1. Ад прыгажосці радасна і шчасна! (100 вершаў)

1. Ад прыгажосці радасна і шчасна! (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab41by.narod.ru

 

 

26     ВОБЛАКI

 

Рацыянальная прырода

Дае бясконца новы дар,

Як цуд, ў любую пару года

Феномен воблакаў i хмар.

 

То неба чыстае, як поле,

Калi яго перааруць,

То воблакаў на iм даволi,

Кудысьцi хутка ўсе бягуць.

 

То кучаравыя авечкi

Асобна купкамi стаяць,

То ў гурт збiваюцца без спрэчкi

I хутка над зямлёй ляцяць

 

Або плывуць, як быццам павы,

I невядомы iм спакой,

Нi у якой прыроднай з'явы

Няма дынамiкi такой.

 

Каб адчуваць красу прыроды,

Не трэба горад пакiдаць,

А галаву падняць, заўсёды

Каб асалоду адчуваць.

 

Каб свята кожны дзень адзначыць,

Лепш марна часу не страчаць,

Бо можна прыгажосць пабачыць,

Як неба пiльна назiраць.

 

11.10.1992

 

File2     Home Page

 

30     СУЗОР'I I СОНЦА

 

Цудоўная ў небе сузор'яў карцiна,

Красою чаруе бясконца,

Хаця i святло вылучаюць няспынна,

Але саграваць здатна сонца.

 

Праменне ад сцюжы здымае пакуты,

Цяпло – для душы нагарода,

Яно сагравае пяшчотай усюды,

З iм разам прыходзiць свабода.

 

Як сонца заззяе, хай нават iмгненне,

Няма ў свеце лепшай нагоды,

Бо шчодра даруе ў падарак натхненне,

Мiнаюць бясследна нягоды.

 

Прыемна на свеце жыць з сонейкам разам,

I сталую мець асалоду,

Сузор'яў красу назiраць толькi з часам,

Халодную бачыць прыроду.

 

Цудоўна, як ў сэрцы пануе бясконца

Выдатнае толькi надвор'е,

Калi сагравае чароўнае сонца,

Прыемна глядзець на сузор'i!

 

Сузор'i! Краса ў iх i велiч, i сiла,

Прыемная сэрцу карцiна,

Ды доўгая ноч хутка стане нямiла,

Хай сонейка грэе няспынна!

 

19.10.1992

 

File2     Home Page

 

40     СВЯТОЕ

 

Ветрык лашчыць скуру, дорыць асалоду,

Ў луг, у лес, на рэчку клiча мяне лёс,

Каб мець радасць ў сэрцы, ўраз знайду нагоду

Атрымаць натхненне ад красы нябёс.

 

Шчырая прырода любiць без падману,

Сэрца замiрае ад зямной красы,

Як ў хваёвым лесе выйду на паляну

Дзе баравiкi схавалiсь ў верасы.

 

Калi кветкi ў лузе лягуць дыванамi,

I вакол гудзе хор конiкаў i пчол,

Хвалi ад пяшчоты коцяць, як цунамi,

Цуд адлюстраваць мне не хапае слоў.

 

Рэчка залатая хутка iмчыць воды,

Плынь спявае песню радасцi без слоў,

Выклiкае ў сэрцы прыгажосць прыроды

Сталую пяшчоту, ласку i любоў.

 

Пагляджу на неба: ярка ззяюць зоркi,

Калi нават часам адчуваў тугу,

Хутка ад нягоды знiкне настрой горкi,

Радавацца зноў я ад красы магу.

 

Хай гады мiнаюць, сэрца маладое

Ад красы прыроды замiрае зноў,

Лес i луг, i рэчка для мяне – святое,

Да прыроды будзе вечнаю любоў!

 

9.11.1992

 

File2     Home Page

 

53     ЦУДОЎНЫ КРАЙ

 

Душой цяпер яму адданы ўвесь я,

Ён надта родным стаў мне спакваля,

Край любы Беларускага Палесся,

Яго красой ўпрыгожана зямля!

 

Чаруе позiрк залатая Пiна,

Чароўныя хваёвыя лясы,

I Прыпяцi багатая данiна

Такая ж, як i ў Коласа часы!

 

Вядуць мяне рыбацкiя дарогi

Да рэчкi праз квяцiстыя лугi,

Там буслы не баяцца анi трохi,

Малюнак дзiўны, сэрцу дарагi!

 

Вясёлкай ззяюць ранкам ў травах росы,

Як паўстае чырвоны сонца блiн,

I вабяць вока роўныя пракосы,

Ды водарам дурманiць кумарын!

 

Аблокi часам прабягуць iмклiва

Або спадзе завесаю iмжа,

Заўжды вакол убачыць можна дзiва,

Цуд дорыць рамантычная душа!

 

Красой чаруе стала паднябессе,

Лясоў прасторы, рэчкi ды лугi,

Люблю свой край, цудоўнае Палессе,

Нiякi непатрэбна мне другi!

 

25.11.1992

 

File2     Home Page

 

61     БЕЛЫЯ РАМОНКI

 

Белыя рамонкi,

Вас здаўна люблю!

Белыя рамонкi

На лугах не рву.

 

Як настане ранне,

I праз луг iду,

Веру, што каханне

Я праз вас знайду.

 

Запытаў рамонку:

«Адкажы, як жыць,

Як прыдбаць мне жонку,

Як прываражыць?»

 

Стан прывабiў тонкi,

Белая каса,

Лепш, чым ўсе рамонкi

Дзiўная краса.

 

Мне суквеццяў гронкi

Машуць галавой,

Белыя рамонкi

Згодныя са мной.

 

Белыя рамонкi,

Як вас не любiць?

Белыя рамонкi,

З вамi добра жыць!

 

7.12.1992

 

File2     Home Page

 

65     ПРЫРОДА ПРЫГАЖОСЦI

 

Заўжды пытанне паўстае

Пра прыгажосць: яна якая?

Каб добра зразумець, яе

З красою кветак параўнаем.

 

Звычайных кветак палявых,

Не лiрыку, а проста прозу,

I ружы, шмат калючак ў iх,

Ўяўляе прыгажосць пагрозу.

 

Лепш палявыя кветкi браць,

Прызнаць да iх павагу мушу,

Не прыйдзецца пакутаваць

Ад болю, як схапiць за ружу.

 

След назаўсёды зразумець,

Ў выснове цвёрдая ёсць глеба,

Як прыгажосць жадана мець,

Аплачваць па рахунках трэба.

 

Каб страцiць не прыйшлось спакой

I не цярпець душэўнай мукi,

Лепш не чапаць красу рукой,

Не сумаваць каб ад навукi.

 

Бо тоiць прыгажосць падман,

Праявы гнюсныя нярэдкi,

Пазбегнуць ўраз сардэчных ран

Памогуць палявыя кветкi.

 

10.12.1992

 

File2     Home Page

 

81     УСМЕШКА СОНЦА

 

На небе зоркi мiльгацелi жвава,

Ды ранак цемру моцным зняў крылом,

Мне сонейка ўсмiхнулася ласкава,

Сагрэла шчодра радасным цяплом.

 

Цудоўны месяц, прыгажунi зоркi,

Але краса чаруе не заўжды,

Бо на душы занадта прысмак горкi,

Калi яе знiшчаюць халады.

 

Прыемна, калi сонейка высока,

Красу даруе доўгi летнi дзень,

Хоць часам дакучаць у змозе спёка,

Ды ад яе схавацца можна ў цень.

 

Уплыў людзей такi, як ад прыроды:

Ў адносiнах цi ясна, цi iмжа,

Цi дораць шчасце, або мора шкоды,

Цi ад бяды зажурыцца душа.

 

Душа людская – iнструмент цiкавы,

Як скрыпкi найтанейшая струна,

Хоць дотык да яе занадта малы,

Ды рэхам адгукаецца яна.

 

Спакой мець кожны для душы ахвочы,

Цудоўны настрой цалкам каб не згас,

Нiколi не знiшчаў каб холад ночы,

А сонца шчодра ззяла цэлы час.

 

22.12.1992

 

File2     Home Page

 

99     ГIМН ПРЫПЯЦI

 

I цяпер спакойна i павольна,

Як калiсьцi, ў Коласа пару,

Прыпяць плынь вады нясе прывольна,

Каб данiну падарыць Дняпру.

 

Не жадаю прамiнуць нагоды,

Падымаюсь ранкамi чуць свет,

Назiраць спакойныя каб воды

Там, дзе паглядаў у iх Паэт.

 

Пiнкавiчы, побач з вёскай Прыпяць

Нясе воды, як сто год таму,

Шмат натхнення мне ўдалося выпiць

З месц Паэта, ўдзячны я яму.

 

Бо рыбачу ў Прыпяцi нярэдка,

Вуды кiну ў глыбiню ракi,

Ў рыбнiку амаль пустая сетка,

Ды бягуць прыгожыя радкi.

 

Я прыходзiць зноў на Прыпяць буду

Не за рыбай, пэўна, перш-наперш,

Хоць закiну ў яму хутка вуду,

Ды краса ракi народзiць верш.

 

Бо выразна чую яе голас,

Бачыў прыгажосць раней Паэт,

Напiсаў аб Прыпяцi гiмн Колас,

Ён хвалюе паэтычны свет!

 

1.09.1993

 

File2     Home Page

 

100     ЦУДОЎНАЯ ПРЫНАДА

 

Цудоўны выгляд у бяроз,

Ды шлях жыцця заўжды суровы,

Не песцiў iх нiколi лёс,

Бо добрыя з бярозы дровы.

 

К таму, хто значна горай ўсiх,

Не прыйдзе горкая часiна,

Не пранясецца вабны слых:

Жыве без клопату асiна.

 

Нож жвава знойдзе баравiк,

Iмгненна ён спаткае гора,

Бо кожны смачна есцi звык,

Не закране нож мухамора.

 

Касу вядзе касца рука,

Дзе ў мураву зраслiся травы,

Жыве без страху асака,

Заўжды ў парадку яе справы.

 

Страшэнна вынiшчаць кусты,

Як спее дзiўная малiна,

Ды ад калючак шмат бяды,

Таму нязмятая ажына.

 

За якасць i за прыгажосць

Вялiкая патрэбна плата,

Загiнуць дрэнi не прыйшлось,

Красацудоўная прынада.

 

2.09.1993

 

File2     Home Page

 

121     МУЗЫКА ДУШЫ

 

Халодны дождж iдзе ўвесь час

I смутак у душу прыносiць,

Вядома: пачалася ўраз

Зусiм незалатая восень.

 

Чаму такi уплыў iмжы,

Калi змяняецца надвор'е?

Чаму згасае у душы

Пачуццяў яркае сузор'е?

 

Стварылiсь людзi з небыцця,

З прыродай сувязь ёсць прамая,

Як матку кволае дзiця,

Душа прыроду адчувае.

 

Прыемна вельмi назiраць

Бясконца розную прыроду,

Пачуццяў шэраг паспытаць

Заўжды дае яна нагоду.

 

Прырода здатна падарыць

Для кожнага i рытм, i ноты,

Таму i музыка гучыць

Ў душы ад выгляду прыроды.

 

Прыгожае вакол знайсцi

Патрэбна, ёсць яго нямала,

Каб радасна было ў жыццi,

Ў душы каб музыка гучала.

 

11.09.1993

 

File2     Home Page

 

127     ЦАРСТВА ПРЫГАЖОСЦI

 

Чаруе прыгажосцi царства

I цягне позiрк, як магнiт,

Бо ад красы няма лякарства,

Чаруе дзiўны краявiд.

 

Бязмерна да красы ахвочы,

Таму люблю лугi, лясы,

Ды, як красуня гляне ў вочы,

Нямее сэрца ад красы!

 

Цудоўна, што краса iснуе,

Яна – зусiм нярэдкi госць,

Краса i песцiць, i даруе

Ў душы мець стала маладосць,

 

Трымае настрой у мажоры,

Красе шмат велiчы дано,

Яна – круг ратавальны ў моры,

Каб камнем не пайсцi на дно.

 

Не прамiну красу нiколi,

Гарачыня душу пячэ,

Хаця красы вакол даволi,

Ды стала хочацца яшчэ.

 

Чаруе прыгажосцi царства,

Збягаюць хуткiя гады,

Хай ад красы нама лякарства,

Хачу быць хворым назаўжды!

 

13.09.1993

 

File2     Home Page

 

143     ПРЫРОДА

 

Як стан прыроды зразумелы,

Яе магчыма адчуваць:

Гул ветру ў лесе, птушак спевы

Ў душы, як музыка, гучаць.

 

I гоман траў, i лiсця шолах,

I шум дажджу, i плынь ракi

Падыме таямнiцы полаг,

Прыемны вельмi стан такi.

 

Прырода надае натхненне,

I набывае сэнс жыццё,

Бо прыгажосць ў адно iмгненне

Ў душы змяняе пачуццё.

 

Заўжды на думку або ўчынак

Дае прырода iмпульс свой,

Здабыць мажлiва адпачынак

З ёй разам целам i душой.

 

Кiруе настроем прырода,

Яна – вясёлка для душы,

Хоць вельмi добрая пагода

Або нябачна даль ў iмжы.

 

Душа пяе заўжды, няйначай,

Надвор'я дрэннага няма,

Яно смяецца або плача,

I лета люба, i зiма!

 

17.09.1993

 

File2     Home Page

 

148     РАМАНТЫКА I ЎЗРОСТ

 

Якiя былi зоры ў небе!

Цяпер такiя не заўжды,

Не думаў аб надзённым хлебе

Ў свае юнацкiя гады.

 

I мроi былi – нiбы чары,

Што неслiся увысь нябёс,

Падрэзаў моцна крылы ў мары

Рэальнасцi ўладальнiк – лёс.

 

Ў лугах якiя былi росы,

I яркiх кветак дзiўны пах!

Цяпер заззяюць часам слёзы,

Бо шчасце пераходзiць ў жах.

 

Як галасiста птушкi пелi!

Iх дзiўным ранкам слухаць звык,

Цяпер i радасныя трэлi

Падобны на варонiн крык.

 

Былi бялюткiмi аблокi!

Заўсёды так ад ўзнёслых мар,

Ды небасхiл стаў невысокi,

Бо чорна на душы ад хмар.

 

Вясна! Цюльпаны i мiмоза!

Ды вабных свят цяпер няма,

Узрост – рамантыцы пагроза,

Бо ад яго ў душы зiма.

 

18.09.1993

 

File2     Home Page

 

154     ЖАХЛIВЫ СЛЕД

 

Куды не паглядзець – цудоўны свет,

Красу стварыла дзiўная прырода,

Ды чалавек на ўсiм пакiнуў след

Бесчалавечны i жахлiвы. Шкода.

 

Нi жалю, нi сардэчнасцi няма,

Ўсё разбураем, як майстры, умела,

Перавыхоўваць феномен дарма:

Руйнуем, топчым i капаем смела.

 

Сляды дзiкунства бачны кожны крок,

Зямля ад болю i абразы плача,

Што будзе кепска, бачыць не прарок,

Але не можам ўжо рабiць iначай.

 

Натхненне ў душах – толькi ад красы,

Хоць кажам, што прырода – каралева,

Свярбелi рукi нам ва ўсе часы:

Зламаць хацелась маладое дрэва,

 

Цi ў лузе кветак назбiраць букет,

Наблiзiць каб разрухi лiхалецце,

Але красы чароўнай знiкне след,

Без жалю кветкi выкiдаюць ў смецце.

 

Шмат вельмi вабных на Зямлi украс,

Як кожны свой жахлiвы след пакiне,

Зямля пацерпiць яшчэ нейкi час,

А потым ператворыцца ў пустынi.

 

20.09.1993

 

File2     Home Page

 

170     ЦУД ВЯСЁЛКI

 

Гляджу на свет: што крок навокал дзiва,

На вiд чароўны хочацца глядзець,

Бясконца ўсё змяняецца iмклiва:

То ўсходаў чырвань, то зкатаў медзь.

 

Блакiт у небе або шэрасць хмары,

I ранкi пераходзяць ў вечары,

То ў небе разгараюцца пажары,

То зоркi ярка свецяцца ўгары.

 

Змянiць прырода здатна колер лоўка,

Куды нi глянуць – Боскiя дары,

Паўстане ў кожнай з'яве ўраз вясёлка,

Расквецiць наваколле ад пары:

 

Вясна-красуня, каралева года,

Iмгненна расфарбуе кiлiмы,

Вясёлкай заiграе ўся прырода,

Змяняцца будзе колер да зiмы.

 

Цудоўна летам зелень вабiць вока,

На поплавах туманаў белы дым,

Бо восень ужо недзе недалёка,

Парадаваць каб лiсцем залатым.

 

Гляджу на свет, i дзiва не мiнае,

Мне радасць ад красы прыемна мець,

Вясёлкi цуд нiколi не знiкае,

Калi на свет уважлiва глядзець.

 

22.09.1993

 

File2     Home Page

 

180     КРАСА ПРЫРОДЫ

 

Не апiсаць красы прыроды,

Багацця ўсiх яе праяў,

Каб не нанесцi яўнай шкоды,

Бо Бог i слоў такiх не даў.

 

Няма слоў ўзнёслых у паэта,

Не хопiць фарб у мастака

Адлюстраваць багацце гэта,

Вялiкасць Боскага вянка.

 

Як можна расказаць пра горы

I пра адгор'i дзiўных скал

Або, як ў буру, ўраз на моры

Паўстаў з вады дзевяты вал.

 

Таму бязглуздыя заняткi

У словах копii ствараць,

Лепш, чым кароткiя нататкi,

Арыгiналы назiраць.

 

I фотавершаў аб прыродзе

Складаць для чытача не след,

Бо кожны ў стане, пры нагодзе,

Пабачыць сам чароўны свет.

 

Але пачуццi ад прыроды

Знаходзяць радасны выток,

Як можна пабароць нягоды

Прырода мудры дасць урок.

 

25.09.1993

 

File2     Home Page

 

185     ДЗIВОСНЫЯ ГАЛАСЫ

 

Шукаю шчасце у хваёвым лесе,

Калi пралескi з'явяцца вясной,

Зялёныя кароны ў паднябессi

Шумяць, гаворка доўжыцца са мной.

 

Люблю глядзець на лугавыя травы

Ў цудоўныя ранковыя часы,

Iх выгляд i чароўны, i цiкавы:

Як срэбра, ззяюць кропелькi расы.

 

Мне рэчка дорыць шчодра асалоду,

Прыемна бачыць бег iмклiвы вод,

Уважлiва я слухаю прыроду,

Спявае песнi дзiўныя чарот.

 

А як прыемна пабываць у полi,

Як час настане залатой красы!

Душы натхнення знойдзецца даволi,

Бо гiмн жыццю спяваюць каласы!

 

Цудоўныя прыгожыя iмгненнi,

Калi плыве на поплыве туман

Або па лужах дождж сячэ асеннi

I грукае, як быццам барабан.

 

Гляджу на цуд i слухаю прыроду:

Палi, лугi i рэкi, i лясы,

I сэрца адчувае асалоду,

Дзiвосныя я чую галасы!

 

27.09.1993

 

File2     Home Page

 

191     НАСТРОЙ I ПРЫРОДА

 

Калi поплаў у тумане,

Як вакол вiсiць iмжа,

Радасць адчуваць не ў стане

Надта тонкая душа.

 

Калi ў небе ходзяць хмары,

Вецер дзьме працяглы час,

Гаснуць залатыя мары,

Нiбы свечка ў буру, ўраз.

 

Радасць не знайсцi ад сцюжы,

Няма схованкi нiдзе,

I марнеюць вельмi душы,

Моцна непагадзь гняце.

 

Калi сонейка заззяе,

I ў блакiце небасхiл,

Душа звонка заспявае,

Паляцела б, няма крыл.

 

Не бывае настрой горкi,

Шчасце можна зберагчы,

Як заззяюць ярка зоркi

Ў чорным небе уначы.

 

Не здарэнне, не нагода

У душы будуюць храм,

А чароўная прырода

Шчодра дорыць настрой нам!

 

29.09.1993

 

File2     Home Page

 

193     СТРУНЫ ДУШЫ

 

Вакол чароўны i прыгожы свет,

Змяняе кадры кожны дзень iмклiва,

Калi ў душы рамантык цi паэт,

Выразна бачны цуд i чутна дзiва.

 

Як нават ноччу паглядзець ў акно,

Ўсе зоркi сталi ў строй, як на парадзе,

Прыгожае бясконцае кiно

Iдзе на чорным, нiбы смоль, квадраце.

 

А як дзiвуе ў срэбных росах луг

Цi конiкаў ў спякотны поўдзень спевы!

Як цуд вялiкi, яркi сонца круг

I лужы на дарозе ад залевы.

 

Краса лугоў, палёў, лясоў i гор

Даруе шчодра досыць асалоды,

Душу заўсёды песцiць птушак хор.

Дакладна збудавана ўсё ў прыроды!

 

Шумiць ад ветру лес, пяе ручай,

I ў кронах ад лiстоты шапаценне,

Краса здымае смутак i адчай,

Даруе i пяшчоту, i натхненне.

 

Каб музыку чароўную пачуць,

Пабачыць свет цудоўны i дзiвосны,

Ў душы патрэбна струны калыхнуць,

Каб ў ёй нiколi не мiналi вёсны!

 

29.09.1993

 

File2     Home Page

 

202     ДОБРЫ НАСТРОЙ

 

Смяецца сонейка ўгары,

Праменне пасылае,

У кожнага ў душы гарыць

Хай кропелька малая.

 

I свежы ветрык лашчыць твар,

Дождж споры льецца з неба,

Надыдзе хутка колькi хмар,

Як вiльгаць зямлi трэба.

 

Схаваюць хмары сонца шар,

I чутны грукат грому,

Дзiвосны ад прыроды дар

З душы здымае стому.

 

Дажджлiвы, ды цудоўны дзень,

Мiж луж шагаю лоўка,

Ў акенца выглянуў прамень,

Раскiнулась вясёлка.

 

Цуд дзiўны цешыць нездарма,

Хай льецца дожджык дробны,

Але зусiм праблем няма,

Бо настрой надта добры.

 

Натхненне маю ад красы,

Цудоўная пагода,

I ад яе ва ўсе часы

На сэрцы асалода!

 

3.10.1993

 

File2     Home Page

 

226     ЖЫЦЦЁВЫ ЭТАЛОН

 

Прыгожы, чысты, крышталёвы,

I сэрцу вельмi дарагi.

Мой Сож! Табе падзякi словы,

Не знойдзецца такi другi.

 

Ў жыццi пабачыў рэк нямала,

Але такой няма, як Сож!

Любоў мне у душу запала,

Як цуд, заўсёды ён прыгож!

 

I бераг ў мураве ласкавы,

Ў люстэрка вод глядзяць кусты,

I выгiн рэчышча цiкавы,

Бяжыць спакойна плынь вады.

 

Чароўным серпанцiнам ўюцца

Ў цудоўных плёсах берагi,

I хвалi весела смяюцца,

Сож любы сэрцу дарагi.

 

Раку дзяцiнства ўспамiнаю,

Заўжды ў жыццi яна са мной,

Ў уяве светлы вобраз маю,

Сож – эталон жыццёвы мой.

 

Якую рэчку не пабачу,

Ўсплывае ў думках Сож заўжды,

Юнацтва вернецца, няйначай,

Я зноў раблюся малады.

 

11.10.1993

 

File2     Home Page

 

234     ЦЫКЛЫ

 

Прыйшла чароўная вясна

I дала дзiўную нагоду:

Узрушыла душу да дна

I падарыла асалоду.

 

Ды хутка адцвiлi сады,

I болей не прыйшоў каханы,

Хоць песцiць лета цуд заўжды,

Ды ў сэрцы цяжка ныюць раны.

 

Бяжыць няўмольна хуткi час,

Ўсё iснае канец свой мае,

Не можа сум пакiнуць ўраз,

I боль адразу не растае.

 

Прабегла восень, i зiма

Прынесла сцюжы i завеi,

Былога суму больш няма,

Ў душы зноў ажылi надзеi.

 

Iдзе цыклiчна ўсё ў жыццi,

Такiя ж i ў пачуццях цыклы,

Каб страцiць шчасце i знайсцi,

Працэс бясконцы, надта звыклы.

 

Яшчэ не скончылась зiма,

Ўначы мароз занадта дужы,

Але сумнення больш няма,

Што хутка будуць песцiць ружы.

 

14.10.1993

 

File2     Home Page

 

245     МОЙ ЗАХАД

 

Якой чароўнасцi карцiну

На небе захад утварыў:

Дыск сонца небасхiл пакiнуў

I ярка фарбы запалiў!

 

Пунсовым колерам iграе,

Вясёлкай ў хмарах зiхацiць,

Згушчацца колер пачынае,

Чырвоным золатам гарыць!

 

За гарызонт пабег дзень шпаркi,

Яго як быццам не было,

Ды засталiся дня агаркi,

Бо захад шле яшчэ святло,

 

Каб чырвань гаснучага неба

Свяцiла нiбы праз акно,

Святло, бясспрэчна, вельмi трэба,

Як справы скончылiсь даўно.

 

Хай ранак быў у чорных хмарах,

I дзень не мог цяпла дарыць,

Ды вечар ў радасных пажарах

Чырвоным золатам гарыць!

 

Бо вабным золатам засыпаць

Яшчэ час змогу можа даць,

Любую справу можна выбраць,

Я вершы пажадаў складаць.

 

23.10.1993

 

File2     Home Page

 

260     ЗАЛАТЫ ЧАС

 

Яшчэ адзiн лiсток ў календары

Апаў, як з дрэва ўвосень лiст апошнi,

Ў жыццi асенняй прычакаў пары,

Дзе ззяла рунь, цяпер iду па пожнi.

 

Глядзеў нядаўна на красу вясны,

Ўраз лета адышло з цудоўным звонам,

Мiнулы цуд прыходзiць часам ў сны,

Iдзе зiма, пужае хуткiм сконам.

 

Але ў календары ёсць шмат лiстоў,

I светлых дзён наперадзе нямала,

Бо сэрца грэе, як вясной, любоў,

Хаця зiма халодная спаткала.

 

Сумётаў горы намялi снягi,

Здараюцца марозы i завеi,

Але ў душы зусiм няма тугi,

Каханне, як улетку, сэрца грэе.

 

Хай цягнецца суровая зiма,

I ў сцюжы на душы вiруе лета,

Падстаў для смутку горкага няма,

Высокая яшчэ ў шлях клiча мэта.

 

Хай сыпляцца з календара лiсты,

Сезон змянiла мудрая прырода,

Ды час настаў чароўны залаты,

Бо сэрца наталяе асалода.

 

30.10.1993

 

File2     Home Page

 

263     ДЗIЎНЫ ЦУД

 

Заўжды мяне хвалюе велiч мора,

Хваль чарада бяжыць ўдалечыню,

Чаруе неабсяжная прастора,

Бянтэжыць прыгажосць душу маю.

 

Грамада мора i пясок, i сонца,

Паўдзённая пячэ гарачыня,

Паўднёвы вецер спёкай дзьме бясконца,

Ды бачыць мора радасна штодня.

 

Пейзаж такi курортнiкам цiкавы,

Прахаладзiцца можна у вадзе,

Але навокал цалкам ссохлi травы,

Няма ад спёкi баранiцца дзе.

 

Заўсёды поўдзень запаветнай марай

Для адпачынку ў думкi залятаў,

Але хто жыў там, быў яго ахвярай,

Бо поўдзень мора цяжкасцей даваў.

 

У тых, хто звык да зеленi заўсёды,

Пейзаж паўднёвы выклiкаў нуду,

Мне лепей iншы краявiд прыроды,

Я на Радзiме дзiўны цуд знайду.

 

Чаруе колер радасны зялёны

I ўвосень сакавiтая трава,

Ў прыроду беларускую ўлюбёны,

Нiчога ў свеце лепш яе няма.

 

1.11.1993

 

File2     Home Page

 

278     АДНОЛЬКАВАСЦЬ

 

Аднолькавасць заўсёды небяспечна,

Яна даруе спакваля журбу,

I людзi намагаюцца адвечна

Упартую з ёй весцi барацьбу.

 

Няспынна плынi замiнае бераг,

Няма сустрэч цiкавых для вады,

Уражанняў калi вялiкi шэраг,

Пачуццяў плынь жыве ў душы заўжды.

 

Аднолькавасць няўмольна прыгнятае,

Збядняе думкi, дзеi, пачуццi,

Старонкi-днi ўраз час перагартае,

Ды новага зусiм няма ў жыццi.

 

I на душы няўтульна i будзённа,

Узлёту i натхнення ў ёй няма,

Аднолькавасць, аднолькавасць штодзённа,

Здаецца, што жыццё iдзе дарма.

 

Як ад яе бясконцыя маркоты,

I кола суму цяжка разарваць,

Ствараць умовы трэба, каб заўсёды

Ў прыродзе разнастайнасць назiраць.

 

Якая разнастайная прырода!

Натхненне здатна дараваць спаўна,

Прыемная ў любую пару года,

Для шчасця разнастайнасць нам дана!

 

10.11.1993

 

File2     Home Page

 

282     ГАРМОНIЯ

 

Прырода дзiўная чароўна!

Падставы для жыцця дае,

Хоць бачыў цуд, хачу ўсё роўна

Глядзець бясконца на яе.

 

Душу натхняе вiд цудоўны

I нараджае пачуццё,

Але ў стварэннi цуд галоўны –

Звышразнастайнае жыццё.

 

Краса здзiўляе i дакладнасць,

Жыццё ў гармонii заўжды,

Да абароны мае здатнасць,

Каб не спаткаць яму бяды.

 

I рытм, i тэмп у аднаўленнi,

Каб быць адвечна на Зямлi

За пакаленнем пакаленне

Сабе iстоты набылi.

 

Жыццё чароўнае, як казка,

Лепш, чым дакладны механiзм:

У iм i злагада, i ласка,

Ў душы лунае аптымiзм.

 

Такой гармонii прыроды,

Бясспрэчна, дамагчыся мог,

Каб не зрабiць нiкому шкоды,

Адзiны i магутны Бог.

 

13.11.1993

 

File2     Home Page

 

315     ЛЕПШАЕ ДЗIВА

 

Чароўны свет, цудоўна ўсё навокал,

Куды нi глянь, такое хараство!

I на красе адпачывае вока,

Прыродай дзiва створана было.

 

Прырода наваколле утварыла,

Твор вабны будзе iснаваць павек,

Сярод ўсяго – вянок тварэння, дзiва:

Разумны i прыгожы чалавек.

 

Чаруе ўсё: вада, зямля i неба,

Лугi i горы, рэкi i лясы,

Для радасцi краса прыроды трэба,

Ствараецца натхненне ад красы.

 

Вакол шмат вельмi рознай прыгажосцi,

Ды прыгажосць ёсць ўсёй красы ярчэй,

Не параўнаць з ёй штосьцi i кагосьцi,

I ад яе не адарваць вачэй.

 

Краса сама прыходзiць стала ў госцi,

Яна заўжды падарак для мужчын,

Няма на свеце лепей прыгажосцi,

Чым вабная, як цуд, краса жанчын.

 

Ад прыгожосцi ў сэрцы захапленне,

З жанчынамi нам па жыццю iсцi,

Было каб шчасным кожнае iмгненне,

Бо лепей дзiва ў свеце не знайсцi.

 

29.11.1993

 

File2     Home Page

 

325     ПЕКЛА ЦI РАЙ?

 

Як радасць сэрца напаўняе,

Краса раскiнецца наўкол,

Прыемна вельмi сонца ззяе,

Ў душы пяшчота i любоў.

 

Шмат можна мець i быць няшчасным,

Калi жаданняў – без мяжы,

Жыццё, як сонца, будзе ясным,

Калi багацце мець душы.

 

Калi натхняе наваколле,

I шчасце льецца цераз край,

Ў душы жаданае прыволле

Стварае вабны зямны рай.

 

Калi ўсяго бясконца мала,

Жыццю цудоўнаму не рад,

Яно, як пекла, цяжкiм стала,

Душу знiшчае, нiбы кат.

 

Таму дылема ёсць заўсёды:

Рай або пекла выбiраць?

Дадасць багацце толькi шкоды,

Ў нябёсы лепш душой ўзлятаць.

 

Жыццё, як цуд, прыемным будзе,

I шчасце прыйдзе назаўжды,

Напоўнiць стала радасць грудзi,

Павек не стрэнецца бяды.

 

3.12.1993

 

File2     Home Page

 

350     БЕЛАРУСКАЯ КРАСУНЯ

 

Краса жанчыны – для душы натхненне,

I нельга не спаткацца з ёю зноў,

Бярэ ў палон ў адзiнае iмгненне,

I назва ў паланення ёсць: любоў.

 

Прырода беларуская цудоўна:

Лугi ў расе, азёры i лясы,

Ды прыгажосць жанчын мiлей ўсё роўна,

Няма на свеце больш такой красы.

 

Красунi беларускiя! Прыемны

Валосся лён, ў вачах блакiт нябёс,

Заўжды краса з каханнем неад'емны,

Падараваў i мне красуню лёс.

 

З чым параўнаць красу тваю, не знаю,

I вобраз з кiназорак твой ляплю,

Цябе сярод прыгожых вылучаю,

Напэўна, ад таго, што ўжо люблю.

 

Бягуць гады iмклiвыя бясконца,

Гады пяшчоты, радасцi, пакут,

Але ты для мяне – як ззянне сонца,

Бо падарыла мне кахання цуд.

 

Агонь чароўны ў сэрцы запалiла,

I з той пары кахаю палка я,

Мая ты радасць, дарагое дзiва,

Красуня беларуская мая!

 

15.12.1993

 

File2     Home Page

 

370     НЕСПАКОЙ ДУШЫ

 

Душы дае натхненне навальнiца,

Каб ад застою не было бяды,

Ад змен заб'е цудоўная крынiца,

Каб чыстай, як раса, здабыць вады.

 

Без змен ў душы утворыцца балота,

I знiкне прыгажосць чароўных мар,

Не завiтаюць ласка i пяшчота,

Як на душы ляжыць нуды цяжар.

 

Душы патрэбна, нiбы птушцы, воля,

Бясконца мары каб ажыццяўляць,

Бо горкай i нiкчэмнай будзе доля,

Як новага ў жыццi не сустракаць.

 

Цудоўны стан душы ад навальнiцы,

Збягаюць думкi моцнаю ракой,

Каб разгадаць разынку таямнiцы,

Душы патрэбны сталы неспакой.

 

Бо у душы чароўная прырода,

У ёй гучыць бязлiтасны набат,

Ды песцiць надта шчодра асалода,

Уражанняў калi цудоўных шмат.

 

Ад навальнiцы стан прыходзiць новы,

Залева лепш, чым дробная iмжа,

Хай б'е пярун, каб лёс не быў суровы,

Спявала каб ад радасцi душа!

 

5.08.1994

 

File2     Home Page

 

378     НАТХНЕННЕ АД КРАСЫ

 

I мы былi калiсьцi маладымi,

I моцна ў жылах бушавала кроў,

Хоць час мiнуў, не сталi мы другiмi:

Нас клiча па-ранейшаму любоў.

 

Хай час iдзе, i памянялась цела,

Калi душа засталась маладой,

Як i раней, кахаць жадае смела,

Агiдны для душы пакуль спакой.

 

Iдуць красунi, не даюць спакою,

I сэрца б'ецца ад красы хутчэй,

Калi глядзець на прыгажосць вясною,

Не адарваць ад вабных форм вачэй.

 

То пагляджу налева, то направа,

Душа пяшчотай поўнiцца да дна,

Краса вакол – на свеце жыць цiкава,

Бо у жыцця вышэйшая цана.

 

Бягуць гады няспынна i нябачна,

Нiбы збягае ў рэчцы плынь вады,

Заўсёды адчуванне лепей значна,

Калi душой бясконца малады.

 

Няхай гады iмчацца, нiбы конi,

Цудоўнае жыццё ва ўсе часы,

Хаця даўно сiвымi сталi скронi,

Ды здатны мець натхненне ад красы!

 

13.10.1994

 

File2     Home Page

 

390     ВЕЛIЧНЫ СУСВЕТ

 

Прыгажосць чароўную цаню:

Зоркi i, як вугаль, бездань неба,

З радасцю гляджу увышыню,

Мне для шчасця большага не трэба.

 

Месяц ў хмарах паказаў свой рог,

Зноў схаваў ён светлы твар ў iмгненне,

Хвалявання я стрымаць не змог,

Неба ў зорках дорыць мне натхненне.

 

Назiраю дзiўны Млечны Шлях,

Яркiя, як цытрусы, сузор'i,

Велiчны магутны Божы гмах,

Знiчкi зыркi след у чорным моры.

 

Росы апусцiлiсь на зямлю,

Сонца гасiць зоркi на усходзе,

Ночы вераснёвыя люблю,

Радасць назiраю пры нагодзе.

 

Ноччу ў неба я глядзеў не раз,

Дзiўная чароўная прырода,

Для душы карысны вельмi час,

Каб яе кранула асалода.

 

Колькi ёсць сузор'яў i планет!

Велiч не ўкладаецца ў уяве,

Калi ноччу назiраць сусвет,

Ведаеш, хто ты на самай справе.

 

11.11.1994

 

File2     Home Page

 

434     ДА ЗОРАК!

 

Поўны месяц гладзiць на Зямлю,

Наваколле святлом залiвае,

Вераснёвыя ночы люблю,

Сябе ў космасе я адчуваю.

 

Захапляюсь шырокай ракой,

Зоркi ясна вада адбiвае,

Толькi ветрык знiшчае спакой

I з вадой зоркi разам мяшае.

 

Ўдалеч месячны шлях пабяжыць,

Плынь вады пачынае iскрыцца,

I чарот тонкай песняй гучыць,

Цуд вакол, нiбы сон дзiўны снiцца.

 

Зоркi яркiм святлом зiхацяць,

Аздабляюць красою планету,

I прыемна душой адчуваць,

Што Зямны шар часцiнка сусвету.

 

Зоркi ў верасне бачыць хачу,

Бо на сэрцы ад iх асалода,

Я да зорак у думках лячу,

Ды, на жаль, толькi ў думках, а шкода.

 

Яшчэ прыйдзе мой зоркавы час,

I да зорак удасца дабрацца,

Небяспека згарэць ёсць ураз,

Ды гатовы з зямлёй развiтацца.

 

9.12.1994

 

File2     Home Page

 

460     ПРЫГАЖОСЦЬ ПРЫГАЖОСЦI

 

Прырода ўсё прыгожым утварыла,

Але iснуе вельмi шмат прычын,

Каб вылучыць яе вянец i дзiва

З ўсёй прыгажосцi: прыгажосць жанчын.

 

Глядзець прыемна на лясы i горы,

На рэчку з залатым пяском на дне,

На белы парус у блакiтным моры,

Ды на жанчын глядзець прыемней мне.

 

Птушыны спеў люблю пачуць на золку,

Калi вясною гнёзды птушкi ўюць,

Рулады льюцца дзiўныя без змоўку,

Ды лепей спеў жаночы мне пачуць.

 

Гляджу на свет i радасць адчуваю,

Як сонца кiне прамянi наўкол,

I шчасце грудзi мне перапаўняе,

Ды радасней жаночая любоў.

 

Ўначы ў нябёсах ярка зоркi ззяюць,

Як на далонi, блiзенька ляжаць,

I сэрцам я iх побач адчуваю,

Ды поплеч лепш жанчыну адчуваць.

 

Няма на свеце лепей прыгажосцi,

Чым прыгажосць чароўная жанчын,

Мо, погляд мае процiлеглы хтосьцi,

Але для спрэчкi не знайсцi прычын.

 

18.12.1994

 

File2     Home Page

 

480     ЖЫВЫЯ КВЕТКI

 

Чаму жанчыны надта любяць кветкi?

Iх пры нагодзе можна падарыць,

Душу iх не трывожыць сорам едкi,

Што ўсё жывое хоча ў свеце жыць.

 

Жывыя кветкi мне прыемна бачыць,

Як гарманiчны эталон красы,

Ды густ жанчын нiяк не перайначыць,

Таму зрывалi iх ва ўсе часы.

 

Як прыгажосць чароўная нялюба!

Бяссэнсна ў кветак забiраць жыццё,

Вянцу прыроды пагражае згуба,

Як смецце, кветкi пойдуць ў небыццё.

 

Букеты хоць жывымi называюць,

Для кветак ў небыццё гаротны шлях,

З пялёсткаў росы чыстыя збягаюць,

Як быццам слёзы на людскiх вачах.

 

Ад дзiўных кветак будзе асалода,

Калi яны квiтнеюць i расуць,

Чароўнай прыгажосцi вельмi шкода,

Ды за красу бясконца кветкi рвуць.

 

Люблю я назiраць жывыя кветкi,

Хачу ад iх натхненне адчуваць,

Хоць выпадак здарыцца можа рэдкi:

Сарву, ды лепш iх палка зберагаць.

 

25.12.1994

 

File2     Home Page

 

496     ЛЕПШЫ ЎРАЧ

 

Гляджу i наглядзецца не магу

На прыгажосць чароўную прыроды,

Я захапленне сэрца зберагу,

Прырода – лекi ад любой нягоды.

 

Калi турботна вельмi на душы,

Працягла трэба назiраць прыроду,

Ў самоце добра пабываць ў цiшы,

Каб вылечыць хутчэй у сэрцы шкоду.

 

Бо ад красы прыемна на душы,

Не застаецца i слядоў пагрозы,

Спантанна ўраз складаюцца вершы,

Знiкаюць без праблемы крыўды слёзы.

 

Прырода лечыць лепей урачоў,

Перамагае цалкам перашкоду,

Да прыгажосцi палкая любоў

Душу натхняе, дорыць асалоду.

 

Краса прыроды! Ёй няма мяжы,

Чаруе дух ў любую пару года,

Я ад яе цяпло нясу ў душы,

Прырода – нам ад Бога нагарода.

 

Калi ў душы нязносна боль трымаць,

Як знойдзецца нязначная нагода,

Каб дапамогу хутка атрымаць,

Лепш, чым урач, здымае боль прырода.

 

30.12.1994

 

File2     Home Page

 

686     НЕПАРАЎНАЛЬНАЯ КРАСА

 

Прыгожы свет раскiнуўся чароўна,

Вакол краса – вачэй не адарваць!

Ды не магу яго красу ўсё роўна

З дзявочай прыгажосцю параўнаць!

 

Дзiвосны цуд усход i захад сонца

Цi чарада бялюткiх аблакоў!

Але краса жаночая бясконца

Даруе i натхненне, i любоў.

 

Як прыйдзе ноч, у яркiх зорках неба,

Яны чаруюць, вабяць i гараць!

Але далёкiх зорак мне не трэба,

Жанчыну значна лепей пакахаць!

 

А як цудоўна выглядае мора,

Глядзiш на хвалi – хочацца спяваць!

Хвалюе невядомая прастора,

Жанчыны болей здатны хваляваць!

 

Красою клiчуць горныя вяршынi,

Калi на iх яшчэ ляжаць снягi,

Так i каханне палкае астыне,

Выбраннiцу як пакахаў другi.

 

Прыгожы свет, як вабны цуд, чароўны,

Каб шчасце мець, iснуе для мужчын

Сярод усiх адзiн аб'ект галоўны:

Краса непараўнальная жанчын!

 

3.04.1995

 

File2     Home Page

 

690     НОЧ I ЗОРКI

 

Ноч прыйшла, на Зямлю зоркi ясна глядзяць,

Я люблю вераснёвае неба!

Зоркi шчыра з нябёс для мяне зiхацяць,

Большай радасцi нават не трэба!

 

Пагляджу угару, вабiць дзiўны сусвет,

Зоркi надта гуллiва маргаюць,

I бяздоннем уражвае велiчны свет,

Ды памеры бязмежжам здзiўляюць!

 

Безлiч думак iдзе ад пачуццў ў душы,

Дзе сусвету праходзiць гранiца?

Прыгажосць шчодра радасць дае без мяжы,

Ноч к канцу, ды нi кроплi не спiцца.

 

Ў вераснёвую ноч так прыемна не спаць,

Калi зоркi са мной размаўляюць!

I не хочацца ранку зусiм сустракаць,

Паступова ў iм зоркi знiкаюць.

 

Ўдзень нябачныя зоркi, ды ў небе яны,

I святло на Зямлю пасылаюць,

I пачуццi такiя ж у душы даны:

Непрыкметна, як моцна кахаюць.

 

Дзень каханне скрывае, як далеч туман,

Заўжды будзе ўдзень сцiплым каханне,

Ноч не церпiць ў каханнi хлусню i падман,

Бо ад зорак ў душы хваляванне.

 

4.04.1995

 

File2     Home Page

 

702     НАЗАЎЖДЫ

 

Развiтання пара далёкая,

З тых часоў сцякло шмат вады.

Беларусь мая, сiнявокая,

Я люблю цябе назаўжды!

 

Ты ва ўяве маёй вясновая,

Вабяць дзiўнай красой сады.

Шчодра дорыш мне шчасце новае,

Ў сэрцы ты маiм назаўжды!

 

Беларусь мая, зорка ясная,

Нам Чарнобыль кiнуў сляды.

Ты цяпер яшчэ i нясчасная,

Быць з табой хачу назаўжды!

 

Я люблю цябе, сiнявокая,

Расставаўся хоць на гады.

Па жыццю з табой пайду хутка я,

Разам будзем мы назаўжды!

 

Бачу ў мроях зямлю я мiлую,

Ў час апошнi мой, ў час бяды,

Стала каб маёй ты магiлаю,

Зямля родная, назаўжды.

 

Беларусь мая! Край бацькоўскi мой,

Выгляд горды твой, малады!

Неразлучным быць я хачу з табой,

Бо вярнуся ўжо назаўжды!

 

7.04.1995

 

File2     Home Page

 

703     ПАМЯЦЬ ДЗЯЦIНСТВА

 

Дарогi пыльныя я босымi нагамi

Нямала у дзяцiнстве патаптаў,

Хадзiў палямi i лугамi, i лясамi,

I густ, i водар ад зямлi пазнаў.

 

Зямлю зазнаў я i душой сваёй, i целам,

Яна мне вельмi блiзкаю была,

У невядомы шлях я адпраўляўся смела,

Краса зямлi мяне ў палон ўзяла.

 

Якое шчасце па траве iсцi расiстай!

На сонцы дыяменты ў ёй блiшчаць,

Халодна вельмi хоць нагам ў траве срабрыстай,

К Сажу праз росны луг шляхi ляжаць.

 

Лес недалёкi, залiўныя сенажацi,

Ад iх бясконца толькi радасць меў,

Як на рыбалку бег, наказ давала мацi,

Уважлiвым каб быў, сябе глядзеў.

 

Шляхi свае я пракладаў па ўсёй акрузе,

У лесе грыбы, ягады збiраў,

Вясной галоднаю шчаўе збiраў у лузе,

Нiколi не знаходзiўся без спраў.

 

Свае шляхi пратупаў босымi нагамi,

Красу зямлi люблю усёй душой,

Дзяцiнства памяць ўраз вяртаецца часамi.

Я за дарунак вельмi ўдзячны ёй!

 

7.04.1995

 

File2     Home Page

 

731     ШТО ЛЮБЛЮ?

 

Любы майму воку

Не дамоў фасады,

А прастор шырокi

I дарог прысады.

 

Родную прыроду

Сэрцам адчуваю,

Калi ёсць нагода

Па лясах блукаю.

 

А якi чароўны

Ў кветках луг мядовы!

Пах вакол цудоўны,

Жвава гудуць пчолы.

 

На рацэ душою

Я адпачываю,

Добра вельмi з ёю,

Лепшага не знаю!

 

Ў прыгажосцi неба,

Дух перахапляе!

Што яшчэ мне трэба?

Шчасце стала маю.

 

Я люблю прыроду,

Не канапу ў залi,

Мы, сабе на шкоду,

Любiць горад сталi.

 

17.04.1995

 

File2     Home Page

 

752     ЦУД АБЛОКАЎ

 

Аблокамi люблю я любавацца,

Ўжо верш аб прыгажосцi iх складаў,

Ды позiркам ад iх не адарвацца.

Якiя для Зямлi Бог цуды даў!

 

Ўсё зроблена i мудра, i дакладна,

Ў трох станах можа iснаваць вада,

Жыццё iначай доўжыцца няздатна,

Яго чакала б страшная бяда.

 

Аблокi зямлю шчыльна закрываюць,

Каб сонца яе надта не пякло,

Палi дажджом жаданым абмываюць,

Каб зерне паўнаважкае расло.

 

Аблокаў цуд прыемна бачыць воку,

Яны скульптуры ў змозе ўраз ствараць,

I хоць бягуць далёка i высока,

Ды здольны радасць i натхненне даць.

 

Навуцы выклiк воблакi кiдаюць,

Законы парушаючы яе,

Як караблi, у небе праплываюць,

Дакладна межы берагуць свае.

 

Аблокамi прыемна любавацца,

Цудоўна велiч неба назiраць,

Я ў слабасцi сваёй магу прызнацца:

Гляджу ў нябёсы, настрой каб узняць.

 

22.04.1995

 

File2     Home Page

 

756     БЛАКIТ У ДУШЫ

 

Гляджу ў нябёсы, у блакiт бяздонны,

I толькi галлё сосен нада мной,

Я назiраць дзiвосны цуд нястомны,

Бо набываю радасць i спакой.

 

Прыходзяць думкi вабныя аб вечным,

Больш не турбуюць дробязi жыцця,

Лунае думка аб шляху канечным,

Пра сэнс высокi i мэту быцця.

 

Блакiт адзiны, ды краса навокал,

Ад безданi не адарваць вачэй!

На крылах думкi узляцеў высока,

Няма карцiн цудоўней i ярчэй.

 

Блакiту ў небе сонейка спрыяла,

Яно даруе для душы цяпло,

Хачу, каб ў небе вечна сонца ззяла,

Каб i ў душы нiколi не зайшло.

 

Калi цудоўны настрой у прыроды,

Спантанна добры настрой i ў душы,

Няма зусiм нiякай перашкоды

Каб слухаць яе ўзнёслыя вершы.

 

Хачу, каб настрой добры быў заўсёды,

Ў блакiт маю душу зафарбаваў,

Каб не здаралась стома ад пагоды,

Пра шчасце каб прыгожы верш складаў.

 

23.04.1995

 

File2     Home Page

 

785     ГУКI ПРЫРОДЫ

 

Прыроды гукi! Iх прыемна слухаць,

Чароўнейшая музыка гучыць,

У комiнах як вецер будзе дзьмухаць

Або ручай вясновы зажурчыць,

 

Цi лес сасновы зашумiць у буру,

Або чарот зашамацiць ў цiшы,

Мiж мною i прыродай няма муру,

Пяшчотнасць гукаў чуецца ў душы.

 

Гук любы, калi б'юцца ў бераг хвалi

Або на кветках загудуць чмялi,

Цудоўна птушкi песнi заспявалi,

I гукi на душу маю ляглi.

 

Гучыць узнёсла музыка заўсёды,

Яе з аркестрам можна параўнаць,

Няма чароўней музыкi прыроды,

Яе няздатны людзi паўтараць.

 

Уважлiва прыроду слухаць трэба,

Яна аркестрам зладжаным гучыць,

I зал вялiкi – сiнi купал неба

Красою здатны радасць падарыць.

 

Уважлiва я слухаю прыроду,

Яна душы натхненне здатна даць,

Таму шукаю кожную нагоду

У лесе, ў полi, ў лузе пабываць.

 

4.05.1995

 

File2     Home Page

 

802     РАЙ ПРЫ ЖЫЦЦI

 

Усё змяняецца бясконца год ад году,

Праходзiць хутка цыкл жыццёы свой,

Таму што Бог стварыў Вялiкую Прыроду

Цудоўнай, ўзнёслай, дзiўнай i жывой.

 

Ўражаюць змены i душы даюць натхненне,

Бо вабiць вока любы цуд заўжды,

Патрэбна толькi мець выдатнае уменне

Знайсцi вакол Эдэмскiя сады.

 

Красою дзiўнай вабяць поплавы i поле,

Як крочыць па зямлi цудоўны май,

Сасновы лес падорыць радасцi даволi,

Душа адчуе прыгажосцi рай.

 

Сачыць цiкава, як сумуюць ўзiмку дрэвы,

Смуткуе як астылая ралля,

Вясной рунеюць iзумрудныя пасевы,

I цветам абнаўляецца зямля.

 

Iмгненна дрэвы кроны пышна раскiдаюць,

Хвалюе лiст зялёны малады,

Цудоўна кветкi белым снегам расцвiтаюць,

Каб восенню падараваць плады.

 

Прыемна вельмi назiраць прыроды цыклы,

Прырода пры жыццi даруе рай,

Каб настрой ўзнёслы быў ў душы бясконца звыклы,

Любiць патрэбна мiлы родны край.

 

11.05.1995

 

File2     Home Page

 

821     ЗАЛАТАЯ ПАРА

 

Што шапоча чарот, аб чым травы шумяць,

Як павольна зефiр павявае?

Што чаруе жыццё i прыемна кахаць,

Нават ветрык аб шчасцi спявае.

 

А як вецер падзьме, трэба гнуцца на дол,

Каб ад моцы яго не зламацца,

Было шчасна раней, ды час горкi прыйшоў,

Не ўдаецца пяшчотна кахацца.

 

Ператворыць ў бяду бура час дарагi,

Немiнуча гняце навальнiца,

Ў цяжкай скрусе лясы i палi, i лугi,

А каханню няма дзе тулiцца.

 

Каб каханне прыносiла радасць душы,

Ёй трывала патрэбна спакою,

Бо прыемна кахаць у чароўнай цiшы,

Калi вабны блакiт над табою.

 

Калi ўраз пажаданы вяртаецца мiр,

Свет навокал становiцца мiлы,

Сонца ззяе ласкава, i толькi зефiр

Распускае пяшчотныя крылы.

 

Кветкi вабна цвiтуць, i каханне iдзе,

Бо пылок марна з iх не злятае,

Чмель над iмi цудоўна i звонка гудзе,

Надыходзiць пара залатая.

 

19.05.1995

 

File2     Home Page

 

848     НОВЫ ДЗЕНЬ

 

Яшчэ чарговы дзень жыцця пачаўся,

I сонейка праменнем зiхацiць!

Шчаслiвы, хто дзень вабны дачакаўся,

Бо радасна на белым свеце жыць!

 

Хай цяжкiя жыццёвыя умовы,

Ды ранкам песцiць шчасця пачуццё,

Бо распачаўся новы дзень чарговы,

Не скончылась цудоўнае быццё.

 

Каб радасць цалкам напаўняла грудзi,

З крынiц прыроды шчасце трэба пiць,

Нiколi настрой сум псаваць не будзе,

Калi ручай ля ног тваiх звiнiць.

 

Душы лес не дазволiць быць у скрусе,

Ад поплаву натхненне можна мець,

I рэчка не трымае у прымусе,

Прыроды цуд прыемна зразумець.

 

Навокал толькi трэба аглянуцца

На зелень траў i на блакiт нябёс,

Каб ад маркот жыцця хутчэй ачнуцца

I не зазнаць нiколi горкiх слёз.

 

Пазычыць можна радасць у прыроды,

Як лесам або поплавам прайсцi,

Развеюцца няшчасцi i нягоды,

Дзень новы дасць натхненне у жыццi.

 

31.05.1995

 

File2     Home Page

 

870     РАДАСНАЕ IМГНЕННЕ

 

Выпадак калi дае нагоду,

Хоць ён выпадае не заўжды,

П'ю ад прыгажосцi асалоду,

Як ў гарычыню глыток вады.

 

Калi ранкам першае праменне

Ярка ззяе ў кропельках расы

Цi ў душу ўрываецца натхненне

Ад дзявочай, нiбы цуд, красы.

 

Нельга ад красы адвесцi вочы,

Вабiць лес сасновы i лугi,

Ды душу ўзнiмае стан дзявочы,

Стан прыемны, сэрцу дарагi.

 

Мне красы заўсёды недаволi,

Яна ў змозе радаваць душу,

Лашчу вокам я рамонкi ў полi,

На крсунь з цiкавасцю гляджу.

 

Ад красы становiшся рахманы,

Добры ў сэрцы застаецца след,

Як ад хмелю, ўзрушаны i п'яны,

Пэўна, што краса ўратуе свет.

 

На красу гляджу я з захапленнем,

Як вясёлка, вабiць дзiўны цуд,

I натхняюсь радасным iмгненнем,

Бо чысцей навокал шэры бруд.

 

13.06.1995

 

File2     Home Page

 

871     МЭТА КАХАННЯ

 

Чароўна надта яблыня цвiце!

Красою дзiўнай вабяць яе кветкi,

Яны адкрыта кажуць аб мэце

I клiчуць цэлы свет сабе у сведкi.

 

На свет з'явiлiсь кветкi, каб кахаць,

К вяселлю строi белыя адзелi,

Кахання радасць каб хутчэй пазнаць,

Яны на пчол з надзеяю глядзелi.

 

Каб радасць мацярынства адчуваць,

Яны красу цудоўную прыдбалi,

Пара настала завязь калыхаць,

На дол пялёсткi з кветак пазляталi.

 

Кахалi кветкi, радасна цвiлi,

Ў ахвяру строi белыя аддалi,

Каб добра толькi яблыкi раслi,

Салодкiм сокам жвава налiвалi.

 

Кахання час сканчаецца заўжды,

Але бясследна кветкi не прапалi,

Бо ад кахання выраслi плады,

Увесну кветкi недарма кахалi.

 

Дзiвосна вельмi яблынi цвiтуць!

Высокая, як цуд, мэта ў каханнi,

Бо залатыя яблыкi нальюць,

I зачаруе шчасця адчуванне.

 

13.06.1995

 

File2     Home Page

 

874     ВАНДРАВАННЕ

 

Сэрца клiча няспынна дарога,

Бо цудоўна заўжды вандраваць,

Ад вандроўкi уражанняў многа,

Незвычайнае люба пазнаць.

 

Стала клiча ў паход невядомасць,

Прыгажосць непазнаных мясцiн,

Бо душа набывае маёмасць

Ад красы незабыўных карцiн.

 

Ад пачуццяў душа заспявае,

Яе здатна вандроўка сагрэць,

Бо наросхрыст душу адкрывае,

Каб пачуццi чароўныя мець.

 

Спаткаць цяжка натхненне у хаце,

Прыгажосць – харчаванне душы,

Лепш па роснай прайсцi сенажацi,

Пасядзець над рачулкай ў цiшы.

 

Быць у русе прыемна заўсёды,

Паглядзець на азёры, лясы,

Прапускаць непатрэбна нагоды

Радасць мець ад чароўнай красы.

 

Сэрца клiчуць шляхi i дарогi,

Горы, рэкi, лясы, гарады,

Каб душою не стаць, як убогi,

Вандраваць трэба смела заўжды.

 

15.06.1995

 

File2     Home Page

 

879     ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Прыемна прыгажосць пабачыць,

Краса – не вельмi часты госць,

Ды надта радасна адзначыць,

Калi яна, на шчасце, ёсць.

 

Краса, наогул, ёсць заўсёды,

З ёй сустракацца мне прыйшлось,

Красы багата у прыроды,

Ды лепш жанчыны прыгажосць.

 

Жанчын цудоўных сустракаю,

Ўраз позiркам красу лаўлю,

I падсвядома выбiраю

Так каралеву я сваю.

 

Гляджу направа i налева,

Хоць важкiх i няма прычын:

Мо, дзе праходзiць каралева

Прыметная сярод жанчын?

 

I цуд натхнення адчуваю,

Ў жыццi найлепшыя часы,

Як асалоду атрымаю,

Душа ўзлятае ад красы.

 

Чаруе прыгажосць заўсёды,

У ёй магутнасць ўсiх жанчын,

Няма прыемней нагароды

Красой натхняцца для мужчын.

 

17.06.1995

 

File2     Home Page

 

889     МIЛЫЯ МЕСЦЫ

 

Вялiкая Зямля i немажлiва

Хоць раз пабыць ва ўсiх яе кутках,

Але для сэрца радасна i мiла,

Калi ў знаёмы край прыводзiць шлях.

 

З дзяцiнства сцежка кожная вядома,

Бяжыць яна да рэчкi або ў лес,

I з цела, i з душы спадае стома,

А радасць запаўняе грудзi спрэс.

 

Вiтаюць шчыра сосны залатыя

I срэбная, як дзiва, плынь вады,

Мясцiны дарагiя i святыя

Напомнiлi юнацкiя гады.

 

Адведаць месцы мiлыя цудоўна,

Бо шмат гадоў пяшчоту чэрпаў з iх,

I сэрца б'ецца гулка i няроўна,

Натхняе прыгажосць мясцiн сваiх.

 

У сэрцы месцы мiлыя заўсёды,

Любоў да iх палае без мяжы,

Мясцiн цудоўных многа у прыроды,

Але свае заўжды жывуць ў душы.

 

Жыццё бяжыць бязлiтасна iмклiва,

Усюды немагчыма пабываць,

Вялiкая Зямля, але мажлiва

Ад мiлых месц натхненне атрымаць.

 

21.06.1995

 

File2     Home Page

 

908     ДАРОГА КЛIЧА

 

Быць прыемна ў працяглай дарозе,

Бо жыве навiзною душа,

Калi ехаць кудысьцi у змозе,

Як наперадзе пуць цi шаша.

 

Прабягаюць абапал пейзажы,

Сенажацi, палi i лясы,

Рэкi надта магутныя нашы,

Ў сэрцы радасць ад дзiўнай красы.

 

У душы не паселiцца стома,

Калi ўражанняў ў ёй цераз край,

Непатрэбна знаходзiцца дома,

Перавагу дарозе аддай.

 

Хоць нялёгкай бывае вандроўка,

Ды я вынiк выдатны цаню,

Спеў цудоўны душы – падрыхтоўка,

Каб ўзнiмалась яна ўвышыню.

 

Клiча ўпарта наперад дарога,

Каб дзiвоснасць жыцця адчуваць,

Для натхнення няма лепш нiчога,

Часам трэба таму вандраваць.

 

2.07.1995

 

File2     Home Page

 

913     ЧАРОЎНАСЦЬ ЛЕСУ

 

Радасць трэба шукаць у жыццi,

Еду з горада, як ёсць нагода,

Бо прыемна па лесе прайсцi,

Ступiш крок – i ў душы асалода!

 

Вакол сосны галлём шалясцяць,

Мох пад ногi дыван падсцiлае,

Мiж ствалоў прамянi зiхацяць,

I душа ад пяшчоты спявае.

 

Ў малады завiтаеш сасняк,

На куп'i ззяюць зоркi бруснiцы,

I чароўна, i радасна як!

Тут сапраўднага шчасця крынiцы.

 

Для душы лес багацце дае,

Кожны выезд за горад – здарэнне,

Тайны лес адкрывае свае,

Для душы дае ўзлёт i натхненне.

 

Невядомасцю вабiць заўжды,

Так цудоўна вакол i прыгожа!

Як на сэрцы туга ад бяды,

Лес лякарствам выдатным паможа.

 

У гарах i на моры краса,

Але ў лесе прыемнасць чакае:

Водар дзiўны, як срэбра, раса,

Лес пяшчотна дабром сустракае.

 

4.07.1995

 

File2     Home Page

 

925     НЕ СТАЎ ГАРАДСКIМ

 

Чароўна ад шэпту чароту,

Цудоўна, калi шумiць гай,

Iх слухаць я маю ахвоту,

Бо горш, як скрыгоча трамвай.

 

Прыемны мне водар духмяны

На поўныя грудзi ўздыхаць,

У лесе становiшся п'яны,

Бо дрэнна, як трубы дымяць.

 

Слых вабiць, як птушкi спяваюць,

Мелодыi звонка гучаць,

Галоўкамi кветкi кiваюць,

Горш, шыны калi шапацяць.

 

Любiў лес i рэчку заўсёды,

Мiнула багата гадоў,

Але не прайшла да прыроды

Нязгасная ў сэрцы любоў.

 

Такiм, як ў дзяцiнстве, застаўся

I буду давеку такiм,

Хоць горад мяне не цураўся,

Не стаў я дасюль гарадскiм.

 

К сабе мяне цягне прырода,

Натхненне i радасць дае,

Як толькi здарыцца нагода,

Адведаць жадаю яе.

 

11.07.1995

 

File2     Home Page

 

931     МУЗЫКА РЭЕК

 

Мне прыемна пад музыку рэек

Пазiраць безупынна ў акно,

Паралелi праводзяцца неяк,

Пейзаж вабны, як быццам кiно.

 

Бягуць хутка вiхорам малюнкi,

I дынамiку ў iх адчуваць,

Краявiды – душы падарункi,

I яна рвецца гiмны спяваць.

 

Сенажацi, лугi i прыгоркi,

Колы тэмп адбiваюць i такт,

Не пачуеш падобнай гаворкi:

Так гамонiць чыгуначны тракт.

 

Сiнь азёр сэрцу люба пабачыць

Цi над поплавам белы туман,

Цуд дзiвосны наяве адзначыць,

Бо акно цягнiка – не экран.

 

Мiльгацяць краявiды чароўна,

Шматсерыйнае бачу кiно,

Колькi б раз не глядзеў, усё роўна

Да спадобы заўсёды яно.

 

Палка клiча мяне вандраванне,

Каб жыцця пульс выразна адчуць,

I ў душы саспявае жаданне

Зноў паслухаць чыгуначны пуць.

 

14.07.1995

 

File2     Home Page

 

937     ЛЮБАЯ РАКА

 

Люблю мой Сож, раку маленства,

Бо сэрца я аддаў Сажу,

Пазнаў i хваль яго шаленства,

I радасць, грэла што душу.

 

Прыгожыя ўсе ведаў плёсы

Я з залацiстага пяску,

На лузе сустракалi росы,

Ўстаць рана трэба рыбаку.

 

Сож навучыў мяне рыбачыць,

На чоўне спрытна веславаць,

Сож для мяне багата значыць,

Бо навучыў жыццё кахаць.

 

Гады мiнулi, ды ўспамiны

Трапечуць часам у душы,

Сустрэцца я даўно павiнны,

Ды не бываю на Сажы.

 

Чароўны Сож на сонцы, ў хмарах,

Не бачыў лепшую раку,

На ёй рыбачу часта ў марах

Ў закутку цiхiм хмызняку.

 

Я зведаў iншых рэк багата,

Ды Сож запаў ў маю душу,

Няма ўжо там бацькоўскай хаты,

Ды завiтаць хачу к Сажу.

 

17.07.1995

 

File2     Home Page

 

940     ПРЫГАЖОСЦЬ ЖЫЦЦЯ

 

Хто па росных травах не хадзiў,

Узыходу сонца не пабачыў,

Мо, дарэмна i на свеце жыў,

Цуд не зведаў вабны, не iначай.

 

Хто не бачыў ранiшнi туман,

Як ён распаўзаецца над логам,

I бясконцы жытнi акiян,

Той не бачыў у жыццi нiчога.

 

Хто нiколi ў лесе не блукаў,

Не знаходзiў спелыя сунiцы,

I грыбоў нiколi не збiраў,

Не крануўся радасцi крынiцы.

 

Ноччу хто на зоркi не глядзеў

I не бачыў, знiчкi як спадалi,

Многае ў жыццi не зразумеў,

Ўражаннi ў душу не завiталi.

 

Хто над рэчкай золкам не сядзеў

I не чуў, аб чым чарот шапоча,

Шчасця хто рыбацкага не меў,

Лёс над тым бязлiтасна рагоча.

 

Як прыемна свет жыцця пазнаць!

Ў кнiжках пачытаць ўсё немагчыма,

Як душой прыроду адчуваць,

Прыгажосць жыцця не пройдзе мiма.

 

18.07.1995

 

File2     Home Page

 

944     ЧАРОЎНЫ ЛЕС

 

Iду па лесе, цуд вакол чароўны,

I радуе, як песня, кожны крок,

У сэрцы стук з'яўляецца няроўны,

Як малады вiтае саснячок.

 

Што нi сасонка – i краса, i дзiва,

Галлё рукамi трэба рассуваць,

Хаця яно змыкаецца iмклiва,

Ды можна грыб чарговы адшукаць.

 

Калi знянацку стрэнецца балота,

Заззяе журавiнны зоркапад,

Глядзець на зоркi яркiя ахвота,

Iх ў аксамiце з моху вельмi шмат.

 

I рэчка, дзе сцюдзёная вадзiца,

Бяжыць праз лес i весела журчыць,

Лес для душы – цудоўная крынiца,

Бясконца можа радасцi дарыць.

 

Чароўны лес – бяздонная скарбнiца,

Якая дасць i ягад, i грыбоў,

Душой да шчасця можна прытулiцца,

Таму к сабе лес клiча палка зноў.

 

Стварыла лес Вялiкая Прырода,

Удосталь каб яго дары набыць,

Як з'явiцца цудоўная нагода,

Душою ў лесе можна адпачыць.

 

20.07.1995

 

File2     Home Page

 

945     ЯКОЕ ХАРАСТВО!

 

Якое дзiва воблакi,

Як iх на небе цэлы статак!

Куды нi глянь, ва ўсе бакi

У iх аднолькавы парадак.

 

Яны прыгожыя усе,

Няма цудоўней краявiду,

Паволi ветрык iх нясе,

Мiж iмi вабны фон з блакiту.

 

А воблакi кiдаюць цень,

Як трапiць ёсць ў яго нагода,

Хаця спякотны вельмi дзень,

Прыемна песцiць прахалода.

 

Праменi сонца зiхацяць,

I нiбы снег на небе белы,

Сумёты моцныя ляжаць,

Як ў царстві снежнай каралевы.

 

Якое ў свеце хараство!

Цудоўнае стварэнне Бога!

Такiя творы ўсе Яго,

Прыдумаць нельга лепш нiчога!

 

Прыемна неба назiраць,

Калi па iм бягуць аблокi,

Цудоўна радасць адчуваць,

Мець шчасце – сэнс жыцця высокi.

 

20.07.1995

 

File2     Home Page

 

947     МАГУТНАСЦЬ I ВЕЛIЧ

 

Зорка ў неба гляджу, зоркi свецяцца ясна,

I раз-пораз мiж iмi ўнiз знiчкi ляцяць,

Зоркi свецяць ўначы, i святло iх нязгасна.

Як такую красу ад душы не кахаць?

 

Загадковы сусвет, чым пiльней углядаюсь,

Тым мацней адчуваю бязмежнасць яго,

Ад пытання: «Дзе ж межы?» далей аддаляюсь,

Бо выходжу за пункт разумення майго.

 

Адчуваю магутнасць вялiкай прыроды,

Што стварыла дакладны чароўны сусвет,

Дасканаласць сусвет атрымаў назаўсёды,

I знайшлось месца ў iм для цудоўных планет.

 

Каб планет не было, i не ззяла каб Сонца,

Не было б нашай любай планеты Зямлi,

Хоць сусвет iснаваў ды iснуе бясконца,

Людзi здатнасць Тварца ацанiць не змаглi.

 

Бог, стварыўшы Зямлю, ведаў: знойдуцца людзi,

Што пабачаць тварэння Яго прыгажосць,

Што бясконцасць сусвету трывожыць нас будзе,

I зрабiў, каб адказу у нас не знайшлось.

 

Таму Божай красой лепш заўжды любавацца,

Каранi утварэння бязглузда шукаць,

Пiльна ў неба начное з натхненнем ўглядацца,

Каб магутнасць i велiч Тварца адчуваць.

 

21.07.1995

 

File2     Home Page

 

949     ПРЫРОДА I НАТХНЕННЕ

 

Адбiткi неба на ваду ляглi

I вабяць прыгажосцю, быццам дзiва,

Плывуць аблокi, нiбы караблi,

Але зусiм бясшумна i iмклiва.

 

Плывуць упарта, iм канца няма,

Не прапусцiць красу прыроды мушу,

Гляджу ў ваду з натхненнем нездарма,

Нябачны цуд, калi глядзець на сушу.

 

Мастацтва здольна адбiваць жыццё,

Але няма нiчога лепш прыроды,

Яе краса не пойдзе ў забыццё,

Натхненне здатна даць яна заўсёды.

 

Любiць прыроду – поўнакроўна жыць,

Яна душу бязмерна сагравае,

Жыццё крынiцай чыстай будзе бiць,

Бо прыгажосць пяшчотай напаўняе.

 

Прырода дасць натхненне для душы

На лузе, ў лесе, каля рэчкi летам,

Складуцца самi з вабных слоў вершы,

Ад прыгажосцi можна стаць паэтам.

 

Натхнення цуд – уздзеянне красы,

Падобны ён на радасную казку,

Лугi, азёры, рэкi i лясы

Душы даруюць прыгажосць i ласку.

 

22.07.1995

 

File2     Home Page

 

950     ЦУДОЎНЫЯ РАБIНЫ

 

Гронкi цалкам налiла рабiна,

Сярод зеленi чырвань агню,

Пагляджу на красу, i няспынна

Гронкi радуюць ўяву маю.

 

Разнастайная вельмi прырода,

Але беднай была б без рабiн,

Хто не бачыў рабiн, вельмi шкода,

Той не бачыў прыгожых мясцiн.

 

Як каралi, звiсаюць з iх гронкi,

Прыгажэй i ярчэй журавiн,

Ўраз знаток зачаруецца тонкi

Аганькамi прысады рабiн.

 

Лiст разны i, як сонца, каралi,

Прыгажосць незямная рабiн!

Гронкi дзiўнай красой закраналi,

Для натхнення няма лепш часiн.

 

Прыгажосць! Яе вынiк выдатны,

Бо заўжды расхвалюе яна,

Калi ўжо да красы звыкнуць здатны,

То душа зачарствела да дна.

 

Як душа растрывожыцца ў стане

Ад цудоўных рубiнаў рабiн,

Той з трывожнаю радасцю гляне

На прыгожых чароўных жанчын.

 

22.07.1995

 

File2     Home Page

 

951     ПАКУЛЬ ЖЫВЫ

 

Сiнь неба, ў воднай гладзi паплаўкi,

Ад марнасцi душа адпачывае,

Як з вудаю сяджу каля ракi,

I хваля паплаўкi з пяра гайдае.

 

Блакiт вады i жоўценькi пясок,

А на душы ад шчасця асалода,

Хмурынкi наблiжаюцца здалёк.

Мо для рыбалкi прыйдзе перашкода?

 

Вада бясконца радасна бяжыць,

Назад яе ўжо плынь больш не вяртае,

Мiнулае, што давялось пражыць,

За гарызонтам лёсу прападае.

 

Прыроду трэба пiльна назiраць,

Ў сваiм жыццi каб лепей разабрацца,

Калi яе рух тонка адчуваць,

Не прыйдзецца жыццём расчаравацца.

 

Бяжыць рака бясконцага жыцця,

I людзi ў ёй ўяўляюць толькi хвалi,

Цячэ рака у мора небыцця,

Якi б iнакшы фiнiш не шукалi.

 

Пакуль жывеш, глядзi у неба сiнь,

Каб адчувалась радасць асалоды,

Як здатны, добры след ў жыццi пакiнь,

Збягаюць хвалi ў мора назаўсёды.

 

23.07.1995

 

File2     Home Page

 

960     ЗНОЎ ДАРОГА

 

Дарога клiча, зноў дарога,

Уражанняў здабыць каб шмат,

Не замiнае мне нiчога,

Заўсёды ехаць вельмi рад.

 

Грымяць па рэйках дружна колы,

I рытм ствараецца ў душы,

Ўзнiкаюць добрыя умовы

Пад сталы рытм складаць вершы.

 

Мiльгаюць сосны i бярозкi,

Лугi, балоты i палi,

Раллi прыгожыя палоскi,

Вакол чароўны цуд зямлi:

 

Цi ворыва, як вугаль, груды,

Зялёны памiж iх агрэх,

Бо прыгажосць навокал ўсюды,

Яе не бачыць проста грэх.

 

Прыметна многае ў дарозе,

Шмат дзiўных рэчаў i прыгод,

На месцы як сядзець, не ў змозе

Пабачыць столькi i за год.

 

Iмкнуся з радасцю ў дарогу,

Каб для душы iмпэт набыць,

Пакуль магу, падзяка Богу,

Яшчэ i ездзiць, i хадзiць.

 

28.07.1995

 

File2     Home Page

 

964     НАТХНЕННЕ

 

Паволi сонца паднялося,

I на зямлю лёг доўгi цень,

Пяшчотна шэпчацца калоссе,

Цудоўны пачынаўся дзень.

 

Душу мне ранак растрывожыў,

Вакол чароўная краса,

Ад фарб вясёлкавых прыгожа,

Ўжо колер залаты аўса.

 

Свае галоўкi павярнулi

Сланечнiкi, стаяць ўдваiх,

У вочы сонцу зазiрнулi,

I нiбы сонца ззяе ў iх.

 

Бярозкi воддаль маладыя

Туман ўпрыгожыў серабром,

А побач сосны залатыя

Душу напоўнiлi дабром.

 

Мне назiраць прыемна ранак,

Шчаслiвых птушак слухаць спеў,

Зязюль, сарок, шчыглоў, заранак,

Якi гучыць ў каронах дрэў.

 

Цудоўны дзень, як быццам казка,

Ад шчасця хочацца спяваць,

Як на прыроду глянуць з ласкай,

Натхненне можна атрымаць.

 

29.07.1995

 

File2     Home Page

 

966     ПРЫГАЖОСЦЬ НЕБА

 

Прастора неба нада мною,

I не ўявiць яго мяжы,

Заўжды прывабнае такое,

Прыемнасць дорыць для душы.

 

Гляджу ўдалечыню угору,

Вакол раскiнуўся блакiт,

Бясконцасць неба, нiбы ў мора,

Душу натхняе вабны вiд.

 

Душа становiцца пяшчотнай,

Знiкае стома i туга,

Пад сiнiм небам быць маркотнай

Душа не можа, прэч скруха!

 

Гляджу на белыя аблокi,

Крануў iх залаты прамень,

Iмпэт душы ад iх высокi,

Цудоўны, нiбы казка, дзень.

 

Здаецца, што даць ў змозе неба?

Амаль нiчога там няма,

Ды больш красы душы не трэба,

Гляджу ў нябёсы нездарма.

 

Каб радасць зведаць i натхненне,

Ўдзень або ў цёмную пару,

Ў мяне нязгаснае iмкненне:

Глядзець уважлiва ўгару.

 

29.07.1995

 

File2     Home Page

 

968     РЭЧКА КЛIЧА

 

Сенажацi наўкол вабяць вока,

Прыпяць хуткiя воды нясе,

Буслы ходзяць зусiм недалёка,

Сэрцу люба ў цудоўнай красе.

 

Вельмi радасна з вудай на золку

Каля рэчкi сядзець у цiшы,

Бо рыбацкае шчасце без змоўку

Струменiцца ў лагоднай душы.

 

Ў блiзкiх зорках нябёсаў прастора,

Халадком ветрык лашчыць мне твар,

Ужо сонца падымецца скора,

Бо аблокi гараць, як пажар.

 

Здатна радасць прыносiць прырода,

Калi здольны яе успрымаць,

У душы праяснiцца пагода,

Калi сонейка ранкам спаткаць.

 

Надта моцны уплыў ад прыроды,

Ўзнёслы настрой даруецца ёй,

Дакрануся красы i заўсёды

Адчуваю пяшчоту душой.

 

Бо мiж намi не вынiкне спрэчка,

Я з прыродай быць сябрам хачу,

К сабе клiча настойлiва рэчка,

I ўзаемнасцю ёй я плачу.

 

31.07.1995

 

File2     Home Page

 

969     МАЕ РЭЧКI

 

Колькi рэчак вялiкiх i рэчак малых

Ёсць на роднай зямлi у прыроды!

Але Пiна i Прыпяць цяпер удваiх

Будуць любымi мне назаўсёды.

 

Хай прабачыць мяне улюбёны мой Сож,

Ад мяне лёс зусiм не залежыць,

Ён заўжды быў у мроях маiх, але ўсё ж

Цяпер Прыпяцi сэрца належыць.

 

Прыгажосцю кранаюць яе берагi,

З залатога пяску перакаты,

Хаця Сож па-ранейшаму мне дарагi,

Цяпер Прыпяццю буду багаты.

 

Бо таксама павольна ласкавая плынь,

I на беразе верб вабных кроны.

Сож! Ты крыўды зусiм на мяне не пакiнь,

Што ў чароўную Прыпяць ўлюбёны.

 

Прыпяць стала цяпер для мяне дарагой,

З ёй да старасцi будзем мы разам,

Задаволен сяброўствам з магутнай ракой,

Але Сож ўспамiнаецца часам.

 

Хаця рэчак багата цячэ па Зямлi,

Ёсць для радасцi сталай прычына,

Ў маю долю, нарэшце, дзве рэчкi ўвайшлi:

Прыпяць быстрая, цiхая Пiна.

 

31.07.1995

 

File2     Home Page

 

974     АСЕННI ЛЕС

 

Прыемны вельмi адпачынак для душы,

Асеннiм лесам як iсцi паволi,

Ў пагоду добрую або пару iмжы,

Красу лясную не забыць нiколi.

 

Хоць крочыць восень, галасiсты птушак спеў,

У вырай рана iм, яшчэ чакаюць,

На верасах пчалiны радасны напеў,

Лясныя гукi шчасцем напаўняюць.

 

Наўкол бруснiцы, нiбы iскры, зiхацяць,

Выдатна мох сабою адзабляюць,

Ад прыгажосцi звонка хочацца спяваць,

Бо побач песнi радасцi лунаюць.

 

Кара на соснах залатая шамацiць,

Ў агульны хор свой голас далучае.

Як можна восень залатую не любiць,

Хаця красу дождж часам залiвае?

 

Зусiм не трэба нi театра, нi кiно,

У тэлевiзар не хачу ўглядацца,

Ў асеннiм лесе значна лепей ўсё раўно,

Жадаю з iм, як з сябрам, сустракацца.

 

Я палка лес ў любы сезон любiў заўжды,

Асеннi лес – мая любоў давеку,

Ад прыгажосцi станаўлюся малады,

А маладосць прыемна чалавеку.

 

1.08.1995

 

File2     Home Page

 

982     МАЯ РАДЗIМА

 

На луг пайду – якое разнатраўе!

Нiбы не луг, а з кветак дываны,

Уражанняў такіх даўно чакаў я,

Як хлеб надзённы, для душы яны.

 

К сабе гукаюць хараством заўсёды

Адвечныя хваёвыя лясы,

I нават сэрца радуюць балоты.

Палессе – край чароўны, край красы!

 

А рэчак плынь з празрыстаю вадою!

Нiдзе такiх ўжо зараз не знайсцi,

Калi з красой спаткаешся такою,

То па жыццю прываблiва iсцi.

 

Духмяны водар п'ю i не нап'юся,

Сустрэчу з лесам ў сэрцы зберагу,

Нарэшце, да Радзiмы дакрануся,

Развею сваю даўнюю тугу.

 

Прыемна мне i радасна бясконца,

Як пад нагамi родная зямля,

Тут для мяне ласкавей свецiць сонца,

Цудоўней значна пошчак салаўя.

 

Наўкол патрэбна пiльна азiрнуцца,

Як на Радзiму прыязджаю зноў,

Каб шчасце мець, хачу хутчэй вярнуцца,

Не згасла ў сэрцы да яе любоў.

 

8.08.1995

 

File2     Home Page

 

983     ШЛЯХ ДА ДРУКУ

 

Па-над Прыпяццю буслы высока ляцяць,

З вышынi падаюць дзiўны голас.

Край палескi! Як можна яго не кахаць,

Вельмi ўзнёсла пiсаў аб iм Колас.

 

Прыпяць, быццам у сне, свае воды нясе,

I таксама павольна заўсёды,

Яна вечна ў сваёй некранутай красе

У Дняпро дае чыстыя воды.

 

I натхненне таксама паэтам дае,

Пра Палессе каб песнi спявалi,

Ў часы розныя чыстыя воды яе

Радасць ў душах людзей выклiкалi.

 

Прыпяць – сiмвал Палесся, яго дыямент,

I сапраўднае дзiва прыроды,

Хоць ласкавая, грозна разбурыць ўсё ўшчэнт,

Калi робяцца ёй перашкоды.

 

I паэзii чыстай чароўная плынь,

Як i Прыпяць, належыць народу,

Ёй не месца ляжаць ў глыбiнi цёмнай скрынь,

Да святла выйсцi знойдзе нагоду.

 

Прыгажосць быць павiнна заўжды на вiду,

Каб натхненне душа атрымала,

Як i Прыпяць, да друку шлях вершам знайду,

Каб вядомай паэзiя стала.

 

8.08.1995

 

File2     Home Page

 

984     ЗБЕРАГАЦЬ ПРЫРОДУ

 

Чароўнае хвалюючае поруч,

Уважлiва патрэбна паглядзець,

Калi душа ў пакутах, прыйдзе помач,

I радасць зноўку будзе зiхацець.

 

Адразу здатна даць спакой прырода,

Мiне боль ў сэрцы ад яе красы,

Каб радасць мець ў любую пару года,

Наведаць трэба рэкi i лясы.

 

Плынь рэк iмгненна сэрца супакоiць,

Душа адтае ў гомане лясоў

I, як раней, аб шчасцi будзе мроiць,

I сэнс жыцця адчуць удасца зноў.

 

Сяброўка ўсiм адданая заўсёды

Ва ўсе часы прырода на зямлi,

Шляхетнасць ёсць адвеку у прыроды,

А людзi яе ўсё не набылi.

 

Як цяжка, то прырода дасць параду,

Якую выбраць з безлiчы дарог,

Прырода хутка здыме з душы ваду,

Бо у прыродзе увасоблен Бог.

 

Калi ў жыццi наўкол чакае пастка,

Прырода выйсце можа дараваць,

Бо чалавек таксама яе частка,

Прыроду пiльна трэба зберагаць.

 

9.08.1995

 

File2     Home Page

 

986     ЗОРКI I СОНЦА

 

Прыемна ранак дзiўны сутракаць,

Праменне гасiць зоркi паступова,

Хаця прыгожа, як яны гараць,

У iх iдзе чароўная размова.

 

Халоднае ад месяца святло,

Тугу неспадзяваную прыносiць,

I хочацца, каб сонейка ўзышло,

Душа цяпла заўжды, як хлеба, просiць.

 

Вось першыя заззялi прамянi,

I радасцю душа зазiхацела,

Цудоўна ноччу, ды прыемней днi,

Бо сонейка цяплом душу сагрэла.

 

Прыемна, калi сонейка ў душы,

Бо зоркi ёй халодныя не трэба,

Цяпло дня ўсiм патрэбна без мяжы,

Хоць прыгажосць у зоркавага неба.

 

Не радуе халодная краса,

Нiколi шчасця падарыць не можа,

Хоць зоркi ў небе, на траве раса,

I холад ад яе, хаця прыгожа.

 

Але душы цяпло патрэбна мець,

Каб толькi радасць адчуваць бясконца,

Не зоркам ў ёй патрэбна зiхацець,

А каб надзейна стала грэла сонца.

 

10.08.1995

 

File2     Home Page

 

987     АБЛОКI

 

Аблокi ў небе – нiбы караблi,

Крынiца паэтычнага натхнення,

Зачараваны iмi я, калi

Пабачу велiч Боскага тварэння.

 

Бясконцасць форм уражанне дае,

Малюнкi можна сярод iх адзначыць,

У небе шэраг ветразёў плыве,

Iх на блакiтным фоне вабна бачыць.

 

Гляджу ў нябёсы доўгае жыццё,

Не прыпыняю цудам захапляцца,

I звычцы не прыходзiць забыццё,

Нябёсамi прыемна любавацца.

 

Шмат хараства знаходзiцца наўкол,

Але бясконца неба дынамiчна,

Я маю да дынамiкi любоў,

Бо навiзной сваёй яна нязвычна.

 

Бягуць аблокi, як за грудам груд,

Iх колер белы, сiнi або шэры,

Ўжо безлiч раз гляджу на дзiўны цуд,

Нiбы малы, здзiўляюся без меры.

 

Гляджу ўгару ва ўсе бакi кругом,

Ад прыгажосцi неба радасць маю,

Плывуць аблокi цi iмчаць бягом,

Ад iх iмпэт i шчасце адчуваю.

 

10.08.1995

 

File2     Home Page

 

994     СIНЯВОКIЯ АЗЁРЫ

 

Як ў люстэрцы, блакiт на вадзе ад нябёс,

I, здаецца, глыбока, як ў моры,

Назву гэты блакiт зямлi нашай прынёс,

Сiнявокiя нашы азёры.

 

Край лясоў i азёр, сiнявокi мой край,

Безлiч песень табе ўжо прапета!

Колькi песень прыгожых табе не спявай,

Ты натхненне даеш для паэта.

 

Заўжды вабiць бясконца твая прыгажосць,

I прыемны твае краявiды,

Мне у iншых краях пражываць давялось,

Але ў сэрцы мой край не забыты.

 

Вельмi хутка к табе я вяртаюся зноў,

Каб красою тваёй любавацца,

Назаўжды прыязджаю, нарэшце, дамоў,

Бо абрыдла па свету бадзяцца.

 

У душы я збярог да Радзiмы любоў,

Да народу свайго i да мовы,

Слухаць надта прыемна мне музыку слоў,

I на мове чароўнай размовы.

 

Я з табой назаўжды, маiх продкаў зямля,

Ў шчасцi, радасцi, смутку i горы,

Беларусь сiнявокая – радасць мая,

Сiнявокiя нашы азёры.

 

13.08.1995

 

File2     Home Page

 

1026     ЖЫЦЬ З НАТХНЕННЕМ

 

Дзень пачаўся, i радасць да краю

Мне напоўнiла хутка душу,

Толькi сцiплага шчасця чакаю

I спакоем заўжды даражу.

 

Недаступнага я не жадаю,

Ў наваколле з натхненнем гляджу,

Ад жыцця здавальненне прымаю,

Зла сабе не пускаю ў душу.

 

Я натхненне бяру у прыроды,

Мне дае яна радасць ў жыццi,

I бясконца шукаю нагоды,

Каб у лес цi на рэчку пайсцi.

 

Мне для цела багата не трэба,

Бо я iншым ў жыццi даражу:

Сонца яркае, сiняе неба

Мне цяплом саграваюць душу.

 

Бо цудоўна, як сонейка свецiць,

I жыццё нiбы песня гучыць,

Жыць з натхненнем прыемна на свеце,

Як аддана прыроду любiць.

 

25.08.1995

 

File2     Home Page

 

1032     ЖАНОЧАЯ КРАСА

 

Спакою не дае i даць не можа

Маёй душы адметная краса,

Люблю глядзець, калi вакол прыгожа:

На белы грыб ў квяцiстых верасах,

 

На лес сасновы i на яблынь кроны,

Калi на iх, як снег, бялюткi цвет,

На сенажаць, дыван яе зялёны,

Чаруе прыгажосцю Боскi свет.

 

Люблю глядзець на месяц i на сонца,

На плынь ракi i вабнасць берагоў,

Душу у змозе хваляваць бясконца

Блакiт i купкi белых аблакоў.

 

Натхняе залатое поле ў жнiўнi

I чырвань лiстападаўскiх лясоў,

I чэрвеньскiя радасныя лiўнi,

Хачу красу зямлi пабачыць зноў.

 

Душа быць абыякавай не можа,

Як ззяе дыяментамi раса,

Бясспрэчна, у прыроды ўсё прыгожа,

Ды мне мiлей жаночая краса.

 

29.09.1995

 

File2     Home Page

 

1041     НАТХНЕННЕ АД ДАРОГI

 

Прысады змейкай ўюцца ля пуцi

I цягнуцца ўздоўж цягнiка няспынна,

Багата можна дрэў у iх знайсцi,

Ды вабiць вока спелая рабiна.

 

Як зоркi, гронкi спелыя вiсяць,

Зялёны аксамiт iх аздабляе,

I чырванню бясконца зiхацяць,

Душу рабiна шчасцем напаўняе.

 

Гляджу ўвесь час ў вагоннае акно,

Натхняюсь ад рабiнавага цуду,

Бо бачу каляровае кiно,

Рабiны спелай гронак не забуду.

 

Стаяць рабiны стройныя у рад,

I сэрца шчодра поўняць дабратою,

Цудоўны выгляд восеньскiх прысад

З лiстотаю прыгожай залатою.

 

Натхненне запаўняе мне душу,

З акна вагона бачна вельмi многа,

Як часам ад маркоты затужу,

Зноў радасць здатна падарыць дарога.

 

1.09.1995

 

File2     Home Page

 

1056     НЕПАГАДЗЬ

 

Сонца ззяе, ўрачыстасць прыроды,

I спявае ад шчасця душа,

Цешыць радасць ад вабнай пагоды,

Ды нядрэнна, як сее iмжа.

 

Назву «непагадзь» мае умоўна,

Бо прыгожае неба ад хмар,

На душы ад пачуццяў чароўна,

Калi дожджык спадае на твар.

 

Няхай вецер магутны павее,

Дрэвы гнуцца, i вецце рыпiць,

Ўзнёслай музыкай сэрца сагрэе,

Няма сiл стан такi не любiць.

 

Калi кружыць снягi завiруха,

I пушынкi павольна ляцяць,

Не спадае ў душу з неба скруха,

Ноткi радасцi толькi гучаць.

 

Без дажджу i без ветру сумую,

Хай збягаюць патокi вады,

Паважаю пагоду любую,

Па душы мне надвор'е заўжды.

 

8.09.1995

 

File2     Home Page

 

1083     УПЛЫЎ ПРЫРОДЫ

 

Б'юць кроплi ў шыбы, восень за акном,

I у душы збалелай горкi смутак,

Бо кропелькi бясконцы метраном,

Трывожаць сэрца гулам болей сутак.

 

Асфальт блiшчыць, бо мокрая шаша,

I хмары насуваюцца бясконца,

Як сумны дождж, заплакала душа,

Працяглы час ў яе не свецiць сонца.

 

Халодны дождж душу гняце няхай,

Хаця яна без сонейка сумуе,

Ачысцiцца ад хмары неба край,

Душа зноў радасць светлую адчуе.

 

Калi б нiколi смутку не было,

I радасцi нiколi б не пазналi.

Пачуццяў колькi праз душу прайшло!

Прыродныя iх з'явы утваралi.

 

Магутны ўплыў надвор'я на душу,

Душа дакладны камертон прыроды,

Не церпiць дождж асеннi ды iмжу,

Ад сонейка вясёлая заўсёды.

 

17.09.1995

 

File2     Home Page

 

1129     МУЗЫКА ПРЫРОДЫ

 

Як зачаруюць птушак галасы,

Ў душы зусiм не застаецца прозы,

Прыемна луг адведаць i лясы,

Паслухаць шэпт травы i плач бярозы.

 

Там музыка прыродная гучыць

I асалодай сэрца напаўняе,

Душы цудоўна: слухае, маўчыць

Або у такт чароўна падпявае.

 

Хоць музыка, стварыў што чалавек,

Гарачыя пачуццi выклiкае,

Ды лепей тая, што гучыць павек,

Яна зусiм нiколi не змаўкае.

 

Калi павее ветрык-музыкант,

Ў аркестр сальюцца разам моцна гукi,

I чутны бас, альт, тэнар i дыскант,

Чароўны вецер майстар на ўсе рукi.

 

Дае прыроды музыка цяпло,

Халодная душа ад нот адтае,

Тугi i суму нiбы не было,

Ад музыкi такой душа лятае.

 

16.10.1995

 

File2     Home Page

 

1153     ПАБАЧЫЦЬ КРАСУ

 

Глядзеў проста i нават будзённа,

У яе не адзначыў красы,

З ёй знаходзiўся побач штодзённа,

Ды змянiлiся раптам часы.

 

Замест будняў адчуў ў сэрцы свята,

Непаметна каханне прыйшло,

Прыгажосцi пабачыў багата

Там, раней дзе яе не было.

 

Рэчаiснасць каханне змяняе,

Прыгажосць можна ў ёй адшукаць,

Той не знойдзе, хто проста шукае,

Каб знайсцi, трэба толькi кахаць.

 

Бо каханне красу праяўляе,

Не кахаеш не бачна яна,

Яе бачыць, хто палка кахае,

Бо не целу краса аддана.

 

Прыгажсць у душы захавана,

Каб другую душу адчынiць,

Каб пабачыць яе, як з экрана,

Трэба толькi каханне дарыць.

 

28.10.1995

 

File2     Home Page

 

1193     БРАЦЬ У СЯБРЫ

 

Не кожнага цiкавiць свет,

Не кожны дзiўнае адзначыць,

Але, як хто ў душы паэт,

Чароўнае ў прыродзе бачыць.

 

Куды нi глянь, яно вакол

Красою непаўторнай вабiць,

Каб апiсаць, не хопiць слоў

I лепшаму паэту, мабыць.

 

Чаруе свету прыгажосць,

Калi душа яе ўспрымае,

Ў душу прыйсцi не можа злосць,

Яе пяшчотнасць запаўняе,

 

Цiкавiць надта ўсё заўжды.

Каб ад жыцця мець асалоду,

Не беглi марна каб гады,

Браць трэба у сябры прыроду.

 

Яна дае душы спакой

I дорыць шчасця адчуванне,

Заўжды пад сiлу толькi ёй

Зрабiць цiкавым iснаванне.

 

16.11.1995

 

File2     Home Page

 

1291     ГЛЯДЖУ НАВОКАЛ

 

Гляджу i наглядзецца не магу,

Якая прыгажосць ляжыць навокал!

У лузе можна ўтаймаваць тугу,

I дорыць радасць сэрцу лес далёкi.

 

Гляджу на рэчак сiнюю ваду,

I тут вiруе радасць, не змаўкае,

Я заўтра ранкам зноў сюды прыйду,

Бо прыгажосць душу маю ўздымае.

 

Непужаныя буслы ходзяць тут,

А хутка дваццаць першае стагоддзе,

Але збярогся гэты любы кут,

Прыходзiлася цяжка хоць прыродзе.

 

Бягуць ў блакiтным небе воблакi,

Знiкаюць у далёкiм сiнiм лесе,

Цудоўна, што iснуе край такi,

Iмя яго прыгожае Палессе.

 

Прыемна для душы краса Зямлi,

Гляджу навокал, шчасце адчуваю,

Шляхi жыцця сюды мае прыйшлi,

Даўно сустрэчы радаснай чакаю.

 

23.12.1995

 

File2     Home Page

 

1473     КРАСА ЖАНЧЫН

 

Краса жанчын! Што можа быць мацней,

Каб прыцягнуць мужчынскую увагу?

Зрабiць не здатны лепей чарадзей,

Не падуладна моц такая магу.

 

Але чаму прыгожыя не ўсё?

Краса – заўсёды тэма мар высокiх,

Мужчыны пакараюцца красе.

Краса жанчын! Яна згубiла многiх.

 

I у адной ўсё ёсць, што i ў другой,

Не кожная ўсё ж здатна спадабацца,

Мужчыны ўсе палююць за красой,

Краса пртрэбна iм, каб закахацца.

 

У кожнага адзiны выбар свой,

Ды непрыгожым нос не трэба вешаць,

Прыгожай можна добрай быць душой.

Краса жанчын! Яна iм ўсiм належыць.

 

Краса – найгалаўнейшая з прычын,

Спатканне прыгажунi каб прызначыць,

Чаруе моцна прыгажосць жанчын,

Ды здатнасць трэба мець яе убачыць.

 

12.07.1996

 

File2     Home Page

 

1492     ЛЮБАЯ БЕЛАРУСЬ

 

Хаця Беларусь i далёка ад мора,

У нас ёсць шмат iншай красы,

Чаруе шырокая вельмi прастора:

Цудоўныя нашы лясы.

 

Лясы прыгажосцю мне радуюць вока,

Як мора, лясы не адны,

Бо позiрк адзначыў: пралеглi далёка,

Як мора, палi збажыны.

 

Па iх прабягаюць ад ветрыку хвалi,

Як быццам бягуць над вадой,

На сцеблах калоссе яны разгайдалi,

Спявае яно, як прыбой.

 

А побач зялёнае мора iскрыцца:

Касцоў зачакалiсь лугi,

Сваiмi марамi мой край ганарыцца,

I край мне не трэба другi.

 

Хаця Беларусь i далёка ад мора,

У нас ёсць рака не адна,

Таму i не бачым нiякага гора,

Такая нам люба яна.

 

18.0.71996

 

File2     Home Page

 

1494     КАБ ЗЗЯЛI ЗОРКI

 

Любыя зоркi, даўно вас не бачыў!

Неба ў хмарах было,

Свецiце вы, i таму, не iначай,

Ранiцай прыйдзе цяпло.

 

Вельмi абрыдлi бясконцыя хмары,

Шэрыя, нiбы гранiт,

Ў думках блукаюць цудоўныя мары:

Сонца i неба блакiт.

 

Вабiць красой непаўторнай сузор'е,

Чыстае неба, як шкло,

Надта ўплывае на настрой надвор'е,

Ласку даруе цi зло.

 

Доўга цудоўным надвор'е як будзе,

Радасць дае без мяжы,

Але мацнейшы уплыў робяць людзi:

Настрой ствараюць ў душы.

 

Хочацца, каб не сустрэўся час горкi

I не прыводзiў бяды,

Каб ў нашых душах i сонца, i зоркi

Ззялi бясконца заўжды.

 

27.07.1996

 

File2     Home Page

 

1500     ЗНАЙСЦI АСАЛОДУ

 

Да прыроды хачу, да прыроды!

Хаця жыць ужо ў горадзе звык,

Ды нястомна чакаю нагоды

Ў лес пайсцi, бо заўзяты грыбнiк.

 

З цягнiка на прыпынку як злезу,

Лiст асеннi запалiць пажар,

«Добры дзень» – я кажу шчыра лесу,

Мне натхненне дае Боскi дар.

 

Вабiць дзiўнай красою Палессе,

Прыкiпеў да яго я душой,

Паблукаю хоць крыху у лесе,

Ды набуду душэўны спакой.

 

Лес. У iм прыхавана спакуса,

Я красой яго ўзрушаны быў,

Вельмi цяжка знайсцi беларуса,

Якi лес ўсёй душой не любiў.

 

Я жадаю адведаць прыроду,

Дзе чыгунка бяжыць цi шаша,

Каб у лесе знайсцi асалоду,

Каб ўзлятала ў нябёсы душа.

 

4.08.1996

 

File2     Home Page

 

1515     КРЫНIЦА НАТХНЕННЯ

 

Я гляджу на зямлю, i на неба гляджу,

I нiяк не магу наглядзецца,

Бо любоў да прыроды у сэрцы нашу,

З ёй я здатны душою сагрэцца.

 

Мне сяброўка рака, да спадобы лясы,

I лугi я люблю ўсёй душою,

Гараджанiн даўно, ды ў любыя часы

Я iмкнуўся бываць часта з ёю.

 

Бо прыемна сустрэць на прыродзе людзей,

Ў лесе, ў лузе або над ракою,

Заўжды гутарка з iмi цiкава iдзе,

Гэта людзi з адкрытай душою.

 

Бо прырода, як лекар, змягчае душу,

I яна не бывае благою,

Знiме жорсткасць i змые з яе ўсю iржу,

Жыць прыемна з душою такою.

 

Хто сябруе з прыродай, знаходзiць спакой,

Бо прырода натхнення крынiца,

I няма ў свеце лепш яе сiлы такой,

Каб душой кожны мог адрадзiцца.

 

17.08.1996

 

File2     Home Page

 

1528     СIМВАЛ КРАСЫ

 

Лебедзi плаваюць ў паркавым возеры

Ў цiхай вадзе,

З iмi ў няволi сустрэнешся позiркам,

Болей нiдзе.

 

Птушка прыгожая, любая, годная,

I не дарма,

Птушка магутная, высокародная,

Лепей няма.

 

З чым параўнаць вас: з пшанiцаю спелаю

Ў кроплях расы?

Чорныя лебедзi, лебедзi белыя

Сiмвал красы.

 

Сiмвал красы i вялiкай магутнасцi,

Як у арлоў,

I разгарыцца ад вашай прысутнасцi

Ў сэрцы любоў.

 

Зрэдку пабачыш вас, лебедзi, дзе-небудзь

Ў нашы часы,

Лебедзi чорныя, белыя лебедзi

Сiмвал красы.

 

19.08.1996

 

File2     Home Page

 

1548     ПОЎДЗЕНЬ

 

Ноч паўднёвая як сажа,

Зоркi свецяцца ўгары,

Ў штыль адбiтак ў мора ляжа,

Як бiльярдныя шары.

 

Цi ласкава хваля б'ецца,

Як струна, пяе прыбой,

Шчасце, калi удаецца

Ноч пабачыць вось такой.

 

Прасыпае хто ўсе ночы,

Любай не пазнаць красы,

Зоркi бачыць я ахвочы,

Як цяпер, ва ўсе часы.

 

Зоркi, рокат мора, хвалi,

Але хутка шлях дамой,

Лес i луг расхвалявалi,

Яшяэ болей, чым прыбой.

 

Бо не горай нашы зоры,

Трэба родны край любiць,

Але часам i на моры

Для натхнення добра быць.

 

21.08.1996

 

File2     Home Page

 

1553     ВЫТОК НАТХНЕННЯ

 

Зоркi глядзяць у акно,

Бачыць iх вельмi ахвочы,

Iх назiраю даўно,

Зоркi як Боскiя вочы.

 

Пiльна глядзяць на Зямлю,

Позiрк бясконца трывае,

Цешаць уяву маю,

Радасць ад iх адчуваю.

 

Вельмi прыгожы сусвет,

Ён зразумець дае змогу,

Што дзiўны зоркавы свет

Цалкам скараецца Богу.

 

Кроплi сумнення нямае

Бачна няўзброеным вокам,

Зоркi глядзяць нездарма,

Зоркi з'яўляюцца Богам.

 

Зоркi глядзяцца ў акно,

Радасць даюць без сумнення,

Як на экране кiно,

Вечны выток для натхнення.

 

25.08.1996

 

File2     Home Page

 

1694     ЗАЛАТЫ ДОЖДЖ

 

На ветрыку таполi шалясцяць,

Дождж залаты бясконца з iх спадае,

Хоць сонца яшчэ здатна саграваць,

Ды горда крочыць восень залатая.

 

Дождж залаты бруiцца на зямлю,

Чароўны стан! Час, любы для паэта!

Хаця я лета бабiна люблю,

Сапраўднае душы прыемней лета.

 

Гатуецца прырода да зiмы,

З галля ляцiць лiст жоўты i чырвоны

I сцеле залатыя кiлiмы,

Такiя жыцця вечныя законы.

 

Сканчаецца дождж з часам залаты,

На клёнах гаснуць познiя пажары,

I срэбныя струменьчыкi вады

Бягуць з нябёс з вялiкай чорнай хмары.

 

Не радуюць дажджы i халады,

Ужо вясну з надзеяю чакаю,

Душа у цяжкай стоме ад нуды,

Дождж залаты ў пяшчотай ўспамiнаю.

 

11.10.1996

 

File2     Home Page

 

1796     СПАТКАЦЬ ПРЫГОЖАЕ

 

Мы лепшае дакладна адзначаем,

Яно пяшчоту у душу дае,

Звычайнага амаль не памячаем

Цi думаем: яно не для мяне.

 

Бо лепшае даруе асалоду,

Уражаннi цудоўныя нясе,

Яно як нагарода, i нагоду

Сустрэцца толькi з iм шукаюць ўсе.

 

Ды лепшае да болю асабiста,

Няма сяброў на колер i на смак,

Што для адных цудоўна ды iскрыста,

Другiм не падабаецца нiяк.

 

Красунi прыгажосць жыцця украса,

Бо без красы б свет цалкам шэрым стаў,

А шэрасць для любой душы абраза,

Прыемна, як цудоўнае спаткаў.

 

Краса жанчын бясконца вабiць вока,

З душы здымае горкiх дум iржу,

I мары узнiмаюцца высока,

Ўдалечыню вядуць маю душу.

 

6.11.1996

 

File2     Home Page

 

1806     СЦЯЖЫНКI ДЗЯЦIНСТВА

 

Сцяжынкi дзяцiнства у марах бягуць,

Усё жыццё iмi я крочу,

Ўспамiны маленства мне радасць даюць,

Ў дзяцiнстве бываць я ахвочы.

 

Дзяцiнства пачатак жыцця, яго ўсход,

I свету пазнання пачатак.

Быў час паваенны, час горкiх нягод,

Ды светлых аб iм колькi згадак!

 

За рэчку хадзiў ў залiўныя лугi,

Мне лес раскiдаў свае шаты,

Час дзiўны маленства, душы дарагi,

Усё жыццё iм я багаты.

 

Сцяжынкi дзяцiнства вялi у жыццё,

Вандроўкi цяпер ў марах бачны,

Яны дар галоўны, маё набыццё,

Iм я за навуку удзячны.

 

Сцяжынкi дзяцiнства пачатак шляху,

Сцяжыначкi роднага краю!

Ды зараз па iм я хадзiць не магу,

З пяшчотай ў душы ўспамiнаю...

 

8.11.1996

 

File2     Home Page

 

1838     ГРОНКА ЖАМЧУЖЫН

 

Перада мной карпацкая дарога,

На горах смерэковыя лясы,

Ў жыцці я прыгажосці бачыў многа,

Але нідзе няма такой красы.

 

Як волаты, стаяць навокал горы,

І хвалі іх бясконца цешаць зрок,

Бо сінь вакол бясконцая, як ў моры,

Зрабіць прыемна ў гэта мора крок.

 

А струмені у рэчках крышталёвых!

Чысцюткія, як ранкамі раса,

Збягаюць з гор сярод лясоў хваёвых,

Душа пяе: вакол ляжыць краса.

 

І ручаі спяваюць песні звонка

Пра шчасце і пра радасць на Зямлі,

Чароўная карпацкая старонка,

І праз яе шляхі мае прайшлі.

 

Карпацкая зямля, жамчужын гронка!

Дае натхненне для маёй душы,

Пачуццяў маіх радасных скарбонка,

Краса яе не ведае мяжы.

 

19.11.1996

 

File2     Home Page

 

1840     ЧАРОЎНЫЯ КАРПАТЫ

 

Чароўныя, прыгожыя Карпаты!

Вы для душы – як першая любоў,

Сустрэцца з вамі я бязмерна рады,

Бо хочацца пабачыць веліч зноў.

 

Здаецца, што такога? Проста горы.

Але чаму душа мая пяе?

Гляджу на вас ужо я раз каторы,

А сэрца ўсё спакою не дае.

 

Вяршыні моцна мне душу хвалююць,

Карпаты – любы, непаўторны край,

Хто вас адведаў, песні шчасця чуюць,

Спявае іх на рэчцы вадаграй.

 

Цудоўныя, зялёныя бясконца,

На стромкіх схілах вабныя лясы,

Вясновае калі заззяе сонца,

На свеце больш няма такой красы.

 

Як з вамі я, пачуццямі багаты,

Прызнанне гавару з пяшчотных слоў:

Чароўныя, прыгожыя Карпаты,

Вы для мяне – як першая любоў.

 

21.11.1996

 

File2     Home Page

 

1846     ВАБІЦЬ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Сцяной стаіць гара над намі,

На ёй карпацкія лясы,

Вяршыні гор за аблакамі,

Душа спявае ад красы.

 

Ручай бяжыць, як шкло, празрысты,

Здзіўляе чысцінёй сваёй,

Струмень гуллівы і срабрысты

Дазволіць адпачыць душой.

 

Ў гарах існуе перашкода,

Таму і ў цяжкія часы

Выдатна зберагла Прырода

Паветра, рэкі і лясы.

 

Тут некранутыя мясціны,

Чароўны і прыгожы рай,

Бо незабыўныя карціны

Дае душы карпацкі край.

 

Ўгары лясоў хваёвых шаты,

Смярэкі ў вышыні нябёс,

Вам ўдзячны, любыя Карпаты,

Цуд дараваў шчаслівы лёс.

 

23.11.1996

 

Апошні верш     File2     Home Page