Home Page

 

4052     ЗНIЧКI

 

Зоркi ярка свецяць, як агаты,

Неба вераснёвае люблю,

Космас сваёй шчодрасцю багаты,

Сыпле россып знiчак на зямлю.

 

Радасць ад пясчынкi невялiчкай,

Многа мае iх яшчэ Сусвет,

I гараць, нiбы паходнi, знiчкi,

Каб сабою упрыгожыць свет.

 

5.08.2000

 

File2     Home Page

 

4079     ЗОРКА ВЕНЕРА

 

У золаце цудоўных зорак неба,

Ўсiх позiркам адразу не крану,

Для прыгажосцi iх багата трэба,

Ды выбiраю лепшую, адну.

 

Бо ёй пяшчоты болей i даверу,

Яна глядзiць ласкава на Зямлю,

Знаходзяць i сярод дзяўчат Венеру,

Прызначаны ёй словы: «Я люблю!»

 

13.08.2000

 

File2     Home Page

 

4091     СОНЕЙКА I ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Добра, калi сонейка высока,

Ветрык спiць, не гойдае галiн,

Прыгажосць адзначыць здатна вока

I прыроды дзiўнай, i жанчын.

 

Як на захад сонейка збягае,

Вецер дзьме, ў душу прыносiць злосць,

I пачуццяў ўжо не выклiкае

Нават прыгажунi прыгажосць.

 

15.08.2000

 

File2     Home Page

 

4104     КАСА I НОЖ

 

На поплаве цудоўная раса,

Як ў дыяментах, ў ёй заззялi кветкi,

Але прыйшоў касец, звiнiць каса,

Не стала ў хмызняка травы-суседкi.

 

«Як не шкадуе чалавек красы?» –

Глядзеў з сваёй нары i думаў вожык,

Але прыйшла чарга i да лазы,

Нож катаваў яе, каб сплесцi кошык.

 

19.08.2000

 

File2     Home Page

 

4113     АДНАВIЦЬ АСАЛОДУ

 

Калi ужо нiчога не здзiўляе,

Становiцца звычайным цэлы свет,

I радасць паступова прападае,

Знiкае i натхненне, i iмпэт.

 

Каб аднавiць у сэрцы асалоду,

Не мець неўтаймаваных цяжкiх ран,

Лепш паглядзець на дзiўную прыроду

I на дзявочы тонкi вабны стан.

 

21.08.2000

 

File2     Home Page

 

4170     НЕЖЫВОЕ

 

Глядзiш на дзiўны свет i думаеш парой,

Бо думак не пазбегнуць i не сцерцi.

Якое хараство прыроды нежывой!

Нi барацьбы не ведае, нi смерцi.

 

Вяршынi дзiкiх гор i неба сiнь i шыр,

Iх не кране нiколi скарацечнасць,

Ад барацьбы жывых зацягвае у вiр,

А нежывое ўвасабляе вечнасць.

 

10.09.2000

 

File2     Home Page

 

4171     АДЗНАКА МАЛАДОСЦI

 

Прыемна вабiць позiрк малады,

Краса адзнака ранняй маладосцi,

Але бягуць, як плынь вады, гады,

I ў сталасцi – нястача прыгажосцi.

 

Калi патрэбна, то яе няма,

Краса тавар, што хутка сапсуецца,

Ў дзяцiнстве прападае ён дарма,

Да сталасцi ўтрымаць не удаецца.

 

10.09.2000

 

File2     Home Page

 

4172     БАЦЬКОЎСКАЯ ЗЯМЛЯ

 

Чэзлы лес, вакол адны балоты,

Каля студнi – хобат жураўля,

Ды дае бясконцасць асалоды

Родная бацькоўская зямля.

 

Ад паводкi прыйдуць перашкоды,

Край другi не трэба нiякi,

Чэзлы лес, вялiкiя балоты

Любяць ўсёй душой палешукi.

 

10.09.2000

 

File2     Home Page

 

4176     ЗОРКI

 

Прыгажосць вакол перад вачамi,

Цуд убачыць хочацца хутчэй,

Ў небе вераснёвымi начамi

Зоркi значна болей i ярчэй.

 

Ранiцай дзiвосныя хвiлiны,

Ды душа смуткуе ў гэты час,

Зоркi ззялi, нiбы журавiны,

I без следу згаслi разам ўраз.

 

11.09.2000

 

File2     Home Page

 

4231     ЖЫЦЦЁВЫ СОК

 

Хвалiлась iншым яблынька лiсткамi

I кветкамi бялюткiмi вясной,

А восенню – прыгожымi пладамi,

Яны да твару вельмi былi ёй.

 

Прыемныя, цудоўныя iмгненнi,

Красою выхвалялася што крок,

Але зусiм забыла пра карэннi,

З якiх пiла ўвесь час жыццёвы сок.

 

24.09.2000

 

File2     Home Page

 

4271     НЕ ВЫЛУЧАЦЦА

 

Рос баравiк прыроды лепшы твор,

Ды харашун быў зрэзан яшчэ зранку,

Нiхто не возьме ў рукi мухамор,

Не паглядзiць на белую паганку.

 

Заўсёды рызыкуе прыгажосць

З бядою нечаканаю спаткацца,

Пазнаць каб горкай долi не прыйшлось,

Сваёй красой не трэба вылучацца.

 

3.10.2000

 

File2     Home Page

 

4298     ДА СПАДОБЫ

 

Мне да спадобы шум вакзала,

Рукзак вялiкi, як гара,

Кавалак печанага сала

Ў агнi рыбацкага кастра.

 

I вельмi шчырыя гаворкi,

Каб добры настрой зберагчы,

Яскравыя у небе зоркi

I плёскат рыбы уначы.

 

9.10.2000

 

File2     Home Page

 

4320     САГРАВАЕ ВОСЕНЬ

 

Юнацтва, сэрцу любае, далёка,

I маладосць пранеслася даўно,

Прайшла вясна, ў мiнулым лета спёка,

Ды восень сагравае ўсё адно.

 

Як прыгажосць пабачыць здатна вока,

Як хваляванне ў сэрцы ад жанчын,

Душа ўзлятае, як раней, высока,

Хоць восень, сумаваць няма прычын.

 

15.10.2000

 

File2     Home Page

 

4438     ЦУДОЎНАЕ НАТХНЕННЕ

 

Ляцеў з гары у бездань вадаспад,

У пырскi разбiвалiсь яго воды,

Для плынi берагi былi – як кат,

Ў палёце адчуваўся густ свабоды.

 

Палёт кароткi, як у зайца хвост,

Адно, але прыемнае, iмгненне,

Ды выпрасталась плынь на поўны рост,

Каб атрымаць цудоўнае натхненне.

 

2.11.2000

 

File2     Home Page

 

4447     СТАРОНКI ЖЫЦЦЯ

 

Рабiн асеннiх яркiя рубiны

Заззялi у аправе залатой,

Красой натхненне выклiкаць павiнны,

Ды адчуваю ў сэрцы неспакой.

 

Бо страцяць яркi колер ягад гронкi,

I золата пападае у бруд,

Гартае хутка час жыцця старонкi,

Ў нябыт збягае прыгажосцi цуд.

 

4.11.2000

 

File2     Home Page

 

4518     САПРАЎДНАЯ КРАСА

 

Свiдруюць вочы постацi упарта,

I позiрк то цямнее, то гарыць,

Такiя дзеi робяцца для жартаў,

Каб воку на прыгожым адпачыць.

 

Чапаць хай толькi iншы мае права,

Ды мова не аб тым iдзе зусiм,

Красы сапраўднай ў свеце вельмi мала,

Таму яна належыць, пэўна, ўсiм.

 

12.11.2000

 

File2     Home Page

 

4551     ЧАРОЎНЫ ЎЗДЫМ

 

На прыгажосць глядзець ёсць звычка,

Бо ўздым натхнення дарагi,

Мiльгнула зорка, нiбы знiчка,

I крута разышлiсь шляхi.

 

Хоць зорка страцiлася з вiду

Ў цудоўным ззяннi залатым,

Хачу сустрэць яе арбiту,

Каб адчуваць чароўны ўздым.

 

15.11.2000

 

File2     Home Page

 

4557     ДЗIЎНЫ СВЕТ

 

Белая галубка у блакiце,

Баравiк дзябёлы у кашы,

Сiняя валошка ў спелым жыце

Ўсё дае натхненне для душы.

 

Я заўжды любуюсь дзiўным светам,

I таму складаць свой верш магу,

Радасць адчуваю звонкiм летам,

А пасля асеннюю тугу.

 

15.11.2000

 

File2     Home Page

 

4560     ЗОРНЫ ДОЖДЖ

 

Зорны дождж, з iм прыемны спатканнi,

Уздымае яго прыгажосць,

Зорны дождж можа быць i ў каханнi,

Калi ў сэрцы гучыць маладосць.

 

Ды дажджынка маленькая знiчка,

Што без следу ў iмгненне згарыць,

Толькi ў зоркi iснуе крынiчка,

Здатна шчасцем яна напаiць.

 

15.11.2000

 

File2     Home Page

 

4568     IДУ СЦЕЖКАЮ

 

Асфальтаваю крочыць лепш шашою,

Чым слаба бачнай сцежкай палявой,

Але прыемна адчуваць душою,

Як кветкi прывiтаюцца з табой.

 

Вакол снягi раскiнулi рамонкi,

I жабы спрытна скочуць у ваду,

Павiс у небе жаваранак звонкi,

Прыемна мне, як сцежкаю iду.

 

15.11.2000

 

File2     Home Page

 

4578     ЗАЛАТЫЯ СОСНЫ

 

Я змалку вельмi лес люблю,

Ён мне як першае каханне,

Хвiлiны радасцi лаўлю,

Iду як к соснам на спатканне.

 

Бук сустракаў я i самшыт,

Ды любы мне пейзаж дзiвосны,

Як ў небе сонца i блакiт,

А побач залатыя сосны.

 

17.11.2000

 

File2     Home Page

 

4605     УЗЛЁТ ДУШЫ

 

К сабе упарта клiча прыгажосць,

Не абысцi жаданую прынаду,

Хоць, як туман, растала маладосць

I засталась ужо далёка ззаду.

 

Хай за плячыма нават сотня год,

Ды як душу яшчэ хвалюе штосьцi,

Яна, як птушка, здатна на узлёт,

Адмовiць нельга ёй у маладосцi.

 

20.11.2000

 

File2     Home Page

 

4610     ЗАЛАТЫЯ КВЕТКI

 

Не будзе без калючак руж нiколi,

Прымусiць прыгажосць пакутаваць,

Каб засталась хоць кропелька патолi,

Такiм, як ёсць, свет трэба успрымаць.

 

Калючкi колюць хай душу сурова,

Але ад зносiн i натхненне ёсць,

Бо залатыя кветкi руж – аснова,

Калючкi не знiшчаюць прыгажосць.

 

21.11.2000

 

File2     Home Page

 

4619     ПЕРШАЕ СПАТКАННЕ

 

Абрус белы кiнуў снег на гонi,

Нiбы яблынь цвет, пакрыў зямлю,

Першыя сняжынкi на далонi,

Быццам цуд, я з радасцю лаўлю.

 

Першае прыемнае спатканне,

Менш душу хвалюе раз другi,

Калi гэта палкае каханне

Цi, як лёд халодныя, снягi.

 

23.11.2000

 

File2     Home Page

 

4622     БЫЛАЯ КРАСА

 

I ружы цвет калiсьцi звяне,

Хоць чараваў раней сабой,

Нiхто з узнёсласцю не гляне,

Бо сэрца поўнiцца журбой.

 

Красы былой бясконца шкода,

Ды час бязрадасны прыйшоў,

Прапаў яе духмяны водар,

Пялёсткi сыплюцца на дол...

 

23.11.2000

 

File2     Home Page

 

4641     ДОЖДЖ

 

Упала кропля, а пасля другая,

I дождж палiў, як быццам бы з вядра,

Зара на даляглядзе залатая,

Павiслi ў небе нiцi з серабра.

 

Дождж скончыўся, i серабро прапала,

Ды хмара зацягнула неба кут,

I золата жалезам шэрым стала,

Але натхненне даў дзiвосны цуд.

 

25.11.2000

 

File2     Home Page

 

4657     НАТХНЕННЕ

 

Даць здатны зiмнi лес натхненне

Або бярэзнiк малады,

Калi пяе душа, каменне

Стаць могуць любымi заўжды.

 

Але, калi душой нядужы,

Бо гора, як сцяблiнку гне,

Дзiвосны выгляд белай ружы

Душу натхненнем не кране.

 

28.11.2000

 

File2     Home Page

 

4668     УСМIХАЕЦЦА СОНЕЙКА

 

Ў сапраўднасцi заснежаннае ўзлессе,

Ды ў марах ад сунiц пажар якi!

Я пабываць магу ў асеннiм лесе,

Дзе дораць неспакой баравiкi.

 

Якое шчасце мець ў дастатку мары,

Як лепшае лякарства ад бяды!

Ў сапраўднасцi у небе ходзяць хмары,

Мне ж сонейка ўсмiхаецца заўжды.

 

29.11.2000

 

File2     Home Page

 

4677     ШЛЯХI

 

Хадзiў я балотам i полем,

Праз бор i праз цёмны гушчар,

Шлях радасцю быў або болем,

Благiм або ўзнёслым ад мар.

 

Хадзiў i над рэчкай лугамi,

Маршрут вабны мне дарагi,

Прыемна, калi пад нагамi

Цiкавыя вельмi шляхi.

 

30.11.2000

 

File2     Home Page

 

4702    АСАЛОДА ЗЯМЛI

 

Я у зямлi вясковай у зяцях,

Але яна даўно мне роднай стала,

Ляжыць вакол палёў, лясоў абсяг,

Красой яна сваёй зачаравала.

 

Я за яе трымаўся, як Антэй,

Знаходзiў для адведзiнаў нагоду,

Пранеслась шмат вiхораў i завей,

А я дасюль зямлi п'ю асалоду.

 

3.12.2000

 

File2     Home Page

 

4721     ЗАЛАТОЕ ШЧАСЦЕ

 

Зiмою сняцца спелыя сунiцы,

А летам – белы, нiбы цукар, снег,

Што, як брыльянты, ў праменях iскрыца,

Дзiвосны вельмi хуткіх думак бег.

 

Душу бясконца вабiць толькi тое,

Чаго у даны час ў яе няма,

Здаецца, дзесьцi шчасце залатое:

Зiмой лепш лета, летам лепш зiма.

 

6.12.2000

 

File2     Home Page

 

4731     ГАРАДСКI ПЕЙЗАЖ

 

Маркота ў гарадскiх дварах,

Пейзаж натхнення не народзiць,

Садзiцца сонейка за дах,

З-за даху ранкам зноў усходзiць.

 

Пайду на поплаў цi на луг,

Душа спявае на раздоллi,

Там бачны сонца поўны круг,

Маркота не прыйдзе нiколi.

 

7.12.2000

 

File2     Home Page

 

4818     НАЙЛЕПШАЕ БАГАЦЦЕ

 

Вятры схiляюць хай мяне да долу,

Хаця зусім схiляцца не люблю,

Я зрэдку, але чую сваю мову,

Гляджу заўжды на родную зямлю.

 

Свая зямля – выток майго натхнення,

Не трэба мне чужы заморскi рай,

Прыемна тут ад кожнага iмгнення,

Найлепшае багацце – родны край.

 

27.12.2000

 

File2     Home Page

 

4899     КАШТОЎНЫ ДАРУНАК

 

Мой найлепшы каштоўны дарунак –

Родны край, ён душы дарагi,

Мяне вабiць тут кожны малюнак:

Чмель над кветкай, на лузе стагi,

 

Рэчкi плынь, дзiўны лес задуменны,

I цудоўны блакiт у нябёс,

Я ў адданай любовi нязменны,

За дарунак свой дзякую лёс.

 

9.01.2001

 

File2     Home Page

 

5308     БЕЛ-ЧЫРВОНАЯ ВIШНЯ

 

Кiпела вiшня белым цветам,

Пялёсткi слала на зямлю,

Яна чырвонай стала к лету,

За колеры яе люблю.

 

16.03.2001

 

File2     Home Page

 

5535     КВЕТКI

 

Калi навокал кветак вельмi шмат,

На ўсе я запар пазiраць не мушу,

Красу пабачыць позiрк толькi рад,

Цнатлiвую таму шукаю ружу.

 

15.04.2001

 

File2     Home Page

 

5611     АДНА БЯРОЗКА

 

Шмат сосен у лесе, яны не хвалююць,

Хоць золата ззяе ў кары,

Ды струны душы хваляванне адчуюць:

Бярозка адна на гары.

 

24.04.2001

 

File2     Home Page

 

5660     ВЯСНОВЫ ХМЕЛЬ

 

Я хмельны, калi назiраю прыроду,

Ды радасць мая – не ў вiне,

Сады зацвiлi, каб дарыць асалоду,

За хмель вельмі ўдзячны вясне.

 

1.05.2001

 

File2     Home Page

 

5716     УКРАСА ЖЫЦЦЯ

 

Усход i захад, захад i усход,

Яны не толькi вымярэнне часу,

Iдзе бясконца iхнi карагод,

Дае натхненне i жыцця украсу.

 

8.05.2001

 

File2     Home Page

 

5739     ЗОЛАТА ПЛАДОЎ

 

Праходзiць хутка белых яблынь дзiва,

Спадуць пялёсткi, нiбы снег, на дол,

Звычайна лета прабяжыць iмклiва,

Ды ўзнёсласць дае золата пладоў.

 

10.05.2001

 

File2     Home Page

 

5783     УСПРЫМАННЕ

 

Вясна змяняе цалкам успрыманне,

Мiнуў час горкi студзеньскiх завей,

Чакаю з нецярплiвасцю каханне,

Спявае певень, нiбы салавей.

 

18.05.2001

 

File2     Home Page

 

5931     ЗАМАЛЁЎКА

 

Зара закату загарэлась,

Знянацку знiкнуўшы затым,

Зазiхацелi зырка зоркi

Здалёку ззяннем залатым.

 

6.06.2001

 

Апошні верш     File2     Home Page